РЕВОЛЮЦІЯ | ЄВРОМАЙДАН | ПРАВИЙ СЕКТОР
Аўтар невядомы.
На целе Ўкраiны - раны
Ад снайперскiх куль тырана,
Кроў пралiлася iзноў
Лепшых Айчыны сыноў.
Трусасць смяшалась са злобай :
Ў абвешчаны дзень жалобы
Злачынны ён даў загад –
Забойца, вырадак, кат!
Заплечнiк студэнцкi, заслона з фанэры –
У сотню пайшоў ён не дзеля кар`еры.
Торбы з бiнтамi і крыж чырвоны –
На барыкады яна выйшла з дому.
Начныя атакi адна за адной,
А трэба стаяць – у цябе за спiной
Магчымасць сапраўдная, можа так здацца,
Свабоднай краiнай у свеце каб звацца.
Неба блакiтнае, жоўтае сонца
За дымам чорным - здаецца, бясконцым -
Абавязкова ўдзень узыйдзе,
Ды да таго не адзiн упадзе
На брук цi асфальт, на маставую,
Цi ў «прафсаюзах» спаляць ўжывую…
Яны не пабеглi, не кінулi строю,
Слава Ўкраiне! Слава Героям !