Андрэй Мрый, "Запіскі Самсона Самасуя" - гэта супер! Другі класны твор у школьнай праграме! І не скажаш так, што напісана ў 1929 годзе...
"Усю ноч ішоў моцны дождж. Мы ехалі вярстоў з 20 лесам, і некуды было схавацца ад залевы. Ніякае дрэва не магло быць хаўрусьнікам у нашым змаганьні зь нябесным самагонным апаратам, бо ўвесь лес яшчэ толькі пачынаў абрастаць лісьцем, і яно не ратавала нас."
"Усе мае рэчы прамоклі дашчэнту і ад гэтай незадачы настрой мой і тэмпэратура цела значна зьнізіліся."
"Я пашоў у вагульную канцылярыю прыняць справы. У маім веданьні два сталы, дзьве шафы і тры зэдлі."
"Даведваюся, што завуць дзяўчыну Крэйна Шуфэр. «Надзвычайна прыгожая яўрэйка!» - падумаў я і пасьля малёнага змаганьня з сваім тэмпэрамэнтам вынес рэзалюцыю: зрабіць крокі да ажыцьцяўленьня самай шчыльнай сувязі зь ёю"
"Што мне рабіць? Уся мая фізычная структура адчувае, што першачарговым заданьнем будзе заваяваць яе сымпатыі і спагаднасьць і потым ужо дабівацца практычных вынікаў у гэтым кірунку."
" - А ці ведаеце, мы заўтра наладжваем грандыёзную маёўку ў лесе.
- Аб гэтым мы ня чулі! - зацікаўлена ў вадзін голас прызналіся дзяўчаты.
- Дык вось, я прапаную вам запісацца ў мяне. Ганеце адзін рубель з вашага чароўнага рыла."
"О, кваліфікаваная падла! Як я хацеў-бы ў той час ціхенька падабрацца да яго шапкай нявідкай і вострай іголкай калянуць яму язык ці стабілізаваны зад."
"Ці ня сорамна табе дзяўчыну спакушаць? У цябе-ж, паважаны таварыш, жонка, трое з паловай дзяцей!"
" Бясспрэчна, шпацыроўка выклікала ў нашым арганізьме бурнае разьвіцьцё апэтыту. Вочы ўсіх аўтаматычна накіраваліся на клункі зь ежай. Агульнае жаданьне напоўніць сябе матэрыяй выказаў страхагэнт.
- Што-ж? - сказаў ён, вызваляючыся ад прыгнечаньня вялікіх пакункаў - мне здаецца, самае лепшае, што можам мы зрабіць - гэта прыступіць да зьнішчэньня прынесенай матэрыі і пітва!
- І прыступіць зараз-жа! - адклікнуўся я. Без валакіты і бюракратычных скрыўленьняў.
- Матэрыю нельга зьнішчыць! - паправіў Торба.
- Давай, цябе зьнішчу, і сьлядоў ня будзе!
- Сьляды, браце, будуць! 8 год атрымаеш!"
"Дабіцца, брат, ад яе чаго-небудзь - справа доўгая, як макарон."
LI 5.09.15