-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в lihtarik

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 12.10.2003
Записей: 114
Комментариев: 125
Написано: 256





як так можна???

Пятница, 16 Января 2004 г. 16:28 + в цитатник
мне здрадзілі...спачатку мяне гэта так уразіла што я проста нічога не магла рабіць проста тупа глядзела на манітор на ліст і нічога не думала...потым шок прайшоў і прыйшло неразуменне з пытаннем "Як?"....і "Навошта?"....каб адпомсціць...мабыць...толькі навошта...зайздрасць...яна ўся ў брудзе і так навошта яшчэ больш паглынацца ў яго тупой помстай...спачатку нянавісць сыходзіла ад яго а зараз шчэ і ад яе...праз некалькі хвілін калі я гэта пішу мне стала ўжо ўсе роўна...проста калі чалавек у такім брудзе як яна і калі акрамя гэтага ен адчувае што ен у брудзе ен становіцца злым...не хачу рабіць з сябе усепрабачаюшчага ідэала але мне зараз усе роўна калі яна так жадае...няхай...я ведаю што яна пра гэта пашкадуе...мабыць зараз шкадуе...але крыўда не сыходзіць як б сябе не ўпэўневала ў адваротным...крыўдна да слез...як так можна???

учора..

Пятница, 16 Января 2004 г. 16:18 + в цитатник

Учора каля гадзiны правяла ў кнігарні, цэлую гадзіну не магла выбраць, што мне сення набыць…так хацелася набыць усе, што спадабалася, але ў 3 сціснутыя ў руцэ паперкі грошаў не ну ніяк не магло па суме ўсе ўмясціцца…трэба было выбіраць адну ці максімум дзве кнігі…і я каля гадзіны ніяк не магла спыніць свой выбар на нечым…пільны раздражнены позірк прадаўшчыцы прымусіў мяне зрабіць як заўседы-уздыхнуць і ўзяць адну кнігу, супакоіў сябе, што праз тыдні два прыйду за астатнімі…
Потым быў філфак і яшчэ адно расчараванне – аб'ява пра цудоўную вандроўку ў якую я ніяк не магу паехаць…дзень заняты…
А потым быў чароўны шпацыр пра прашпекту з гульней у сняжкі і лоўлей далонямі сняжынак…увечары-цеплая гарбата пад цеплай коўдрай і зарок, што за гэту зіму паспею схадзіць тры разы ў тэатр, завітаць на “Эсмеральду”, з’ездзіць у Раўбічы і вывучыць 2 тома да іспытаў…


...

Четверг, 15 Января 2004 г. 15:03 + в цитатник
доўга не писала таму што не хапала защседы часу штосьци написаць...а писаць нешта каб пахутчэй и было не хацелася...За апошни час было стольки падзей якія вельмі змянілі мой погляд на ўсе...але прыемна адчуваць побач з сабой шчырых людзей...вось і ўсе што трэба - гэта зразумець...

вынікі года...

Пятница, 26 Декабря 2003 г. 12:41 + в цитатник
Вось і звершыўся год…чамусьці сумна…таму што год быў добры, было шмат прыемнага па-за якім не было бачна благога…трэба падводзіць рахунак і будаваць новыя планы…
ВЫНІКІ ГОДА
***Лепшая падзея майго жыцця- іх было шмат, але найбольш значныя канешне знаемства з нашай беларускай інтэрнэт суполкай (я вас усіх люблю) і мой удзел у …(не па інтэрнэту)…
***Горшая падзея майго жыцця – ооо…гэта мой пачатак і канец лета…тады адбыліся дзве самыя горшыя падзеі за год…першая пад кодавай назвай «здрада», другая «аблом»…
***Лепшая падзея ў краіне – бррр…дажынкі-2003))))(жартую) …цяжка вызначыць…
***Лепшая культурная падзея – свята ў Несвіжы ў ліпені…
***Лепшая спартыўная падзея – мабыць наша юнацкая футбольная зборная…
***Лепшая музычная падзея – сакавіцкі канцэрт «Я нарадзіўся тут»…
***Музыкант года і ен жа чалавек года – бясспрэчна Лявон Вольскі…
***Лепшая кніга года – У. Арлоў «Краіна Беларусь»
***Лепшы фільм года – як патрыетка я павінна назваць нейкі беларускі фільм, але так як гэта «Наста Слуцкая», то я называю «Комо грядеші» Ежі Гофмана…магчыма назваць фільм паўзпрошлага года «Полымем і мячом» усе таго ж Ежі Гофмана, які я паглядзела толькі ў гэтым годзе…
***Лепшая мясціна за год – для мяне гэта Мірскі замак і адно маленькае, але незабыўна-прыгожае возера у Браславе…
***Самая вяселая падзея майго жыцця – о!..іх было шчэ як шмат…больш узгадваецца чэрвеньская вандроўка «у леса»…палаткі, полымя, гітара…ну не ўсе было так цудоўна…адначасова былі сачкі для матылеў, 10-км пераходы без вады пад спякотным сонцам, звар’яцелы холад па начох…але было вельмі весела…
***Самая сумная падзея – я думаю, што гэта агульнае…знікненне з нашага жыцця самага лепшага пісьменніка стагоддзя…сууумна…і да немагчымасці цяжка…
***Самы лепшы месяц – травень…
***Самы лепшы дзень – было шмат…мой ДН…
***Дэвіз года – “…з святлом па жыцці…”…
…вось нешта накшталат…

...

Пятница, 26 Декабря 2003 г. 12:38 + в цитатник
зараз усе так добра, наладжваецца…я так баюся, што гэта ўсе знікне…я баюся

працяг...

Четверг, 25 Декабря 2003 г. 18:03 + в цитатник
у мяне баліць душа...проста сціскаецца...ад чаго? ад жыцця...

мне гамон...

Среда, 24 Декабря 2003 г. 13:35 + в цитатник
мне гамон...у гэтым месяцы щвесь час сядзела на беспарольцы....."хавайся щ бульбу"... адчыняю скарбонку грошащ и буду пачынаць их капиць ци знайду якую бульбу и туды схаваюся на час абящлення рахунка за тэлефон...вось такое жыцце непрацощнага школьника...

....

Вторник, 23 Декабря 2003 г. 18:19 + в цитатник
цеплы свiтэр сагрэе мне душу, а кубак кавы атагрэе сэрца...

А сення было сонейка…

А заўтра будзе снег...

А паслязаўтра ўсе звершыцца...

А 31 снежня ўсе звершыцца канчаткова, бо трэба будзе прымаць рашэнне як жыць далей...а рашэння як заўседы не будзе...і нешта прыдумаецца ў апошні момант..нешта пустое, глупае...і жыцце павернецца на 180 градусаў сваей задняй часткай...а потым буду здзіўляцца адкуль столькі клопатаў... а не мяняць позна, бо пастка псіхалагічна-жыццевая блізка...сууумна...

і не грэе ніякі світэр, тым больш кава- сэрца...аблокі і сонца і месяц упалі і разбіліся...расчынілася дзірка рэальнасці......хочацца закрычаць голасна-голасна на ўвесь свет................

кружэлька Акіяна Эльза пайшла па 4 колу...."Дзяўчына з іншага жыцця....не такая як усе...у яе усе было ужо даўно....я табе шукаў, я табе шукаў....і знайшоў..."............


мая школа...мая боль

Вторник, 23 Декабря 2003 г. 17:20 + в цитатник
Дзень прайшоў упустую…таму што дзень быў праведзен у школе. На 11 гаду вучобы я зразумела, што школа – гэта самае марнае баўленне часу, якое адымае ў нас 25% жыцця і 80% нерваў! “Школа-другі дом!”, каб у мяне быў такі першы дом, так я б з яго ўжо збегла, як толькі навучылася хадзіць…

я люблю музэі..і гісторыю..

Понедельник, 22 Декабря 2003 г. 15:17 + в цитатник

Выстава “Залаты век Беларусі” прысвечаны 450-ай гадавіне Рэфармацыі ў ВКЛ 23 снежня (аўторак) у 17.00 у Музэі М.Багдановіча (с) НН)…трэба пайсці…

мая школа-мая боль...

Понедельник, 22 Декабря 2003 г. 15:15 + в цитатник
У мяне нейкая ненармальная школа ці проста яна не для такіх як я... сення ізноў увесь урок спрачалася з хіміцай…с***…а так хутка Каляды…мррр…шкада, што меня забіраюць у суботу…было столькі планаў…эх…

...

Воскресенье, 21 Декабря 2003 г. 22:31 + в цитатник
"калі адчыняецца сэрца, заплюшчваюцца вочы..."...эх...

трактат пра мяне і...ўрачоў

Воскресенье, 21 Декабря 2003 г. 22:29 + в цитатник
я баюся ўрачоў...гэта ў мяне неяк з дзяцінства ў падсвядомасці...напэўна я магу быць добрым абектам вывучэння для псіхіатраў па гэтай тэме... урач для мяне, прычым любой накіраванасці - гэта асацыяцыя з шпрыцамі, бінтамі, лекамі, болем, кроўю (жах), новымі праблемамі і клопатамі...я не хажу да ўрачоў калі у мяне нешта баліць таму што я баюся іх дыягназаў, таму што пры слове "давайце на абследванне" я ледзь не трапляю прытомнасці і напіміны пра штогадовы школьны медагляд прымушаюць мяне сніць кашмары, і піць валерянку...Я БАЮСЯ ЎРАЧОЎ! і ня ведаю, што з гэтым рабіць!..праз некалькі тыдняў, адразу пасля вакацый пачнецца медагляд...і зноў я буду ўзбураца таму, што я прымусова павінна ісці ў паліклініку, глядзець на гэтыя белыя сцены і бачыць гэтых бязлітасных людзей з шклянымі вачамі ў белых халатах...я лічу прымусовыя медагляды-парушэннем правоў чалавека! ааа... можа стаць ўрачом....свае страхі трэба перамагаць...

я...

Воскресенье, 21 Декабря 2003 г. 22:16 + в цитатник
вось так-та...а ўсе ж лі.ру неяк больш хатні, знаемы, тут пісаць хочацца...мабыць шчэ не звыкла, што мае думкі будзе чытаць столькі людзей, але ў гэтым есць і свае станоўчае-яны зведаюць якая я на самой справе, будзе лягчэй...але ўсе роўна адчуваецца некая зацятасць...Пакуль неяк не разбіруся са спісам сяброў, заўтра дапішу...

ну...нарэшце.....уф...зрабила ЖЖ...усе

Понедельник, 15 Декабря 2003 г. 15:00 + в цитатник
ну...нарэшце.....уф...зрабила ЖЖ...усе зрабила!:)

нешта у мяне апошнім часам у жыцці нічога не

Понедельник, 15 Декабря 2003 г. 14:19 + в цитатник
нешта у мяне апошнім часам у жыцці нічога не атрымліваецца...нічога...учора тармазнула па хіміі...хоць у гэтым была не мая віна...загадзя ужо было усе падстроена, таму і расстраівацца няма чаго, толькі ж я ж прадчувала, сама сябе казала, што лепей не ісці, але...не паслухала сваю інтуіцыю... а яшчэ мы з табой Наця лохануліся з квіткамі, так і будзем сядзець неверсе...і увогуле у мяне нічога з ЖЖ не атрымліваецца...бачыу б мяне зараз бацька, зрабіу бы сурезны выгляд і сказау:"Ты такая не самостоятельная"... зараз мне не самастойнасці не хапае, а проста ведау ангельскай мовы...а у суботу не хапала прадчувальнасці...

Млин...НУ ЯК ЗМЯНИЦЬ ЗНЕШНИ ВЫГЛЯД МАЙГО

Понедельник, 15 Декабря 2003 г. 14:09 + в цитатник
Млин...НУ ЯК ЗМЯНИЦЬ ЗНЕШНИ ВЫГЛЯД МАЙГО ЖЖ!!!!!!!!!!...ни хр...не атрымливаееца...дапамажыце????????7

вось так!

Пятница, 12 Декабря 2003 г. 15:30 + в цитатник
«адсядзела» 2 гадзіны ў гітарыста. Нешта апошнім часам ен мяне дастал. Сення ен настойліва прымушал мяне пець…ррррр…я не люблю пець…дакладней не ўмею…тым больш Высоцкага (яго любімага)…а яшчэ пасля яго гітары баляць пальцы, ажно да крыві…ен напэўна спецыяльна падпільвае струны перад маімі заняткамі…ррр…
Сення іду на ДН да сяброукі…ведалі б як не хочацца!!! Я не люблю гэтых «кааператыуных» класных вячорак з маімі размалеванымі аднакласніцамі, спрадвечныя размовы пра шмоткі, новую касметыку і хто на колькі пахудзеу! І усе гэта пад такія любімыя маім класам мелодыі з “фабрыкі зорак”… потым баліць галава…

паспрабуй...

Пятница, 12 Декабря 2003 г. 15:26 + в цитатник
«Калі цябе дрэнна ці калі у цябе кепскі настрой, ці калі проста хочацца да немагчымасці паразмауляць…ці проста сууумна…набяры мой нумар…я не буду пытаць чаму тэлефануеш, не буду закідваць прылічнымі нікчэмнымі пытаннямі накшталт «як маешся?», «што робіш?»…проста…проста удвох лягчэй і весялей…проста паспрабуй аднойчы…насамрэч паспрабуй…»

,,,

Пятница, 12 Декабря 2003 г. 12:43 + в цитатник
мне суумна... ну чаму я такая дурная?! чаму толькі адзін сказ у чужым дзенніку можа так вывесці мяне з раунавагі?! ...я зноу адчуваю сябе непатрэбнай...лішняй...навошта тады імкнуцца да чагосьці, можа кінуць усе і забіць на гэтым...ну я ж невінаватая, што я такая...ці вінаватая...усе ж я моцна залежу ад усяго навакольнага...чаму мне так зауседы цяжка проста падняць слухауку і патэлефанаваць...цяжка.................


Поиск сообщений в lihtarik
Страницы: 5 4 [3] 2 1 Календарь