-Фотоальбом

Фотоальбом закрыт для неавторизованных и пользователей из черного списка. Зарегистрироваться!

 -Подписка по e-mail

 

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Irena_Dominique13

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 21.11.2005
Записей:
Комментариев:
Написано: 125513


Калі выйдзеш у горад ці залезеш у горы…

Пятница, 04 Мая 2007 г. 23:31 + в цитатник
Сёньня ехала дадому (звычайна іду пешшу, але было заобмаль часу), і сутыкнулася з даволі цікавай з’явай: некалькі падлеткаў з гітарай сядзелі і спрабавалі сьпяваць:
Калі раптам адчуеш камунальныя пахі
І жыцьцё цябе возьме ў пятлю,
Зразумееш тады, што тры чарапахі
Па-ранейшаму цягнуць Зямлю…
І так брыдка ў іх гэта адбывалася, што цудоўная песьня ператварылася на нейкі нясмешны жарт. Мы з моёй калегай стаялі побач (дарэчы, яна дзяўчына цікавая: “истовая белоруска” – нават у звычайных абставінах размаўляе толькі гэтаю мовай), цярпела гэты гвалт, цярпела, потым зьвярнулася да аднаго з “вакалістаў”:
- Дай, пакажу, як трэба.
Хлопец даволі скептычна на яе глянуў (на ілбе напісана “вучыцелька”), але гітару даў. Магчыма, пасьмяяцца захацеў… Ага! Зараз! Без аніякіх “сьмехаў” яна засьпявала:
Не было Галілея і Боба Марлея,
Ні было Сальвадора Далі,
Ні Леніна, ні Ленана,
Ні Карла Лінэя…
Яшчэ і мяне падбухторвала сьпяваць… Але далей было яшчэ больш цікава: ніколі б не падумала нават, што людзі ў нашым горадзе ведаюць гэтую песьню і здатныя на тое, каб падпяваць у грамадскім транспарце…
І ішоў сабе тралейбус, а з яго:
Гэй, ла-ла-ла-лай!
Ты не чакай,
Сурпрызаў ня будзе!
Пакуль даехалі да патрэбнага прыпынку, сьпелі яшчэ “Паветраны шар” Вольскага… Вось і едзь дадому тралейбусам каля дзесяці гадзін увечары…
Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады: пад тваімі нагамі
Тры сланы нерухома стаяць…
Рубрики:  Музыка
Мыслишки
И что теперь?

jura_zankin   обратиться по имени Четверг, 10 Мая 2007 г. 17:13 (ссылка)
Это личное или поведали?
Ответить С цитатой В цитатник
Irena_Dominique13   обратиться по имени Суббота, 12 Мая 2007 г. 21:42 (ссылка)
Звычайна, асабістае... :)
Ответить С цитатой В цитатник
jura_zankin   обратиться по имени Среда, 16 Мая 2007 г. 15:56 (ссылка)
ну кто бы мог подумать!
Ответить С цитатой В цитатник
Irena_Dominique13   обратиться по имени Среда, 16 Мая 2007 г. 20:16 (ссылка)
Чаму ж не?
Ответить С цитатой В цитатник
tatyana-yo   обратиться по имени Среда, 30 Июля 2008 г. 19:12 (ссылка)
Беларусь назаўжды!
Ответить С цитатой В цитатник
Irena_Dominique13   обратиться по имени Понедельник, 04 Августа 2008 г. 00:02 (ссылка)
Исходное сообщение tatyana-yo
Беларусь назаўжды!


:)
Ответить С цитатой В цитатник
Комментировать К дневнику Страницы: [1] [Новые]
 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку