Yuri_KossagovskyНу...Анекдоты ))
***
Прафесар — студэнту:
— У вашай курсавой рабоце вельмі шмат арфаграфічных памылак. Я дзіўлюся: як адзін чалавек мог нарабіць столькі?!
— І зусім не адзін! Мне ў інтэрнаце ўвесь пакой дапамагаў.
***
Прафесар пытаецца ў студэнта:
— Ці не назавеце вы мне сталіцу Венесуэлы?
— Ведаеце, мне вельмі шкада, але я таксама не ведаю…
***
— Якую форму мае Італія на геаграфічнай мапе?
— Форму гумовага бота.
— Правільна, бота. Але чаму гумовага?
— Таму што гэты бот з усіх бакоў аточаны вадой.
***
— Скажы, экзаменатар дазваляе карыстацца канспектам?
— Канечне! Толькі ты не паказвай яго…
***
Прафесар — студэнту:
— Які самы выдатны прадукт падарыла нам хімія на сённяшні дзень?
— Бландзінак!
***
Студэнтка размаўляе з маці:
— Нават не ведаю, якую сукенку апрануць… У блакітнай я ўжо атрымала двойку…
— Паспрабуй апрануць ружовую.
***
— Вось здамо зімовую сесію — у снежкі пагуляемся!
— А дзе вы ўлетку снег знойдзеце?
***
Студэнты бываюць добрыя і вельмі добрыя. Астатніх даводзіцца адлічваць.
***
Студэнт просіць экзаменатара:
— Задайце мне яшчэ два-тры пытанні, калі ласка!
— Пра што ж я ў вас буду пытацца, калі вы нават элементарнага не ведаеце?!
— Так, але ж дома я змагу сказаць, што засыпаўся на дадатковых пытаннях
Все понятно? :) На самом деле, когда звучит хороший белорусский - это классно! И красиво.