-Рубрики

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ultrabelarus

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 22.01.2006
Записей: 449
Комментариев: 1162
Написано: 2638

Выбрана рубрика Love.


Другие рубрики в этом дневнике: System(49), School(43), Poems(28), Other(53), Life(121), humor(68), BNR(68), audio\video(24)

Вандроўнікі. Разьвітаньне.

Дневник

Пятница, 29 Сентября 2006 г. 20:09 + в цитатник
Па замове Незразумелай знайшоў час і дадрукаваў.
Вандроўнікі. Разьвітаньне.
03.04.06, рэцыдыў існаваньня
Доктар абвёў вачыма пакой. У ім сядзела чалавек трыццаць, на стульлях, на крэслах, на канапе - усім што ўдалося прынесьці на гэтыя цесныя квадратныя метры. Яны ціха перашэптваліся, але калі Доктар загаварыў, змоўклі.
- Мой...твор...аповед..."Разьвітаньне", - ён адкашляўся, - Я сяду, добра? - ён сеў на сваё ўлюблёнае крэсла па цэнтру і, трохі супакоіўшыся, пачаў.
... Пісьменніка вельмі любілі і паважалі ў горадзе. Усе, напісаўшы што-небудзь кольвечы добрае, несьлі твор на рэцэнзію да Пісьменніка. Калі ён гаварыў "нядрэнна" - гэта быў ашаламляльны посьпех. Ну а калі твор ацэньваўся як "добра" - гэта была неперадавальная радасьць і гонар на ўсё жыцьцё.
Аднойчы, чарговым, нічым не прыкметным ранкам яму прынесьлі невялікую папку з паўтузінам звычайных вучнёўскіх сшыткаў. Як яму патлумачылі, аўтар скончыў жыццё самагубствам...
Дзяўчына цяжка ўздыхнула. Доктар працягнуў.
...І родныя вырашылі аддаць творы Пісьменніку. Ён дастаў сшыткі з папкі. У першых трох былі апавяданьні. Прачытаўшы па некалькі старонак, ён адкідваў іх убок. Потым узяў было сшытак з вершамі, але вырашыў пакінуць на потым, бо на апошнім сшытку значылася: "Разьвітальныя думкі. 30 красавіка". Пісьменнікава сэрца забілася часьцей. Апошнія запісы... Ён асьцярожна адгарнуў сшытак на першай старонцы і, стоіўшы дыханьне, паглыбіўся ў чытаньне.
"Калі вы знойдзеце гэты сшытак, мяне ўжо ня стане. Дазволіў б я прачытаць гэта камусь пры жыцці!..
Доктар крытычна паглядзеў на гледачоў і выкрэсьліў апошні сказ.
...Усе мае рэчы раздайце сябрам, як хоць нейкую памяць пра мяне...
На гэты раз Доктар, яшчэ не прачытаўшы ўслых, паматляў галавою і закрэсліў некалькі радкоў.
...У куртцы, ва ўнутраным кармане, ляжыць мэдальён. Яго аддайце ёй... Я заказаў яго год таму, але так і не наважыўся падарыць.
Ня трэба нікога вінаваціць у маёй сьмерці. Калі хто і вінаваты - гэта я сам.
Я кахаў яе, аддана, не зважаючы ні на што, быў цалкам залежны ад яе. Станавіўся найшчасьлівейшым у сьвеце толькі таму, што яна павіталася са мною, і горкім нешчасьліўцам з-за таго, што яна прайшла міма, не заўважыўшы...
Суправаджаемы ціхім сьмехам слухачоў, Доктар адным вялікім крыжом закрэсльліў цэлую старонку і недзе на палях з хвіліну штось пісаў. Потым урэшце працягнуў.
...Так, мы былі аднакляснікамі, можа быць, сябрамі. Але не болей. І я ўжо змірыўся такім цярплівым чаканьнем - я хоць быў ля яе, і яна са мною размаўляла - гэта было дастаткова. Але лёс не даў мне ні адзінга шанца. Падчас размовы з агульнай знаёмай я даведаўся, што яна кахае іншага. Я проста замінаў ёй, ейнаму шчасьцю! Маё жыцьцё раптам выцвіла, сталася шэрым і бязсэнсоўным. Усё, дзеля чаго я жыў. Не магу болей выносіць гэтае бязглуздае існаваньне! Пакідаю вам усё. Не замінаю. Напісашы развітальны верш, сыходжу. Прабачце мяне. Паспрабуйце зразумець. Пакуль. Калі ласка, прабачце мяне..."
Далейшае Пісьменнік ужо ведаў: праз дзень юнака знайшлі ў лесе мёртвым. Ён залез на дрэва ля абрыва і скокнуў унізю Ягонае цела раскінулася на зямлі бы марская зорка, недарэчна, як усё ягонае жыццё. Твар адлюстроўваў бязьмежны спакой, нібы ён нарэшце адпакутваў, завершыў свой шлях.
Але абяцанага развітальнага верша не было. У задуменнасці Пісьменнік прагартаў сшыткі і толькі потым здагадаўся зазірнуць у папку, дзе сапраўды ляжаў адзінокі лісток з некалькімі вершаванымі радкамі.
Апошні адлік. Няма шляху назад.
Адлічваю я з дзесяці да нуля.
Цягнік набліжаецца. Тры. Два. Адзін.
Колы скрыгочуць. Сьвісьціць мне цягнік.
Заплюшчваю вочы. Сябры, Родны край,
Прабачце!.. Ўлятаю
У пекла, не ў рай.
Пісьменнік задумаўся. Атрымоўвалася нейкае несупадзенне, хоць, натуральна, Юнак мог напісаць пра цягнік у алегарычным сэнсе... Цягнік жыцця... Ён выйшаў на вуліцу, у роспачы пашпацыраваў да могілак. Юнака ўжо пахавалі. Ля ягонай магілы сядзела адно толькі нейкая дзяўчына. Яна не плакала, толькі задуменна разглядала заціснуты ў руцэ мэдальён.
Ён таксама прысеў ля магілы.
- Прабачце, вы...
- Я яго... знаёмая, - ціха вымавіла яна.
- Вы ж тая, каго ён... кахаў? - асьцярожна спытаў Пісьменнік, - прабачце, - раптам, спужаўшыся сваіх словаў, загаварыў ён, - можаце не адказваць... я... я пайду лепей...
- Не, застаньцеся. Так, ён кахаў мяне. Я... не, я яго - не. Я так думала. Але ён... ведаеце, надзейны сябра, ну й што што з дзіўнасьцямі? Ва ўсіх яны ёсць, усе мы болей ці меней вар'яты... Цяпер стала пуста ў душы... - яна змоўкла.
Маўчаньне абарваў Пісьменнік.
- Мне прынеслі яго вершы... Я знайшоў апошні, які ён напісаў перад сьмерцю... - ён дастаў лісток.
Дзяўчына прачытала, памаўчала і з сумнай усьмешкай вымавіла:
- Ён спачатку хацеў кінуцца пад цягнік... Лёг на рэйкі... Але машыніст пасьпеў затармазіць... Тады ён пайшоў у лес і... - яна уздыхнула.
Пісьменнік трохі шчэ пасядзеў, а потым устаў і паціху пакрочыў прэч. За брамай могілак яму стала трохі лягчэй і ён паскорыў хаду.
Але ад гэтай пары ён стаў разгублены, гадзінамі сядзеў у пакоі і задуменна глядзеў у неба і пісаў сэнтыментальныя вершы. На ўсе творы, прынесеныя для рэцэнзіі, ён рэагаваў аднолькава: "Вы станеце вялікімі і без мяне. Я болей не пісьменнік". І сапраўды, ён болей не пісаў прозу, але затое кнігі вершаў разыходзіліся не горш, і ўжо не адзін юнак-рамантык сцягнуў адтуль твор і прысьвяціў яго сваёй каханай.
Доктар змоўк. Праз некалькі сэкунд пачуліся нясмелыя апладысменты.
- Я хацеў зрабіць канец болей аптымістычным... - пачаў ён.
- Не трэба, - Дзяўчына ўстала і паклала руру яму на плячо, - Няхай застанецца як ёсць.
Слухачы, развітваючыся, сыходзілі. Пайшла й Дзяўчына. Але Доктару ўсё здавалася, што ў пакоі хтосьці ёсць. Можа, Юнак са сваёй каханай усё яшчэ прыслухоўваліся да змоўкнуўшага голаса Доктара? Ён, асабліва не задумваючыся, навошта, пачаў чытаць услых вершы. І пасля кожнага ён амаль фізічна чуў аплядысмэнты. Хоць, магчыма, Доктар проста вельмі хацеў іх пачуць...
В колонках играет: Metallika - Nothing Else Matters

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems
Love

Трынаццаць імгненняў жыцця

Дневник

Пятница, 15 Сентября 2006 г. 19:59 + в цитатник
Прымайце! Вынік паловы лета.

Трынаццаць імгненьняў жыцьця.
Дзякуй:
Ю.
К.., якая дапамагла ў складаных абставінах
М.
В. і А. з горада Б.
А.
Гурту М.
яшчэ адной Ю., а таксама П. і Ж., з якімі я хадзіў на мітынгі
Н. і М. з гораду М.
ды іншым.

- Я, пэўна, пайду ўжо... - сказаў Глеб, звяртаючыся да гаспадара.
- Ды застанься шчэ, Батон! - расьсмяяўся гаспадар кватэры, у якой і праводзілася вечарына.
- І праўда, - падхапіў адзін з гасьцей, - Глядзі, колькі дзяўчын прыгожых, і гэта пры тым, што колькі піва нявыпітага!
Глеб напружыўся, але знешне застаўся спакойным.
- Не, я ўсё ж пайду... можа, пасьпею шчэ на апошні аўтобус.
Адна з дзяўчын, пачуўшы гэта, зірнула на гадзіньнік і падхапілася.
- Гэтае ж я абяцалася быць дома да гадзіны ночы! Я таксама пайду... - яна паглядзела на Глеба і весела дадала: - А вось і мая абарона ад маньякаў! Матуля ўсё дастае: "А раптам на цябе маньяк нападзе?"
- Ну-ну... - усьміхнуўся гаспадар, - глядзі, Аня, нейкі гэты Глеб падазроны... няйначай, сам маньяк.
- Пайшлі, маньяк, - яна фыркнула, ледзь стрымліваючы сьмех, і прыхапіла з сабою бутэльку піва.
- Пакуль, - разьвітаўся Глеб.
Гаспадар шматзначна пахлопаў хлопца па сьпіне.
***
- У мяне такое адчуваньне, ці апошні аўтобус ужо праехаў? - задуменна прагаварыла Аня пасьля дзесяці хвілін стаяньня на бязлюдным прыпынку, які асьвятляўся самотным ліхтаром.
- Зараз паглядзім, - Глеб адшукаў вачыма шыльдачку і прачытаў: "Канец руху - 23:57", а ўжо амаль палова на першую, - паглядзеўшы на гадзіньнік, дадаў ён, - Што ж, пойдзем пешшу!
- Сапраўды... не вяртацца ж... - яна кінула пустую бутэльку ў сьметнік, які азваўся глухім гулам, парушыўшым цішыню.
- Ты дзе жывеш?
Яна назвала адрас.
- Дык я літаральна ў дзесятку дамоў ад цябе! Гэтае ж трэба...
- Ну, ідзем?
- Пайшлі...
Некаторы час яны ёшлі моўчкі. Зрэдку па дарозе праязджала машына, але болей нішто не замінала гораду спаць.
Аня не вытрымала і ўсё ж парушыла цішыню.
- Я чула, ты паэт? - асьцярожна запыталася яна.
- Быў, - глуха адазваўся Глеб.
- Што значыць, "быў"? - не зразумела дзяўчына, - Паэт - гэта ж ці ёсьць ці не! Гэта ж ... як стан душы! - нарэшце падабрала яна параўнаньне.
- Ну... значыць стан душы зьмяніўся... - ён, здаецца, не вельмі хацеў аб гэтым размаўляць.
- Не разумею, - Аня развяла рукамі, - хаця... - яна памаўчала, - У цябе здарылася нешта? Пэўна, гэтае з-за дзяўчыны?
Ён сьціснуў кулакі, відавочна, ледзь стрымліваючыся.
- Калі не хочаш, не гавары! - спужалася яна.
Глеб паглядзеў удалячынь, на зорку, паціху расьціснуў кулакі і марудна выдыхнуў.
- Удвух словах - яна мяне кінула, і... ў галаве бы нешта зрушылася. Зараз ужо нават не спрабую...
- А можаш пачытаць што-небудзь са старога?
- Ну ты і нахабная, - уздыхнуў Глеб, - Я першаму сустрэчнаму не расказваю вершы... Ну ды ладна... Што табе расказаць?
- Ну, вершы... - разгубілася дзяўчына.
- Ды зразумела, што вершы, - без аніякай злосьці сказаў ён, - Падакладней азнач тэматыку...
Яна памарудзіла з адказам, потым асьцярожна, напаўзапытальна пачала.
- Прысьвечаныя ёй ты, канешне ж, не раскажаш выпадковай знаёмай...
- Да сёньняшняга дня не расказаў б. Але сёньня... ты фактычна першая, каму я ўсё гэта расказаў...
***
Яны ішлі па начным горадзе, рэдкія мінакі і жыхары дамоў, міма якіх пралягаў шлях Глеба й Ані, зачаравана глядзелі на дзіўную пару. Глеб дэкламаваў свае вершы, а Аня слухала, глядзела на зорнае неба і спрабавала ўявіць, як выглядае тая дзяўчына, безадказнае каханьне Глеба, пра якую яна нічога не ведала, нават імя...
Раптам Глеб спыніўся і ўказаў на дрэва ў метрах дзесяці ад іх.
- Глядзі! Ты бачыш? - у параўнаньні са сваім звычайным станам, ён быў вельмі ўзбуджаны.
- Што? - не зразумела Аня.
- Постаць! Вунь! - ён хуткім крокам пайшоў у той бок.
Аня трохі памарудзіла, а калі падышла, убачыла яго, разгубленага, з адчаем увачох.
- З кожным днём усё горш... - з болем у голасе сказаў Глеб і сеў проста на зямлю ля дрэва. Сустрэўшы недаўменны позірк Ані, ён патлумачыў: - Мала што яна сьніцца мне штоноч, пошнім часам я бачу яе і не ў сьне... А яшчэ - ён напружыўся, - у мяне выявілася месяцовая хвароба. Мінулай ноччу я прачнуўся і ўбачыў, што спаліў проста на падлозе болей за палову ўсяго, што напісаў... Баюся цяпер засынаць.
- Мо, трэба было застацца на вечарыне?
- Не... насамрэч я пайшоў таму, што ва ўсіх дзяўчын, мне пачало здавацца, былі твары Вікі...
- Яе завуць Віка?
Ён кіўнуў галавою.
- І ў мяне таксама быў ейны твар?
- Не... - ён слаба ўсьміхнуўся, - у цябе быў твой уласны, - ён задумаўся, а потым працягнуў: - У мяне да цябе просьба. Зойдзем да мяне, нам жа па дарозе, аддам табе ўсё, што засталося. На ўсялякі выпадак. А потым я правяду цябе да твайго дому.
- Добра, добра, - яна была пад уражаньнем ад ягоных прызнаньняў, - Ну, пайшлі? - яна ўзяла Глеба за руку. Ён не супраціўляўся.
***
- Ну проста няма словаў, - вымавіла Аня, - Ты што, жывеш адзін?
- Калі б я жыў не адзін, у такім стане быў бы толькі адзін пакой, а не ўся кватэра, па-мойму, лягічна, - ён ужо супакоіўся і гаварыў у сваёй звычайнай манеры.
Кватэра была маленькая, аднапакаёвая, як расказаў Глеб, бацькі падарылі яе яму на васемнаццацігоддзе - каб той пачаў самастойнае жыцьцё. Уся яна, а асабліва пакой, была ў стане поўнага захламленьня, як сказала б Аня, ці ў творчым вэрхале, як лічыў Глеб.
Аня агледзела пакой. З розных куткоў на яе глядзела з фатаздымкаў адна і тая ж дзяўчына Віка. "Цікава, ці ведае яна пра гэта?" - падумала Аня. Ад гэтых позіркаў станавілася нейк няёмка. Акрамя гэтага вэрхал вызначаўся стосамі і асобнымі лістамі паперы, акуратна складзенымі і пакамечанымі (а таксама спачатку пакамечанымі, а потым акуратна распраўленымі), спісанымі і адносна чыстымі. Увагу прыцягвала досыць вялікая няроўная дзірка ў дыване, зьявіўшаяся, відаць ад знішчэньня часткі навакольнай паперы ( хоць страты і не было прыкметна). Ціха грала музыка.
- Nirvana? - няўпэўнена спытала яна.
- Unplugged in New-York... паставіў на паўтор і забыўся вырубіць перад уходам... Where did you sleep last night зараз, зашыбенная рэч... - Ён вырубіў музыку і ўздыхнуў, - Вось так я і жыву... зараз, - ён палез у стол і выцягнуў адтуль некалькі сшыткаў, - Гэта - усё, што засталося. Я пасьля таго выпадка выкінуў усе запалкі і запальнічкі, але рызыкаваць не магу. Вазьмі сабе, - ён працягнуў сшыткі ёй, - Вось гэта вершы, гэта яшчэ вершы, - ён перакладваў сшыткі, - вось у гэтых трох - аповеды, а на гэтым лістку - цытаты, проста выпісваю ўпадабаныя фразы... Мая ўлюблёная, слухай: "Адзін шанец на мільён спраўджваецца ў 9 выпадках з 10". Тэры Пратчат. Добры, дарэчы, аўтар, дапамагае зняць напружаньне, - ён трохі памаўчаў, - Бяры, і калі што-небудзь здарыцца са мною...
- Ведаеш, - яна перабіла Глеба, - У гэтам пакоі такая атмасфэра... Ты жыць далей плануеш наогул?
Ён задумаўся.
- Думаю, хутчэй так, чым не, - выдаў ён нарэшце адказ.
- Тады мая парада - прыбярыся ў пакоі.
- Ха-ха, - сумна адазваўся хлопец, - добры жарт.
- У сэнсе, хаця б фоткі паўбірай, я, канешне, не псіхолаг, але думаю, што яны адмоўна ўплываюць на твой стан. Адтуль і месяцовая хвароба, і бясконцыя сны. Таеб сьніцца адзін і той жа сон?
- Не, - ён пацер лоб, - дзякуючы маёй фантазіі, розныя.
- І тое добра.
- Дык што, паўбіраць фатаздымкі? Усе? - нейк цяжка запытаўся Глеб.
- - Ну, можаш пару пакінуць... Але ж тут не меней за два дзясяткі!
- Дзевятнаццаць, удакладніў ён, падышоў да аднаго са здымкаў, пастаяў у нерашучасьці, працягнуў да яго руку, але тут жа адзёрнуў яе, - Не, не магу, - уздыхнуў ён, - прабач...
- Калі гэтае не будзе расцэнена табою як акт вандалізма, магу табе дапамагчы, - яна адпіла трохі з бутэлькі піва, якую трымала ў руцэ і прапанавала яе (бутэльку) Глебу.
- Дзякуй, але дзе ты яе ўзяла?
- Дык я дзве ўзяла з вечарыны, проста забылася на гэтую, яна ў заплечніку была...
- Ну... ладна, - ён апусьціўся ў крэсла і знясілена назіраў за зменамі ў сваім пакоі і жыцьці, на якія самастойна не рашыўся б.
- Ну вось, цяпер стала нашмат лепей, - яна паглядзела на Глеба, чакаючы ягонай рэакцыі, а потым - неўпрыкмет - на гадзіньнік.
Глеб памаўчаў, яшчэ раз уздыхнуў і падняўся.
- Не ведаю... трэба звыкнуцца, напэўна... Добра, пойдзем, табе ж трэба дахаты...
- Так, сапраўды, - пагадзілася яна, у думках шкадуючы, што Глеб прыкмеціў ейны позірк на гадзіньнік і зразумеў гэта па-свойму.
***
Аня асьцярожна адчыніла дзверы сваёй кватэры. Было ціха.
- Здаецца, яны сьпяць, - шэптам сказала яна Глебу, - дзякуй, што правёў, - яна ўжо збіралася зачыніць дзверы, але ён яе спыніў.
- Слухай, - у сваёй манеры, амаль без эмоцыяў, шэптам сказаў ён, - можа, сустрэнемся як-небудзь... Ведаеш, пасьля размовы з табою неяк трохі лягчэй стала... я не настойваю.
- Добра, я дам табе свой нумар, затэлефануй мне на тыдні, - яна прадыктавала свой тэлефон.
- Ну ўсё... да сустрэчы .
- Пакуль... - сказала яна, але паправілася, - не, да сустрэчы...
Аня закрыла дзверы з нейкім дзіўным пачуццём. Яна задумалася, што гэта было за пачуццё, але думкі абарвала маці.
- Што гэта такое? - эмацыйна зашаптала яна, - Мы хвалюемся, абяцала ў гадзіну прыйсьці, а зараз ужо тры! Дзе ты...
- Ціха, мамачка, тату разбудзіш, - перабіла Аня з усьмешкай, - па-першае, мяне праводзілі, па-другіх, мне ўжо ёсьць 18 гадоў, а па-трэцяе, - яна пазяхнула, - я ўсё патлумачу заўтра, - і пайшла ўсвой пакой.
Маці, здзіўленая, яшчэ трохі ашаломлена пастаяла, а потым упершыню, мабыць, у сваім жыцці, падумала: "Дачка ўжо дарослая, хай робіць, што жадае".
Засынаючы, Аня думала пра Глеба. Дзіўна, але хоць яна была знаёмая з ім толькі некалькі гадзін, адчуваньне было, што ўсё жыцьцё. Яна ўрэшце зразумела, асабістая трагедыя зрабіла яго замкнутым, ён трымае ўсё ў сабе... відаць, гэта вельмі прыгнячае. Трэба яму дапамагчы - вырашыла яна.
У сьне яна бачыла, як Глеб малюе партрэты дзяўчыны сваёй мары, але тая кудысь знікае, як толькі Глеб заканчвае працу.
Прачнуўшыся пасьля пятага партрэту, Аня падумала: "Вось ужо гэты Глеб, відаць, ягоныя сны заразныя", але ўранку анічога пра гэтае не ўспомніла...
***
прайшло некалькі дзён, і яна пачала ўжо забывацца на Глеба, ды тут ён нарэшце патэлефанаваў і прапанаваў сустрэцца. Таму гэтым вечарам яна збіралася, праўда, асэнсоўваючы, што гэта не спатканьне, а проста сустрэча. Аня зайшла ў ванную, зірнула на гадзіньнік і збіралася тэмпамі пажарнага роўна 20 секунд, покуль не ўспомніла, што гадзіньнік у ваннай спяшаецца на дзесяць хвілін. Тады яна перайшла ў свой пакой, а калі і па гадзіньніку ў пакоі стала спазьняцца, перабралася на канапу ля тэлевізара, дзе гадзіньнік быў дакладны. У выніку чаго спазьнілася на болей, чым плянавала.
Ужо падыходзячы да месца, дзе яны з Глебам дамовіліся сустрэцца, Аня адчула, што нешта здарылася. Натоўп чалавек трыццаць ужо абкружыў невялікі кавалак зямлі. Аня, распіхваючы людзей, падбегла туды, і ейнае сэрца ёкнула.
На дарозе, акрываўлены, ляжаў Глеб. У пары метраў стаяла машына, кіроўца якой хадзіў туды-сюды, нярвова паліў і пазіраў на цела на асфальце.
- Ён... жывы? - дрыжачым голасамзапыталася дзяўчына.
Кіроўца нічога не адказаў, здаецца, ён нават не чуў пытаньня.
Яна падыйшла бліжэй. У вушах Глеба былі слухаўкі. У плэеры на ўсю моц, бы нічога не здарылася, грала Nirvana:
My girl my girl doesn't let me
Tell me where did you sleep last night...
Тэхніка аказалася надзейней за чалавека.
Аня не ведала, што рабіць. Разам з думкай "што гэты кіроўца ведае" ў галаву прыйшла яшчэ адна - трэба зрабіць штучнае дыханьне. Яна села, пачала разводзіць і зводзіць рукі, праўда, ад хваляваньня не вельмі атрымоўвалася. Тады яна наважылася, набрала ў лёгкія паветра і ўдыхнула яму ў рот. У момант, калі ейныя губы дакрануліся да ягоных, дзяўчына адчула цяпло. Яшчэ не ўсё згублена! Яна зноўку і зноўку паўтарала гэтую аперацыю, а натоўп назіраў за гэтым бы зачараваны. Нарэшце сэрца забілася, спачатку ціха, амаль няўлоўна, а потым усё грамчэй і грамчэй, вяртаючы Глеба да жыцьця.
Праз хвіліну пад'ехала "хуткая дапамога", якая аказалася ўсё ж не самй хуткай. Урачы здзіўлена ўтаропіліся на Глеба, грудзі якога ўздымаліся і апускаліся, што безумоўна сведчыла аб жывым чалавеку, праз імгненьне, праўда, апамяталіся і падбеглі да яго.
Покульдактары грузілі хлопца ў машыну, кіроўца ўзрадавана апраўдваўся:
- Ён і праўда не дыхаў, а потым дзяўчына прыбегла і выратавала яго, зрабіла штучнае дыханьне...
- Мне ж можна з ім паехаць? - пачуўшы пра сябе запыталася Аня.
- Ну... я нават не ведаю, - замяўся адзін з дактароў, - А вы яму хто ўласна?
- Я яго дзяўчына, - як мага болей упэўнена сказала Аня.
- А, ну тады канешне, канешне, забірайцеся, - ён падаў руку, - і паехалі!
***
- Ну, як ён? - усхвалявана ўскочыла Аня, убачыўшы выходзячага ўрача. Яна не пажадала вяртацца дадому і правяла ўсю ноч у бальніцы.
- Нуююю Мы зрабілі ўсё, што маглм, але... ён у коме. Надзея яшчэ ёсьць, канешне, але мізэрная... Ідзіце лепей дадому, пасьпіце, адпачнце, вы і так шмат для яго зрабілі. У гэты час да іх падышла немаладая пара, - Вось, вам на замену бацькі ўжо прыйшлі, - пампрабаваў усьміхнуцца доктар.
- - Добрай раніцы... Прабачце, не ведаю вашага ймя, - пачаў мужчына.
- Аня, - падказала тая.
- Аня, мы вас вельмі ўдзячныя, што вы выратавалі нашага сына.. Вы даўно знаёмыя?
- Мы пазнаёміліся з тыдзень таму, праз агульнага знаёмага...
- Вось як...
- А, калі ён яшчэ быў у прытомнасьці, - успомніў раптам доктар, - напісаў вось нейкі адрас, - ён дастаў з кармана і прайягнуў Ані паперку, - пэўна, гэта было важна для яго...
Аня прабегла вачыма па паперцы, адрас падаўся ёй знаёмым.
- Ну добра, я пайду...
- Якая добрая дзяўчына, - уздыхнула жанчына, - дык нам можна прайсьці да сына?
- Так, пойдзем... ведаеце, яго стан пагоршыўся, ён упаў у кому...
Да Ані данёсься жаночы ўскрык.
***
Нягледзячы на бяссонную ноч, спаць Ані не хацелася, а таму яна вырашыла пайсьці па адрасе, пазначаным на паперцы. Па дарозе яна зайшла дамоў, каб узяць глебавы сшыткі, на ўсялякі выпадак. Знайшоўшы патрэбны будынак, Аня рашуча ўвайшла ў яго. Гэта быў адзін з тых будынкаў-вульяў, які складаўся з соцень, калі не тысяч сот-пакойчыкаў, якія цяпер, праўда, мелі назву офісаў. Яна падышла да чалавека, што сядзеў за шклом.
- Што знаходзіцца ў офісе 258?
- 258? - перапытаўся чалавек, пакапаўся ў сваіх паперах і адказаў: - Книжное издательство.
- Дзякуй.
Кніжнае выдавецтва? І тут яна ўспомніла.
"...Калі што-небудзь здарыцца..." Тады яна абарвала Глеба. Пэўна, менавіта гэта ён меў тады на ўвазе...
Яна прадбачліва ўзяла з сабою глебавы запісы, а таму адразу пашпацыравала на другі паверх у патрэбны офіс. Не знайшоўшы 258-ы між 256 і 260, яна задумалася. Не знайшоўшы яго наогул на паверсе, яна здзівілася. Спытаўшыся ў трох офісах (256,257 і 260), "А дзе ж 258?" і не атрымаўшы адказу, яна спусьцілася ўніз, дзе чалавек за шклом патлумачыў ёй, што офіс №258 - на чацвёртым паверсе, насупраць 714-га. Далейшыя пытаньні нічога не высьветлілі, акрамя таго, што такія неадпаведнасьці ў гэтым будынку - рэч звычайная. "І праўда" - падумала Аня, прыгадаўшы, што на тым жа другім паверсе былі і 740-ы, і 116-ы. "Ну што жа, людзі творчыя, мо, у іх забабоны якія існуюць" (насамрэч, за ўмераную плату атрымоўвалі напарадкавыя нумары тыя, да каго прыходзіла зашмат занудных людзей, якіх можна было адсеяць такім вось чынам).
Адшукаўшы нарэшце запаветны кабінет, яна рашуча пастукала ў дзверы і пачула: "Пачакайце, калі ласка, на калідоры!"
Праз хвіліну адтуль выйшаў, гучна бразнуўшы дзвярыма, нейкі малады чалавек са стосам папер. Ён быў яўна не ў настроі, а калі ўбачыў сшыткі ў руках Ані, не вельмі прыемным голасам параіў:
- Если вы с детективом, вам нечего тут делать… Я ему говорю: "Это новый русский детектив! Это модно!" - а он всё "Слаба прапрацавана, сюжэт прымітыўны…" - брызжучы сьлінай, перадражніў ён, - Да ведь это как раз то, что любит читатель!
Ён пастаяў яшчэ крыху, ды, так і не дачакаўшыся маральнай падтрымкі з боку Ані, хутка пашыбаваў па калідоры прэч.
- Можна? - яна зазірнула ў кабінэт.
- Так, заходзьце, - немалады мужчына, гадоў 50-ці, сядзеў у крэсле і нэрвова паліў, - Мы спецыяльна, застаўшыся ў старым памяшканьні, памянялі нумар, але яны ўсё адно нас знаходзяць... Так і вар'ятам стаць нядоўга, - паспрабаваў ён усьміхнуцца, - з такімі кожны дзень размаўляючы.
- Так, я чула яго погляды.
- "Новый русский детектив" - ён скрывіўся, - І такіх болей за палову... А псеўданімаў сабе навыдумваюць! Гэты быў "Виктор Истинин" - маўляў, "истину" ўсім даводзіць у кнігах... Ну, пакажыце, што ў вас? - ён з цікаўнасцю працягнуў руку да сшыткаў, якія Аня паклала на стол.
- Глеб Лістапад, - прачытаў рэдактар на першай старонцы, - Ну хоць па-беларуску... А чаго, вырашылі, як Жорж Санд, пад мужчынскім псеўданімам?
- Не, гэта наогул не мае творы... - пасьпешліва пачала тлумачыць Аня.
- Ну так, канешне, не вашыя, - ні на кроплю не паверыў рэдактар, - А гэты Глеб Лістапад памёр і апошняя ягоная воля была аднесці ўсё па пазначаным адрасе, - ён стомлена паглядзеў на яе, - Ведаеце, колькі я наслухаўся такіх гісторый?
- Але ж гэта праўда, толькі ён не памёр, а ляжыць у коме, і шанцаў усё меней... і гэта яго сапраўднае імя, можаце праверыць, ён ляжыць зараз у...
- Ну добра, добра, - перапыніў яе рэдактар,- Прабачце, як вашае імя?
- Аня.
- Ну вось, ведаеце, Аня, вы пакіньце рукапісы тут, і нумар тэлефона таксама, а мы прачытаем, ацэнім, і тады ўжо будзе болей грунтоўная размова.
- Добра, вось хатні, вось мабільны. Лепей на мабільны.
- Ну што жа, да сустрэчы, прыема было пагаварыць.
- Ой, а я так і не спыталася вашае імя...
- Уладзімер Аляксеевіч.
- Уладзімер Аляксеевіч, а як хутка чакаць тэлефанаваньня?
- Думаю, ужо на гэтым тыдні.
- Дзякуй. Да пабачэньня!
- Да пабачэньня...
У дзвярах Аня сутыкнулася з маленькай, самае большае, метр пяцьдесят ростам, жанчынай, у акулярах і з пачкам спісаных лісткоў, на першым з якіх значылася: "Элла Креветкина. Четыре мертвеца и мледенец с люлькой. Новый русский детектив". Рэдактар цяжка ўздыхнуў.
***
Толькі выйшаўшы на паветры, Аня зразумела, наколькі стамілася. Вочы зліпаліся, яна йшла, пераўзмагаючы сябе. Яна думала толькі як даехаць дадому. Але, прысеўшы на аўтобусным прыпынку, неўпрыкмет прыснула.
Калі ж прачнулася і зірнула на гадзіннік, зразумела, што праспала не меней за дзве гадзіны. Першым чынам яна праверыла сумачку. Дзіўна, але нічога не знікла. "Верагодна, гэта адбылося дзякуючы таму, што ў двух кроках было аддзяленьне міліцыі і да кіёску на прыпанку ўвесь час падыходзілі міліцыянты, хто за цыгарэтамі, хто яшчэ за чым", - вырашыла яна. Сапраўды, было спякотна, і яны не ленаваліся выйсьці з душных кабінэтаў на паветра.
Чарговы міліцыянт, убачыўшы, што Аня прачнулася, падышоў да яе.
-Добра, што вы нарэшце прачнуліся! А тое нейк нягожа, каб перад аддзяленьнем... Хоць вы і не падобны да пабіранкі... Мы вас па чарзе вартавалі, - так Аня даведалася аб сапраўднай прычыне прысутнасці сваіх рэчаў.
- Прабачце мяне, я проста ўсю ноч не спала... О, вунь і аўтобус едзе... Дзякуй за ахову! Яна усьміхнулася, памахала рукою і ўвайшла ў так дарэхчы прыйшоўшы гарадзкі транспарт.
Міліцыянт паглядзеў ёй усьлед, пакутліва ўздыхнуў, дастаў цыгарэту, запаліў, але тут жа плюнуў, кінуў яе на зямлю і хутка пайшоў прэч.
Стоячы ў паўпустым аўтобусе, каб не заснуць, Аня ўспамінала сон. У адрознасці ад большасці сноў, якія захоўваліся размыта, кавалкамі, з вялізнымі прабеламі, гэты застаўся ў памяці практычна цалкам.
У сне быў Глеб. Ён павольна ішоў па нейкаму полю, покуль не апынуўся перад нейкай брамай, ля якой стаялі два анёлы: адзін з чорнымі крыламі, другі - з белымі.
- Імя і год нараджэння! - вяла запатрабавалі яны. Відавочна, ранак панядзелка цяжкі і для анёлаў. Белы адным крылом закрываў галаву ад сонца, чорны час ад часу крылом суседа выціраў пот.
- Глеб Лістапад, 1988, - буркнуў той.
- Хм... Цябе няма ў сьпісах памерлых, - пасьля паўзы, падчас якой анёлы гарталі нейкую кнігу, крыху здзіўлена сказаў чорнакрылы, - ідзі назад.
- Што? - абурыўся Глеб, - я йшоў сюды столькі часу, каб пачуць ад вас, што мне ўваход зачынены?
- Нічога не магу зрабіць, - развёў рукамі і крыламі белакрылы, ледзь не збіўшы з ног чорнакрылага.
- "Нічога не магу зрабіць", - перадражніў Глеб, - Прапусьціце мяне!
- Во дурань, - уздыхнуў чорнакрылы пасьля кароткай спрэчкі з напарнікам, - Ну жывы ты яшчэ, не разумееш? Жывы! Вяртайся!
- Толькі восьне трэба, - скрывіўся Глеб. Тут ён быў вельмі эмацыйны, не тое, што ў жыцці, - Я выдатна памятаю сваю смерць.
- Ну ты і... - раззлаванага чорнакрылага спыніў толькі дакорлівы позірк светлага анёла. Ён уздыхнуў і зноўку дастаў кнігу, - Глядзі, бачыш, што гэта?
- "Кніга жывых і мёртвых. Краіна: Беларусь. Год нараджэння: 1988", - прачытаў Глеб.
- Правільна. Вось, глядзі, - анёл указаў на запіс "Лістапад Глеб", у апошняй графе якога значылася: "Жывы. Стан - кома".
- Дык можа, дадзеныя састарэлі? - з надзеяй запытаўся Глеб.
- Абнаўленьне ў рэальным часе, - кажучы сучаснай мовай. Гэта не простая кніга. Таму ідзі назад, - заключыў чорнакрылы.
- Няўжо ты не жадаеш жыць? Няўжо ў цябе нічога добрага не было там? Сябры, родныя, каханне?
Пасля апошняга довада Глеб ўздрыгануўся, штосьці прабурчэў пад нос, пастаяў яшчэ трохі, уздыхнуў і пабрыў туды, адкул прыйшоў.
Пачуўся голас: "Шлях дадому заўжды шмат карацейшы", а крыху потым - "Ну нарэшце, 87-мы ідзе!" На гэтым сон заканчваўся. "Загадкава" - падумала Аня. І яшчэ болей задумалася. На якім аўтобусе яна зараз едзе дадому? "На 87-ым" - лягічна адказала сама сабе яна, убачыўшы за вакном бальніцу. Відаць, не лёс мне дадому патрапіць", - вырашыла яна, выйшла з аўтобуса і пашпацыравала да ўваходу.

***

Увайшоўшы ў палату, дзе ляжаў Глеб, Аня заўважыла акрамя глебавых бацькоў яшчэ нейкую дзяўчыну. "Гэта ж яна, ягонае каханне" - здагадалася яна, калі дзяўчына павярнулася тварам.
- Добры дзень! - прывіталася Аня.
- Пазнаёмцеся, Віка, гэта Аня, дзяўчына якая яго выратавала, - абярнуўшыся, з цяплом у голасе казала маці Глеба, - Аня, гэта Віка, знаёмая Глеба.
- Я пачула, што ён у бальніцы, і прыехала... - ціха сказала Віка, - ...Можна цябе на хвіліначку?
- Так, канешне.
Яны адышлі ў іншы кут палаты, старэнькі дзядок, чый ложак быў недалёка, прыўзняўся, але атрымаўшы два цяжкія позіркі, лёг і зноўку прыняўся чытаць газету.
- Скажы мне, толькі сумленна, што з ім наогул творыцца? - у голасе не было ніякай пагрозы, толькі нейкая трывога, - ты ж... добра ведала яго?
- Ну, не тое, каб вельмі... Адзінае, што я магу сказаць... Ты ведаеш, што ён цябе кахаў... кахае? - паправілася яна.
- Так, ён сам прызнаваўся... - разгубілася Віка, - Але разумееш жа, сэрцу не загадаеш...
- Але гэта ў яго зайшло да шаленства, вар'яцтва. Ты бачыла ягоную кватэру?
- Не...
- У адным толькі пакоі на сценах 19 тваіх вялізных фотаздымкаў... стосы вершаў, прысвечаных табе... Начныя кашмары і нават месяцовая хвароба.
- Я... я ж не ведала... - прагаварыла ашаломленая такімі фактамі Віка.
- Не, ты, канешне ж, не вінаватая... Проста ён настолькі цябе кахаў.
- Але ж, яго бацькі сказалі, што ўчора ён ішоў на сустрэчу з табою? - з надзеяй запыталася Віка, - Значыць, яму стала лепей?
- Ну, я ўгаварыла яго схаваць амаль усе твае фота, і ўзяла яго творы сабе, бо ён сказаў, што мінулай ноччу амаль не палову спаліў проста на падлозе...
- Які жах...
- Так... А як зараз? Усё яшчэ ў коме?
- Так, усё яшчэ... Доктар гаворыць, што шанцы адзін на мільён...
У гэты час пачуўся ўсклік глебавай маці:
- Сыночак! Родненькі!
І слабы голас:
- Мама... А дзе Аня?
- У Глеба была... цьфу, што я кажу, ёсць улюблёная фраза: Адзін шанец на мільён спраўджваецца ў дзевяці выпадках з дзесяці, - з ашарашанай, можа, нават трохі вар'яцкай, усьмешкай вымавіла Аня.

***

У палату да Глеба увайшоў нейкі чалавек.
- Дзень добры, Глеб! - прывітаўся ён.
- А вы, прабачце, хто? - да перажыўшага клінічную сьмерць хлопца вярнулася прага жыцьця, а з ёю і раней прыхаваная цікаўнасць.
- Ну як жа, - усьміхнуўся ў бараду незнаёмец, - перадаеце свае творы ў рэдакцыю...
- Уладзімер Аляксеевіч! Гэта вы!
- Ну так, я.
- Але як вы знайшлі мяне?
- А вашае месцазнаходжанне было сакрэтам? - здзівіўся рэдакатар, - Тады ўсе пытаньні да вашай сяброўкі Ані.
- О, ну канешне, - успомніўшы, працягнуў Глеб, гэта ж яна аднесла мае творы вам...
- І ў мяне добрыя навіны! З гэтым я і прыйшоў.
- Якія ж? - нецярпліва запытаўся хлопец.
- Мы можам выдаць вашыя творы.
- Праўда? Няўжо вам спадабалася? - з захапленнем вымавіў Глеб.
- Некаторае вельмі нават зачапіла, ледзь не на памяць вывучыў, вось гэтае, да прыкладу,
За мову, як калісьці за свабоду,
Падымемся, паўстанем, мой народзе...
- Я нібыта сплю... У школе чытаў вашыя творы, а цяпер вы чытаеце мае... - зачаравана прамовіў Глеб.
- Ну, не ўсё аднак так гладка. Хоць і ўсе прызнаюць ваш талент, але магчымасці нашыя дазваляюць выдаць толькі малы наклад, 300, ну, можа, 500 асобнікаў...
- Для дэбюта нядрэнна!
- Можа, і так, я пачынаў з яшчэ драбнейшых накладаў, самвыдатаўскіх, - пагадзіўся Ўладзімер Аляксеевіч і дадаў: - А, вось яшчэ што хацеў запытацца, чамусь усе вершы старыя, новых нейк няма... творчы крызіс?
- Быў перыяд, калі я не мог пісаць... - засмуціўся Глеб, - Я не хацеў б пра яго гаварыць...
- Разумею...
- Але вось, я тут ужо напісаў крыху, - ён узяў са століка стос спісаных лісткоў, -кома сталася для мяне добрым пабуджальным штуршком.
Уладзімер Аляксеевіч на колькі хвілін паглыбіўся ў чытанне, Глеб непрыкметна для сябе прыснуў.
- Гэй, вы мяне чуеце? - хлапец прачнуўся ад лёгкага штуршку.
- А? Што?
- Я кажу, пэўна, можа будзе некаторыя ўключыць у кнігу. Апошнім раздзелам. І назавем яго...
- "Каб жыць далей", - падказаў аўтар.
- Хай будзе так...
- І эпіграф дадайце.
- Які?
- Ну, пра шанец.
- А, які адзін на мільён?
- Ага...
- Добра, - рэдактар усьміхнуўся, - ну, выздараўлівайце хутчэй!
- Ды куды я падзенуся, - іранічна вымавіў Глеб.
-
***

Аня з Вікай праводзілі выпісанага з бальніцы Глеба дадому.
- Вы ўсё там выкінулі? - занепакоена спытаў ён.
- Так, усё. Да таго ж, правялі ўборку, - адказала Аня.
- Трэба ж пачаць новае жыццё, каб нічого не напамінала пра мінулае...
- Калі што, мы дапаможам, - заспакаяльна сказала Віка, - Я ж на псіхоляга паступіла.
- Не верую я ва ўсё гэта, - прабурчэў Глеб.
Яны ўвайшлі ў кватэру.
- Што... Што вы з ёй зрабілі?
- Толькі прыбраліся, - разгубілася Аня.
- А нашто шпалеры пераклеілі?
- Нічога не пераклеілі. Проста пасля ўборкі аказалася, што ў цябе паклееныя шпалеры такога... жыццясцвярджальнага колеру.
- О, ды ў мяне і шафа ёсць! - расьсмяяўся Глеб, - А я думаў, куды я яе засунуў... Насамрэч, дзякуй вам, за ўсё. Вось, - ён дастаў з заплечніка дзве кнігі, - У продажы з'явяцца тольуі на наступным тыдні. Яны паглядзелі на вокладку. На ёй значылася: Глеб Лістапад. Каб жыць далей. Прысвячаецца Віцы і Ані.
- Няблага, - прыкмеціла Віка.
- Уражывае, - прызналася Аня і дадала: - аўтограф дасі? Покуль не трэба за табой ганяцца...

В колонках играет: Горад312 - Вясна

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems
Love

Держите! (взял у Elair)

Дневник

Воскресенье, 06 Августа 2006 г. 23:12 + в цитатник
Это что-то вродь письма счастья, миксованного с тестом. Надо было отправить 20 людям, постоянных читателей у меня аж 23, и если вы не прочтёте, то "Если эта цепь писем оборвется, ты столкнешься с 10 проблемами в последующие 10 лет." Я в это не верю, конечно же, да и хорошо, если в ближайшие 10 лет я столкнусь всего с 10 проблемами :) хотя кто знает, кто знает.

Теперь, все кто получил такое, давайте обсудим.Я пока говорить ничего не буду.Мотивирую свой поступок чуть позже, когда некоторые выскажутся на этот счет=)))))))))))))))))

!!!

).Главное правило - не читай все сразу! Читай по строчке и не дальше, ок? Интересная штука. Странно, но она работает. СТРОГО выполняй все пункты. Попробуй, может, это покажется интересным. Короче, это займет 3 минуты. Тот, кто прислал это, сказал, что его желание исполнилось через 10 минут после того, как он все прочитал. Но не жульничай! Сначала найди ручку и бумагу. Когда ты будешь писать имена, выбирай их так, чтобы это были имена тех людей,которых ты знаешь, а также повинуйся своему первому инстинкту. Прокручивай вниз по строчке - не читай все подряд без остановки, а не то ты обломаешь себе весь кайф, понятно? Прокручивай текст ниже по строчке и шаг за шагом выполняй задание. Это займет всего пару минут!
1. Сначала напиши в столбик числа от 1 до 11.

2. Потом, напротив 1 и 2 напиши любые два числа.

3. Напротив 3 и 7 напиши имена противоположного пола. (Не смотри дальше, если не дописал, а то все будет неверно.)

4. Напиши любые имена (например друзей или членов семьи)в 4,5 и 6-ом номере. (Не мухлюй, а то потом будешь рвать на себе волосы.)

5. Напиши четыре названия песен в 8,9,10 и11.( не мухлюй, а делай все шаг за шагом!)

6. И наконец загадай желание!

А теперь ключ для игры...

1. Ты должен рассказать об этой игре стольким людям, какое число написал рядом с номером 2

2. Человек под номером 3 - это тот, кого любишь

3. Человек под номером 7 - это тот который нравится, но с которым ты все никак не можешь оказаться рядом.

4. Больше всего ты заботишься о человеке под номером 4

5. Человек под номером 5 знает тебя очень хорошо

6. Человек под номером 6 - это твоя "звезда удачи"

7. Песня номер 8 ассоциируется с человеком под номером 3

8. Песня номер 9 - песня которая относится к человеку под номером 7

9. Десятый пункт - это песня, которая говорит о твоих мыслях, о тебе самом

10. И 11 песня показывает твое отношение к жизни

11. Что значит число под номером один никто не знает, но что-то оно для Тебя значит, раз Ты его написал.

12. Пошли это 20 людям не позже, чем через час, после прочтения. Если ты это сделаешь, желание исполнится, а нет - не выполнится. Удивительно, но это работает
Сегодня в полночь твоя любимая половина поймёт, насколько сильно тебя любит.
Что-то хорошее произойдет с тобой завтра в 13:00-16:00ч.

Это может произойти где и как угодно: через эл. почту, вне работы и т.д. Будь готов к самому большому шоку в жизни.

Если эта цепь писем оборвется, ты столкнешься с 10 проблемами в последующие 10 лет.

Отправь ссылку на этот тест 20 людям.
Рубрики:  Love
System

Апошнія вершы.

Дневник

Четверг, 20 Апреля 2006 г. 20:29 + в цитатник
Магчыма, апошнія мае вершы...чытайце.

20. Рэквіем па мове.

Дваццаць сем, а можа, дваццаць восем
Год прайшло, а я ўсё не забыўся.
Памятаеш, помніш тую восень?
Толькі на дваіх ўначы гадзіны...
Ў цемры стрэл... Яны цябе забілі...
Для мяне адзінаю на сьвеце
Ты была. Ўжо не даруюць крылы
Ні законы, ні дэкрэты. Вецер,
Ён адзіны з мною размаўляе,
Ён таксама мову ў ноч гукае.
01.02.06.
21. На перакрыжаваньні.

Я стаяў на перакрыжаваньні
Між шляхамі волі і няволі.
І паўстала цяжкае пытаньне:
Па якой пашыбаваць дарозе?

Шлях направа абяцаў Свабоду,
Перамогу абяцаў ў змаганьні,
Ён прарочыў адраджэньне мовы...
Шлях налева абяцаў каханьне.

2 гады правёў я у сумненьнях
Ля ўказальнага слупа на скрыжаваньні.
Ды заўчора з сонечным праменьнем
Пашпацыраваў у край каханьня.
13.02.06.


22. З перабітым крылом.

А я, з перабітым крылом,
З перабітай душой...
Не вытрымаў цяжкасьцей.
Некалькі соцень
Раз сэрца праб'е -
І настане спакой.
Ты ж не забывай мяне й тую восень...
15.02.06.


23. Панцыр.

Я залезу ў бяздонны карцэр,
Я схаваюся ў цвёрды панцыр
І рукою я шлях намацваць
Буду вечнасць, спыніць каб хаду.
18.02.06.


24. Да пабачэньня!

Да пабачэньня, сябры мае,
Мілыя, родныя, дарагія.
Больш не пачуеце вы мяне,
Больш не даруюць ветру крылы...
Да пабачэньня, мая Беларусь,
Й мёртвы - нязломлены! - буду з табою.
З водарам стромкіх чырвоных руж
Вернуся я дваццаць восьмай вясною.
22.02.06.

25. Кветкі шчасця.

Кветкі шчасця праз асфальт прабіліся
І раструшчылі яго, ушчэнт.
А нядобры чалавек сарваў ды выкінуў.
І пайшоў ў кавярню піць абсэнт.

Цішыня цяпер навокал гулкая.
Толькі чую я ўначы асфальт,
Плача ён і ў цемру грукае.
У сьлязох ўся магістраль.
18.02.06.


26. На крылы кайданы.

Паміраць ніколі ня позна.
І тым болей, ніколі не рана.
Паміраць давядзецца кожнаму,
Й да мяне каму што за справа?

Паміраю я кожную ноч,
Толькі ў пекла вяртаюся ўраньні.
Бараюаніць па даху дождж,
Плача ён аб забітым каханьні.

Паміраць ніколі не рана.
Ды глядзі, каб не сталася позна!
Я адзену на крылы кайданы
І ў бясконцасць бяздонную скокну.
27.02.06.


27. Апошні адлік.

Апошні адлік.
Няма шляху назад.
Адлічваю я
З дзесяці да нуля.
Цягнік набліжаецца.
Тры, два, адзін.
Колы скрыгочуць.
Свісціць мне цягнік.
Заплюшчваю вочы.
Сябры, родны край,
Прабачце!.. Ўлятаю
У пекла. Не ў рай.
03.04.06.




28. Нелегал.

Хто дапаможа? Ці дапаможа?
Ўглядаюся ў неба. Адказу няма.
Хто пераможа? Ці пераможам?
Не гаварыце мне, Што ўсё дарма,

Я нелегал на гэтым сьвеце,
І ўжо даўно быць павінен на тым.
Вы мне скажыце, хто пераможа?
І я з палёгкаю зьнікну. Як дым.
14.04.06

29. Думкі.

Што патрэбна чалавеку,
Каб на свеце жыць шчасліва?
Аднаму - дык горы, рэкі,
Ну а мне - адно твар мілай.

І калі на схоне жыцця
Паміраць я буду ўрэшце,
Дык з сабой ўвазьму малітву,
Памяць пра цябе і песню.
12.04.06
В колонках играет: OMD - Souvenir

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems
Love

Вандроўнікі. Іншы шлях (мая першая проза)

Дневник

Пятница, 10 Марта 2006 г. 22:41 + в цитатник
Прымайце, ацэньвайце! Мой першы сур'ёзны твор у прозе. Не знающие белорусского языка - извиняйте, переводить мне как-то ну совсем влом. Я яго напісаў, дарэчы, яшчэ летам, але згубіў. А вось зараз знайшоў, і нават напісаў працяг - "Восьмай вясною". Будзе час - і яго надрукую.

24.08.05. Чарговая рэінкарнацыя.

Ён ішоў па дарозе і ўсьміхаўся. Ён не адмаўляў бязсэнсоўнасць свайго існаваньня. Гэта было зразумела. Ён проста йшоў насустрач Сонцу, але не як мы. Мы праходзім нейкую частку шляху, прыпыняемся. Частка застаецца жыць у адзіноце, і мы іх называем геніямі; іншыя селяцца разам з сотнямі, тысячамі падбных да іх, яны - "звычайныя людзі". Ён адносіўся да той катэгорыі людзей, што йшлі і йшлі, і, калі і не даходзілі да самога Сонца, дык праходзілі па гэтай дарозе нашмат болей за нас. Мы йдзем і ня ведаем, што хтосьці сярод нас і ёсьць такі Вандроўнік, а можа, гэта мы самі...
Шлях Вандроўніка часьцей за ўсё праходзіць у адзіноце - не знаходзіцца дастойных спадарожнікаў. Але некаторым даводзіцца прайсьці пару крокаў з Імі. Яны становяцца Вандроўнікамі ці збочваюць з дарогі і йдуць проста цераз палі да далёкіх зорак, каб стаць першаадкрывальнікам новых шляхоў. Не спрабуйце зразумець Вандроўніка і, тым болей, не спрабуйце яго пераўпэўніць. У нас з імі розныя мэты ў жыцьці. Мы йдзем каб спыніцца. Яны ідуць, каб жыць, і жывуць, каб ісьці.
А Ён ішоў і ўсміхаўся. Ён ішоў насустрач Сонцу. Усё радзей былі бачныя людскія пасяленьні, восьтолькі ўжо зрэдку хаты геніяў-пустэльнікаў. Тыя за сваёй геніяльнасьцю Яго не заўважаюць. Сонца стала прыкметна болей. Няма і думкі, каб прыпыніцца. Раптам даходзіць да скрыжаваньня дарог. Яго дарога яшчэ дастаткова вытаптаная ў траве; другая - ледзь-ледзь уецца, па ёй вельмі рэдка ходзяць. Па ёй шыбуе Нехта. Ён чакае, покуль постаць падыйдзе пабліжэй. Гэта Яна.
- Ты куды? - проста пытаецца Ён.
- Насустрач Сонцу, - адказвае Яна.
- Сонца там! - яго ўсьцмешка ледзь прыкметна становіцца шырэйшая, бо Ён паказвае і глядзіць на Сонца.
- Паглядзі туды! - Яна гэтаксама выцягвае руку ў сваім кірунку. Ён глядзіць туды і бачыць Сонца. Яна працягвае, - У кожнага свой шлях. Азірніся. І ты ўбачыш, што ззаду таксама Сонца. Мы йдзем ад Зоркі да Зоркі.
- Але... - Ён ня здзіўлены, Ён толькі кропельку зацікаўлены. Яна ўсё ўсьміхаецца, - Але ці ёсьць Сонцы на дваіх? Мне будзе адзінока, калі я дайду... - Ён задумваецца, - Што будзе, калі я... калі Мы дойдзем?
- Асабіста я пайду яшчэ далей. Мажліва, буду шукаць шлях да твайго Сонца, - Яна не асабліва думала пра гэта.
- Тады можа пойдзем удвох?
- Прыйдзецца абраць адзін шлях з двух. Якім пойдзем? - Яна лёгка згаджаецца. Мажліва, надакучыла стаяць.
- Давай абярэм іншы шлях!
Паміэ двух Сонц запальваецца трэцяе. Два цямнеюць.
- Што ж, пайшлі! - гаворыць Ён.
Яму хочацца зноўку йсьці і йсьці. Насустрач невядомаму Сонцу.
Яны ня ведаюць, ці правільна робяць, праўду кажучы, ім глыбока напляваць на гэта. Яны проста йдуць. Ідуць, пакуль іхнія галовы не зьнікаюць за даляглядам.
А мы... Мы гэтага ня бачылі. Мы засталіся ззаду, так і не дасягнуўшы мэты.
Вось адзін усё ж устае з масца і накіроўваецца наперад. Ён ідзе за імі, але да свайго Сонца. Яшчэ не ўсё згублена, кожны можа працягнуць шлях. Але не кожны здолее.
Калі-небудзь я таксама падымуся і пакрочу ўдалеч. А мажліва, я нават той, хто ўзняўся ўсьлед за тымі дваімі. А мажліва, я - гэта Ён, і я крочу зараз побач зь Ёю. А можа, і не. Ніхто ня ведае, хаця і хочацца верыць, што ты - Вандроўнік.
В колонках играет: Iron Maiden - Afraid To Shoot Strangers

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems
Love

Вершы - ацаніце!

Дневник

Суббота, 18 Февраля 2006 г. 21:07 + в цитатник
Вось. Мае лепшыя вершы... Ацаніце, калі ласка.



Ты далёка

Ўжо буслы паляцелі ў вырай
І струменьчык ручайны замёрз
Я стаю ля старэнькай хаціны
І гляджу, як стварае мароз
Ўзоры гожыя на змерзлых вокнах
Толькі дзе я ні быў бы, а мне
І на небе, і ў вокнах, і ў кроплях
Усё здаецца, што бачу цябе.
Хоць я ведаю, ты там, далёка,
За ракой, за гарой, за мяжой...
Назаўсёды запомню дарогу,
Дзе гулялі мы. Я з табой.
***
Цёмны вечар. Светлы дзень.
Сумны ранак. Бяссонная ноч.
Хачу я ўбачыць хаця б твой цень.
Хтосьці на вуліцы. Кроч адсюль. Кроч.
Бяссэнсоўны сняданак. Вячэра. Абед.
Не хочацца мне ні есці, ні дыхаць.
Подых паветра. Надзеты пакет
На галаву - не выхад.
Пачак таблеткаў. З'есці зараз.
Ды потым хворым не хопіць.
Камень на шыю - не проста выраз.
Ды вылавяць - трэба ўпотай.
Навошта гэта? Думайце самі.
Пакласці галаву й каня.
Навошта пакутаваць далей?
Навошта мне свет, дзе цябе няма?!
***
Гавары па-беларуску.

На Радзіме гавары па-беларуску,
Гэта наша мова й мова продкаў.
На чужыне гавары па-беларуску,
На чужыне мову ты не забывай.
Ты павінны гаварыць па-беларуску,
Не па-польску гаварыць і не па-руску,
А заўсёды гаварыць па-беларуску,
І заўсёды паважаць свой край!
Што б ні была гавары па-беларуску,
Нават, калі зменіш грамадзянства.
Хоць ты тройчы зменіш грамадзянства,
Гавары па-беларуску і спявай!
***
Народзе беларускі

Народзе Беларускі, ўспомні,
Якая мова родная табе?
Павінны ты на'т у палоне
За мову быць у барацьбе.
Амаль не дзвесце год яе тапталі,
Амаль не дзвесце год на часткі ірвалі.
Што мовы ў нас няма, казалі...
Ды не змаглі ўсё ж знішчыць, не змаглі!
І што? цяпер, па ўласнай волі,
Мяняем на суседскую сваю!
Ну як жа можна так, панове?
За мову, заклікаю і малю,
За мову, як калісьці за свабоду,
Падымемся, паўстанем, мой народзе!
Не трэба іншай мовы Беларусам,
Як толькі Беларускай. Годзе!
Не можна больш цярпець прыгнёту... Й можа,
Калі падымемся ўсе разам, Пераможам...
***
Я застаюся

Сяду на лістападаўскі вецер
І палячу ў край далёкі,
Каб там забыцца на ўсё на свеце,
Бегаць там між аблокаў.
Месяц і зоры рукамі кратаць,
Ежу на сонцы смажыць,
Ўсміхацца заўжды і ніколі не плакаць,
У снох цябе адну бачыць...
Сябра мой, лістападаўскі вецер!
Ляці без мяне, не сумуй!
Я ж застаюся з адзінай на свеце,
Дзеля якой шчэ жыву.
***
Ён кахаў...
Ён да болю, ад чыстага сэрца кахаў!
Ён чакаў...
Ён упарта адказных пачуццяў чакаў!
Сустракаў...
Новы Дзень ён з жаданнем адным сустракаў!
Паміраў...
Ён жыў дзеля цябе, а цяпер паміраў...

І яшчэ колькі чатырохрадкоўяў.

Не веру! Не хачу! Не буду!
Назаўсёды застануся Беларусам!
Свабоду й незалежнасць я здабуду!
Я быў! Я зараз ёсць! Я застануся!
***
У душы радыяктыўны снег
Сыплецца на Антлантыду
А я прыдумаў сабе свой свет
Падарыў яго табе і згінуў
***
А можа, я і вар'ят,
Але ж ці гэта дрэнна?
Вар'ята мы ўсе наўрад
Лёгка адрознім ад генія
***
Ваўкалакі ў пустэчы ядуць чалавечыя косткі.
Я ўглядаюся ў іх. Я мацаю іхнія зубы.
Вы мяне не з'ясьцё - хударлявы, нясмачны я, злосны.
я такі ж, як і вы, ну ці хутка ім буду.
***
Талісман на шчасце.
Рэквіем для зораў.
Не прынята красці
У людзей іх гора...
Рубрики:  BNR
Poems
Love


 Страницы: [1]