Засынае Менск у начных агнях
Сон хаваецца ў гуле машын
У кавярнях людзі п’юць гарбаты жар
Але не сагрэць цемрадзі сардэц
Ліхтары ізноў падміргнуць у вакне
Нібы клічуць нас на начны шпацыр
Паблукаць-шукаць цішыню двароў
Заблукаць-знайсці адзіноты шлях
Я хачу пачуць глыбіню цішы
Я хачу адчуць цеплыню вакон
я хачу забыць-заўтра новы дзень
Засынаю зноў- добрай ночы Менск
Сяджу ў ваконцы, як котка-мурлыка
Лакаю паветра, нібы малако.
Усе добра, мне цепла, мне смачна
Гляджу на ліхтараў мірглівых сьвятло.
Матылі начныя садзяцца ў машыны,
Злавіла бы лапкаў дурненькіх дзяўчат
А горад заманьвае йх ў павуцінне
Дарог, тратуараў, агеньцаў-ліхтараў
Зялёны,чырвоны, блакітны-
За штучным сьвятлом і зор не відаць
Прыжмурыла вочкі – ўзіраюся пільна
Далёка-далёка – Халодная зорка
Ляціць яна зьнічкай – згарае жыццё
Мне млосна, сцюдзёна й горка
Забыцца, заснуць бы хутчэй.
Схавацца ў цішы, загарнуцца
Ўтульней ў коўдру ад шорсткіх вачэй
І кубак з напоем, духмяным й цёплым
Кавалачак сонца – празрыстага мёду
Я котка - таму я люблю малако.
У прасціну бялюткую захінуся старанна
Зноўку час ужо за поўнач, зноў не хочацца спаць
Я шукаю адказы на начныя пытанні
Але зноў рэчаіснасць уцячэ ад мяне
Нешта неба начное не такое, як ўчора
Нешта месяц са мною гуляе ў хаванкі
Сябра ветрык уздыхнуў, запаволіў свой бег
Робіць уздых ён глыбокі, цёплым ротам хапае паветра
І працягла, ледзь чутна, каб крый Бог напалохаць, абдувае мяне
А з апошнім уздыхам мякка-мякка, ціхутка
Ўпархнуў у пакой мой начны матылёк
Сеў на белу прасціну, загарнуліся стомлена крылцы
Пурпуровы, з кроплямі белымі, ты якую навіну прынёс
І здаецца сьпяшаўся, а зараз заціх ужо
Быццам проста чакаеш – зразумею ці не
Я гляджу невідуча ў начную цямнечу
Я шукаю адказ і знайсці не магу
Па пакою шыбую, аглядаючы позіркам сьцены
Каляндар і гадзіннік, дзьве хвіліны, як лета
Ўсьміхаецца млосна чэрвень-матыль
Каханне чакае адказу,
Адразу рыхтуе пытанне,
Абразу хавае каханне…
Каханне часам ад часу,
Чужымі глядзіць вачамі,
Прымусу не церпіць каханне…
Каханне ўначы я мушу
Шукаць у цішы ўсляпую
Й слухаць сэрца груканне…
Няма мне адказу адразу
А словы зусім як абраза
І толькі адно паўтараю:
Кахаю, кахаю, кахаю…
…Цёмна. І ў свеце і на душы.
Толькі далёка плача ў цішы
Птушка, згубіўшы гнязда свайго свет,
Жаліцца небу ўжо колькі-то лет.
Вецер… Сіні цягнік набірае хаду.
Думкі аблокаў нясуць чараду.
Дрэвы згубілі ў паўзмроку свой колер і пах,
Ціха ў голле хаваюць свой страх.
…Сонца. Далёка яго цеплыня.
Ноч. Адзінота. Кава-гарбата. Вагона труна.
Колы злуюцца напрапалую.Хачу
Крыкнуць у адказ йм. Маўчу…
…Дождж. Чыі гэта слёзы ў шыбе – мае ці яго?
Я не шукаю чужога, досыць свайго.
Змрочная постаць у вочы глядзіць,
Аб ратаванні не буду маліць.
…Горад. Людзі – здані, здаўшыя крылы ў ламбард.
Кожнага ранку – клавіша Enter – новы фальштарт.
Твары заклеіць шпалерамі, у фортку душу пагуляць,
З даху на дах паміж зорак скакаць.
Пачвара жалезная – сіні цягнік.
У пустыя абшары імчаў – раптам знік.
Птушка душа падалася на свет –
Кралы набыла і паляцела ўслед.