-Рубрики

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ultrabelarus

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 22.01.2006
Записей: 449
Комментариев: 1162
Написано: 2638

Выбрана рубрика Poems.


Другие рубрики в этом дневнике: System(49), School(43), Other(53), Love(8), Life(121), humor(68), BNR(68), audio\video(24)

Вандроўнікі. Шэры горад.

Дневник

Пятница, 21 Апреля 2006 г. 20:09 + в цитатник
Трымайце трэцюю з пяці частак.
27.03.06. Рэінкарнацыя.
Вандроўнікі. Шэры горад.
Быў вечар. Збіралася на дождж. Дзяўчына ішла па шэрым горадзе ўздоўж шэрых дамоў, сустракала шэрых людзей у шэрай вопратцы. Яна шукала хоць каго-небудзь незквітенлага. Нічога. За ўвесь дзень ніводнай каляровай плямы. Хаця не. Калі яна йшла міма могілак, убачылатам нейкую няясную постаць, што сноўдалася між магіл. Нават здалёк была бачная ейная разгубленасць. Дзяўчына так задумалася, што не прыкмеціла, як постаць знікла.
Так, вырашыла яна, трэба схадзіць да Ягонай магілы. Гэта апошняя надзея...
Дзяўчына без цяжкасцяў знайшла, што шукала. Вось і невысокі помнічак з выбітым па яе загаду чатырохрадкоўем.
- Чаму? Чаму ты кінуў нас? Мяне? - адчайным шэптам закрычала Дзяўчына, - Што мне рабіць?
Дождж забарабаніў па каменню. Дзяўчына заплакала. Яна сапраўды не ўяўляла, што рабіць далей. Потым крыху супакоілася і працягнула:
- Калі ласка, падкажыце мне, што яшчэ магчыма зрабіць? Ці ўжо можна далучацца да вас дваіх на нябёсах? - трохі саркастычна запытала яна.'
Раптам неба падзяліла на дзве часткі маланка, і дзяўчына ўбачыла змяю, што абвівала куфэрак. Яна ўздыхнула. "Што ж , - падумала яна, - калі гэта галюцынацыі - я хворая; калі гэта знак - відавочна не заклік жыць..."
Яна зноўку шпацыравала па шэраму гораду. Нават чорны колер ночы тут замацавацца не мог. Людзей амаль не было - Гэтыя сядзелі па дамох, і толькі шэрыя постаці міліцыянераў, у якіх быў ПРЫКАЗ, падазрона пераследвалі яе вачыма, пакуль яна не хавалася за даляглядам.
Навальніца мацнела. І тут у думках Дзяўчыны ўрэшце акрэслілася задумка.
Зайшоўшы ў першы патрапіўшыся дом з незачыненымі дзвярыма яна шпарка ўзабралася на самы верх і , з некаторай цяжкасцю адчыніўшы люк, выбралася на дах.
На хвіліну ў яе перахапіла дыханне ад адкрыўшайся прыгажосцію Потым яна ўсё ж ткаі апомнілася, выпрасталася ва ўвесь рост і ўзняла рукі да неба.
- Давай, маланка! - перакрыквала навальніцу Дзяўчына, - Бі ў мяне! Колькі праклёнаў ты выслухала ад іншых , а я прашу цябе! Бі! Спыні маё існаванне!..
Яна заплюшчыла вочы і стала чакаць. Але дачакалася толькі таго, што нехта паклаў руку ёй на плячо. Яна азірнулася. Па-за ёю стаялі два міліцыянеры. "Мабыць, на крык прыйшлі", - падумала яна.
- Грамадзянка, вы парушаеце закон. Пройдземце ўніз, - роўна прабубніў адзін.
- Пройдземце з намі, - падхапіў другі, - да выяснення абставінаў.
- У Дзяўчыны падкасіліся ногі, яна ўпала і страціла прытомнасць.
- Два міліцыянеры сінхронна прамаўчалі, потым сінхронна хмыкнулі і гэтак жа сінхронна, узяўшы "за-рукі-за-ногі", пацягнулі яе ўніз.
- Шэры горад, здаецца, атрымаў апошнюю, рашаючую перамогу.
В колонках играет: Joe Dassen - L'ete Indien

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems

Апошнія вершы.

Дневник

Четверг, 20 Апреля 2006 г. 20:29 + в цитатник
Магчыма, апошнія мае вершы...чытайце.

20. Рэквіем па мове.

Дваццаць сем, а можа, дваццаць восем
Год прайшло, а я ўсё не забыўся.
Памятаеш, помніш тую восень?
Толькі на дваіх ўначы гадзіны...
Ў цемры стрэл... Яны цябе забілі...
Для мяне адзінаю на сьвеце
Ты была. Ўжо не даруюць крылы
Ні законы, ні дэкрэты. Вецер,
Ён адзіны з мною размаўляе,
Ён таксама мову ў ноч гукае.
01.02.06.
21. На перакрыжаваньні.

Я стаяў на перакрыжаваньні
Між шляхамі волі і няволі.
І паўстала цяжкае пытаньне:
Па якой пашыбаваць дарозе?

Шлях направа абяцаў Свабоду,
Перамогу абяцаў ў змаганьні,
Ён прарочыў адраджэньне мовы...
Шлях налева абяцаў каханьне.

2 гады правёў я у сумненьнях
Ля ўказальнага слупа на скрыжаваньні.
Ды заўчора з сонечным праменьнем
Пашпацыраваў у край каханьня.
13.02.06.


22. З перабітым крылом.

А я, з перабітым крылом,
З перабітай душой...
Не вытрымаў цяжкасьцей.
Некалькі соцень
Раз сэрца праб'е -
І настане спакой.
Ты ж не забывай мяне й тую восень...
15.02.06.


23. Панцыр.

Я залезу ў бяздонны карцэр,
Я схаваюся ў цвёрды панцыр
І рукою я шлях намацваць
Буду вечнасць, спыніць каб хаду.
18.02.06.


24. Да пабачэньня!

Да пабачэньня, сябры мае,
Мілыя, родныя, дарагія.
Больш не пачуеце вы мяне,
Больш не даруюць ветру крылы...
Да пабачэньня, мая Беларусь,
Й мёртвы - нязломлены! - буду з табою.
З водарам стромкіх чырвоных руж
Вернуся я дваццаць восьмай вясною.
22.02.06.

25. Кветкі шчасця.

Кветкі шчасця праз асфальт прабіліся
І раструшчылі яго, ушчэнт.
А нядобры чалавек сарваў ды выкінуў.
І пайшоў ў кавярню піць абсэнт.

Цішыня цяпер навокал гулкая.
Толькі чую я ўначы асфальт,
Плача ён і ў цемру грукае.
У сьлязох ўся магістраль.
18.02.06.


26. На крылы кайданы.

Паміраць ніколі ня позна.
І тым болей, ніколі не рана.
Паміраць давядзецца кожнаму,
Й да мяне каму што за справа?

Паміраю я кожную ноч,
Толькі ў пекла вяртаюся ўраньні.
Бараюаніць па даху дождж,
Плача ён аб забітым каханьні.

Паміраць ніколі не рана.
Ды глядзі, каб не сталася позна!
Я адзену на крылы кайданы
І ў бясконцасць бяздонную скокну.
27.02.06.


27. Апошні адлік.

Апошні адлік.
Няма шляху назад.
Адлічваю я
З дзесяці да нуля.
Цягнік набліжаецца.
Тры, два, адзін.
Колы скрыгочуць.
Свісціць мне цягнік.
Заплюшчваю вочы.
Сябры, родны край,
Прабачце!.. Ўлятаю
У пекла. Не ў рай.
03.04.06.




28. Нелегал.

Хто дапаможа? Ці дапаможа?
Ўглядаюся ў неба. Адказу няма.
Хто пераможа? Ці пераможам?
Не гаварыце мне, Што ўсё дарма,

Я нелегал на гэтым сьвеце,
І ўжо даўно быць павінен на тым.
Вы мне скажыце, хто пераможа?
І я з палёгкаю зьнікну. Як дым.
14.04.06

29. Думкі.

Што патрэбна чалавеку,
Каб на свеце жыць шчасліва?
Аднаму - дык горы, рэкі,
Ну а мне - адно твар мілай.

І калі на схоне жыцця
Паміраць я буду ўрэшце,
Дык з сабой ўвазьму малітву,
Памяць пра цябе і песню.
12.04.06
В колонках играет: OMD - Souvenir

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems
Love

Вандроўнікі. Восьмай вясною.

Дневник

Четверг, 20 Апреля 2006 г. 20:19 + в цитатник
Калі памятаеце, калісьці я выклаў маленечкі аповед "Вандроўнікі. Іншы шлях". Пашукайце ў ранейшых запісах. Вандроўнікі - пенталогія. А таму - трымайце другую частку!
Вандроўнікі. Восьмай вясною.
05.03.06. Існаваньне
Дзяўчыну абудзіў тэлефонны званок. Была нядзеля, а таму 9 гадзін былі вельмі небяспечным часам для тэлефанавання.
- Алё, - незадаволена прабурчэла яна, - Хто? - Што? - Ну... - Добра, добра...
Праз паўтрары гадзіны яна ўжо была ў выцвярэзніку.
Яшчэ раз прабачце, што абудзілі, раніцою, але... - Доктар быў засмучаны тым фактам, што Дзяўчына аказалася не жонкай і нават не сястрой, а проста знаёмай.
- Ладна, усё роўна абудзілі.
- Яго прывезлі ўвечары, думалі - п'яны, ляжаў проста не дарозе і глядзеў у неба...
- Неба зорнае ўчора было, - задуменна сказала Дзяўчына.
- Так, канешне, але не на дарозе ж ляжаць.
- Добра, добра, працягвайце.
- Усю ноч Ён не спаў, не спіць і зараз, толькі паўтарае адно-адзінае слова - "Чаму?" Раней гучна, цяпер ужо - ледзь чутно... Пры сабе ў яго быў толькі лісток паперы і нататнік з двума тэлефонамі. Па адным сказалі - такая тут даўно не жыве, па другім - адказалі Вы...
- А што на лістку?
- Толькі верш нейкі...
- Можна паглядзець?
- Так, зараз прынясу.
Покуль Доктар хадзіў за лістком, Дзяўчына зірнула ў вакно. Неба, супраць усіх народных прыкмет было зацягнута аблокамі. Збіралася на дождж.
- Вось, трымайце, - працягнуў паперку неўпрыкмет вярнуўшыся Доктар.
На акуратна вырваным з вучнёўскага сшытка ўклетку лістку трохі нязграбна былі напісаныя восем радкоў. Левай рукой. Дзяўчына адразу пазнаала гэты почырк. І адразу ўсё зразумела. Гэта быў развітальны верш.
Да пабачэння, сябры мае!
Мілыя, родныя дарагія...
Больш не пачуеце вы мяне,
Больш не адчуюць ветру крылы.
Да пабачэння, мой родны край,
І пасля смерці я буду з табою...
Я адлятаю ў вырай ці ў рай.
Чакайце мяне восьмай вясною.
L.P.
L.P. - гэта быў Ейны псеўданім. Толькі два чалавекі ведалі, хто хаваецца пад гэтымі літарамі: Дзяўчына, якая ў чарговы раз перачытвала 8 вершаваных радкоў, і хлопец, які ляжаў у ложку ў выцвярэзніку і бясконца паўтараў: "Чаму?" - мабыць, усё яшчэ ўяўляючы, што над ім не столь, а зорнае неба.
...Гэта было восем гадоў таму. Дзе толькі не з'яўляліся простыя і чыстыя вершы з подпісам L.P... Ад часопісаў і газет да платоў ля будоўлі. Крытыкі ўхвалялі і абагаўлял талент, прарочылі вядомасць, але нечакана L.P. знікла. Проста вершы болей не апускаліся ў паштовыя скрыні рэдакцый, а пафарбаваныя наноў платы заставаліся безжыццёва шэрымі. І толькі два чалавекі ведалі...
- Ну што, можа пойдзеце да... Яго? - абарваў думкі Доктар.
- А? Што? Канешне, канешне.
Ён безжыццёва ўглядаўся ў столь. Дзяўчына наблізілася да яго і пачула шэпт: "Чаму? Чаму?"
Ён кахаў Яе. Бясконца аддана і нягледзячы ні на што. Але восем гадоў таму Яна скончыла жыццё самагубствам, пакінуўшы адно гэтыя восем радкоў. Ён цэлы тыдзень сядзеў ля Ейнай магілы, покуль яго не ўвезлі ў крытычным стане ў шпіталь. Ад гэтага часу ён хадзіў увесь час бы цень. А цяпер, значыцца, гэта.
- Не ведаю, што рабіць, - паціснуў плячыма Доктар, - Ён не п'яны, трэба яго адпусціць. Але ляжыць вось так. Можа, хуткую выклікаць? - Доктар ніколі не сустракаўся з такімі выпадкамі. Працаваць са звычайнымі п'янымі было нашмат лягчэй.
Раптам ён падаў праявы свядомасці - падняў руку і заварушыў ёю.
- Ён штось хоча напісаць! - здагадалася Дзяўчына.
- Левай рукой? - засумняваўся Доктар.
- Ён ляўша! - патлумачылы Дзяшчына і дала Яму той самы лісток, бо першы парапіў пад руку, і аловакЮ які заўжды насіла з сабою - "на выпадак натхнення", як сказала яна доктару.
Ён марудна пісаў. Здаецца, гэта быў таксама верш. " Сябры-паэты, - падумаў Доктар и нечакана працягнуў: - Складаюць санэты".
Гэта было чатырохрадкоўе:
Пакуль! Мы... Сустрэнемся заўтра?
Ад куль сьляды мне малююць "не".
Адчай. Імгненная думка раптам...
Чакай! Я йду да цябе.
Перачытаўшы напісанае разы чатыры, Дзяўчына паглядзела на Яго. Ён заплюшчыў вочы, змоўк, а на твары была ледзь бачная ўсмешка.
- Ён... жывы? - асцярожна запыталася яна, - Гэй, ачуняй! Доктар!!! - яна рэзка ўскрыкнула.
- А? Што такое? - той ужо напісаў амаль старонку вершаваных радкоў.
- Зрабіце што-небудзь!..
***
Было ўжо позна. Ён памёр, або, можа, таксама адляцеў "у вырай ці ў рай"...
Дзяўчына выйшла на вуліцу. Ішоў дождж, але праз хмары свяціла сонца. На імгненне сярод аблокаў Дзяўчына ўбачыла твар Яе, але падумла, што ёй здалося. Марудна шыбуючы дадому яна думала аб тым, што трэба зарганізаваць пахаванне, і што яна ўжо ведаеЮ што выбіць на помніку. І раз за разам у галаве праносіліся гэтыя загадкавыя 4 і 8 радкоў, і рука ў кармане механічна церабіла лісток паперы, акуратна вырваны з вучнёўскага сшытка ўклетку з вершамі, напісанымі дзвюма левымі рукамі крыху нязграбнымі почыркамі...

В колонках играет: Solidarni z Bialorusia project - Kocham Wolnosc - Chlopcy Z Placu Broni cover

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems

раньнія вершы

Дневник

Воскресенье, 16 Апреля 2006 г. 11:23 + в цитатник
Усялякія нядобрыя людзі з нашага класа просяць, каб я надрукаваў свае вершы... Здаўся... Пачаў друкаваць. І вось - раньнія вершы. Не вельмі добрыя, але адментныя тым, што першыя.
1.Ты далёка

Ўжо буслы паляцелі ў вырай
І струменьчык ручайны замёрз
Я стаю ля старэнькай хаціны
І гляджу, як стварае мароз

Ўзоры гожыя на змерзлых вокнах
Толькі дзе я ні быў бы, а мне
І на небе, і ў вокнах, і ў кроплях
Усё здаецца, што бачу цябе.

Хоць я ведаю, ты там, далёка,
За ракой, за гарой, за мяжой...
Назаўсёды запомню дарогу,
Дзе гулялі мы. Я з табой.
14.11.03.

2. Ты пайшла...

Ты пайшла.
А я доўга стаяў,
А я доўга маўчаў
І глядзеў табе ўсьлед.

Ты пайшла.
А я доўга сядзеў,
Нікуды не глядзеў,
Думаў я пра цябе.

Ты пайшла.
Я не піў і не еў,
Я зусім звар'яцеў,
Ўсё глядзеў на твой сьлед.

Ты пайшла.
А я доўга ляжаў,
Без цябе знемагаў,
Паміраў без цябе...
24.12.03.


3. Не веру! Не хачу! Не буду!
Не веру! Не хачу! Не буду!
Назаўсёды застануся Беларусам!
Свабоду й незалежнасць я здабуду!
Я быў! Я зараз ёсць! Я застануся!
Пачатак 2004г.



4. Толькі ты
Мяне задаўбалі ўсе ў класе сябры,
Яны зусім яшчэ дзеці!
І толькі ты адна, толькі ты
Змагла сярод іх пасталеці...
Пачатак 2004г.

5. Навошта мне сьвет, дзе цябе няма?
Цёмны вечар. Светлы дзень.
Сумны ранак. Бяссонная ноч.
Хачу я ўбачыць хаця б твой цень.
Хтосьці на вуліцы. Кроч адсюль. Кроч.
Бяссэнсоўны сняданак. Вячэра. Абед.
Не хочацца мне ні есці, ні дыхаць.
Подых паветра. Надзеты пакет
На галаву - не выхад.
Пачак таблеткаў. З'есці зараз.
Ды потым хворым не хопіць.
Камень на шыю - не проста выраз.
Ды вылавяць - трэба ўпотай.
Навошта гэта? Думайце самі.
Пакласці галаву й каня.
Навошта пакутаваць далей?
Навошта мне свет, дзе цябе няма?!
Вясна 2004г.

6. Не!

Скажу я "Не" прэзідэнту,
Скажу я "Не" дырэктрысе,
І выганяць мяне са школы,
І не буду больш грамадзянінам.
13.09.2004

7. Гавары па-беларуску.

На Радзіме гавары па-беларуску,
Гэта наша мова й мова продкаў.
На чужыне гавары па-беларуску,
На чужыне мову ты не забывай.
Ты павінны гаварыць па-беларуску,
Не па-польску гаварыць і не па-руску,
А заўсёды гаварыць па-беларуску,
І заўсёды паважаць свой край!
Што б ні была гавары па-беларуску,
Нават, калі зменіш грамадзянства.
Хоць ты тройчы зменіш грамадзянства,
Гавары па-беларуску і спявай!
Красавік 2004г.

8. Народзе беларускі

Народзе Беларускі, ўспомні,
Якая мова родная табе?
Павінны ты на'т у палоне
За мову быць у барацьбе.
Амаль не дзвесце год яе тапталі,
Амаль не дзвесце год на часткі ірвалі.
Што мовы ў нас няма, казалі...
Ды не змаглі ўсё ж знішчыць, не змаглі!
І што? цяпер, па ўласнай волі,
Мяняем на суседскую сваю!
Ну як жа можна так, панове?
За мову, заклікаю і малю,
За мову, як калісьці за свабоду,
Падымемся, паўстанем, мой народзе!
Не трэба іншай мовы Беларусам,
Як толькі Беларускай. Годзе!
Не можна больш цярпець прыгнёту...
Й можа,
Калі падымемся ўсе разам,
Пераможам...
04.02.05.

9. Анёлы.

Раніцай ізноўку я шыбую ў школку.
Ў цэрквах ды касцёлах добрыя анёлы.
Я прашу анёлаў: узарвіце школу!
Ранец за плячыма цяжкі немагчыма!
Ды маўчаць анёлы ў цэрквах ды касцёлах,
Ім мае праблемы наогул непатрэбны...
Люты 2005.




LI 5.09.15
Рубрики:  BNR
Poems

Ушчэнт (Арвэн Ундаміэль)

Дневник

Среда, 05 Апреля 2006 г. 20:01 + в цитатник
Кроплі дажджу
аб зямлю
ушчэнт..
мае мары. думки, надзеі
праз цябе
ушчэнт...
Зараз и я
з даху...
Ушчэнт...
Арвэн Ундаміэль

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems

Думкі аб свабодзе\ мысли о свободе

Дневник

Воскресенье, 02 Апреля 2006 г. 18:49 + в цитатник
...Рэвалюцыю як працэс можна параўнаць з надыходам вясны. Сьнег, на першы погляд бялюткі, сыходзіць, і адкрываецца малюнак не самы прыгожы: сьмецце, бруд, мінулагодняе лісьце, пажоўклая трава. Здаецца, лепей б сьнег ляжаў і далей! Менавіта гэта адбылося на Ўкраіне і ў Грузіі і не адбылося ў нас. Усе недахопы і праблемы, якія старыя ўлады хавалі, пры новай уладзе раптам адкрыліся! І пачаліся размовы: раней такога не было. Хаця яно было, проста хавалася. Да таго ж, праз некалькі дзён зьявіцца новая лістота на дрэвах і зялёная трава на зямлі. А бруд і сьмецце... іх прыбяруць прыбіральшчыкі. Таму не трэба баяцца пераменаў!

...Революцию как процесс можно сравнить с приходом весны. Снег, на первый взгляд белый, сходит, и открывается картина не самая красивая: мусор, грязь, прошлогодние листья, пожухлая трава. Кажется, лучше бы снег лежал и дальше! Именно так произошло на Украине и в Грузии и не произошло у нас. Все недостатки и проблемы, которые прятались старыми властями, при новой власти вдруг открылись! И пошли разговоры: раньше такого не было. Хотя оно было, просто пряталось. К тому же, через несколько дней появятся листья на деревьях и зелёная трава на земле. А грязь и мусор... их уберут дворники. Так что не надо боятся перемен!

LI 5.09.15
Рубрики:  BNR
Poems

Вандроўнікі. Іншы шлях (мая першая проза)

Дневник

Пятница, 10 Марта 2006 г. 22:41 + в цитатник
Прымайце, ацэньвайце! Мой першы сур'ёзны твор у прозе. Не знающие белорусского языка - извиняйте, переводить мне как-то ну совсем влом. Я яго напісаў, дарэчы, яшчэ летам, але згубіў. А вось зараз знайшоў, і нават напісаў працяг - "Восьмай вясною". Будзе час - і яго надрукую.

24.08.05. Чарговая рэінкарнацыя.

Ён ішоў па дарозе і ўсьміхаўся. Ён не адмаўляў бязсэнсоўнасць свайго існаваньня. Гэта было зразумела. Ён проста йшоў насустрач Сонцу, але не як мы. Мы праходзім нейкую частку шляху, прыпыняемся. Частка застаецца жыць у адзіноце, і мы іх называем геніямі; іншыя селяцца разам з сотнямі, тысячамі падбных да іх, яны - "звычайныя людзі". Ён адносіўся да той катэгорыі людзей, што йшлі і йшлі, і, калі і не даходзілі да самога Сонца, дык праходзілі па гэтай дарозе нашмат болей за нас. Мы йдзем і ня ведаем, што хтосьці сярод нас і ёсьць такі Вандроўнік, а можа, гэта мы самі...
Шлях Вандроўніка часьцей за ўсё праходзіць у адзіноце - не знаходзіцца дастойных спадарожнікаў. Але некаторым даводзіцца прайсьці пару крокаў з Імі. Яны становяцца Вандроўнікамі ці збочваюць з дарогі і йдуць проста цераз палі да далёкіх зорак, каб стаць першаадкрывальнікам новых шляхоў. Не спрабуйце зразумець Вандроўніка і, тым болей, не спрабуйце яго пераўпэўніць. У нас з імі розныя мэты ў жыцьці. Мы йдзем каб спыніцца. Яны ідуць, каб жыць, і жывуць, каб ісьці.
А Ён ішоў і ўсміхаўся. Ён ішоў насустрач Сонцу. Усё радзей былі бачныя людскія пасяленьні, восьтолькі ўжо зрэдку хаты геніяў-пустэльнікаў. Тыя за сваёй геніяльнасьцю Яго не заўважаюць. Сонца стала прыкметна болей. Няма і думкі, каб прыпыніцца. Раптам даходзіць да скрыжаваньня дарог. Яго дарога яшчэ дастаткова вытаптаная ў траве; другая - ледзь-ледзь уецца, па ёй вельмі рэдка ходзяць. Па ёй шыбуе Нехта. Ён чакае, покуль постаць падыйдзе пабліжэй. Гэта Яна.
- Ты куды? - проста пытаецца Ён.
- Насустрач Сонцу, - адказвае Яна.
- Сонца там! - яго ўсьцмешка ледзь прыкметна становіцца шырэйшая, бо Ён паказвае і глядзіць на Сонца.
- Паглядзі туды! - Яна гэтаксама выцягвае руку ў сваім кірунку. Ён глядзіць туды і бачыць Сонца. Яна працягвае, - У кожнага свой шлях. Азірніся. І ты ўбачыш, што ззаду таксама Сонца. Мы йдзем ад Зоркі да Зоркі.
- Але... - Ён ня здзіўлены, Ён толькі кропельку зацікаўлены. Яна ўсё ўсьміхаецца, - Але ці ёсьць Сонцы на дваіх? Мне будзе адзінока, калі я дайду... - Ён задумваецца, - Што будзе, калі я... калі Мы дойдзем?
- Асабіста я пайду яшчэ далей. Мажліва, буду шукаць шлях да твайго Сонца, - Яна не асабліва думала пра гэта.
- Тады можа пойдзем удвох?
- Прыйдзецца абраць адзін шлях з двух. Якім пойдзем? - Яна лёгка згаджаецца. Мажліва, надакучыла стаяць.
- Давай абярэм іншы шлях!
Паміэ двух Сонц запальваецца трэцяе. Два цямнеюць.
- Што ж, пайшлі! - гаворыць Ён.
Яму хочацца зноўку йсьці і йсьці. Насустрач невядомаму Сонцу.
Яны ня ведаюць, ці правільна робяць, праўду кажучы, ім глыбока напляваць на гэта. Яны проста йдуць. Ідуць, пакуль іхнія галовы не зьнікаюць за даляглядам.
А мы... Мы гэтага ня бачылі. Мы засталіся ззаду, так і не дасягнуўшы мэты.
Вось адзін усё ж устае з масца і накіроўваецца наперад. Ён ідзе за імі, але да свайго Сонца. Яшчэ не ўсё згублена, кожны можа працягнуць шлях. Але не кожны здолее.
Калі-небудзь я таксама падымуся і пакрочу ўдалеч. А мажліва, я нават той, хто ўзняўся ўсьлед за тымі дваімі. А мажліва, я - гэта Ён, і я крочу зараз побач зь Ёю. А можа, і не. Ніхто ня ведае, хаця і хочацца верыць, што ты - Вандроўнік.
В колонках играет: Iron Maiden - Afraid To Shoot Strangers

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems
Love

Вершы - ацаніце!

Дневник

Суббота, 18 Февраля 2006 г. 21:07 + в цитатник
Вось. Мае лепшыя вершы... Ацаніце, калі ласка.



Ты далёка

Ўжо буслы паляцелі ў вырай
І струменьчык ручайны замёрз
Я стаю ля старэнькай хаціны
І гляджу, як стварае мароз
Ўзоры гожыя на змерзлых вокнах
Толькі дзе я ні быў бы, а мне
І на небе, і ў вокнах, і ў кроплях
Усё здаецца, што бачу цябе.
Хоць я ведаю, ты там, далёка,
За ракой, за гарой, за мяжой...
Назаўсёды запомню дарогу,
Дзе гулялі мы. Я з табой.
***
Цёмны вечар. Светлы дзень.
Сумны ранак. Бяссонная ноч.
Хачу я ўбачыць хаця б твой цень.
Хтосьці на вуліцы. Кроч адсюль. Кроч.
Бяссэнсоўны сняданак. Вячэра. Абед.
Не хочацца мне ні есці, ні дыхаць.
Подых паветра. Надзеты пакет
На галаву - не выхад.
Пачак таблеткаў. З'есці зараз.
Ды потым хворым не хопіць.
Камень на шыю - не проста выраз.
Ды вылавяць - трэба ўпотай.
Навошта гэта? Думайце самі.
Пакласці галаву й каня.
Навошта пакутаваць далей?
Навошта мне свет, дзе цябе няма?!
***
Гавары па-беларуску.

На Радзіме гавары па-беларуску,
Гэта наша мова й мова продкаў.
На чужыне гавары па-беларуску,
На чужыне мову ты не забывай.
Ты павінны гаварыць па-беларуску,
Не па-польску гаварыць і не па-руску,
А заўсёды гаварыць па-беларуску,
І заўсёды паважаць свой край!
Што б ні была гавары па-беларуску,
Нават, калі зменіш грамадзянства.
Хоць ты тройчы зменіш грамадзянства,
Гавары па-беларуску і спявай!
***
Народзе беларускі

Народзе Беларускі, ўспомні,
Якая мова родная табе?
Павінны ты на'т у палоне
За мову быць у барацьбе.
Амаль не дзвесце год яе тапталі,
Амаль не дзвесце год на часткі ірвалі.
Што мовы ў нас няма, казалі...
Ды не змаглі ўсё ж знішчыць, не змаглі!
І што? цяпер, па ўласнай волі,
Мяняем на суседскую сваю!
Ну як жа можна так, панове?
За мову, заклікаю і малю,
За мову, як калісьці за свабоду,
Падымемся, паўстанем, мой народзе!
Не трэба іншай мовы Беларусам,
Як толькі Беларускай. Годзе!
Не можна больш цярпець прыгнёту... Й можа,
Калі падымемся ўсе разам, Пераможам...
***
Я застаюся

Сяду на лістападаўскі вецер
І палячу ў край далёкі,
Каб там забыцца на ўсё на свеце,
Бегаць там між аблокаў.
Месяц і зоры рукамі кратаць,
Ежу на сонцы смажыць,
Ўсміхацца заўжды і ніколі не плакаць,
У снох цябе адну бачыць...
Сябра мой, лістападаўскі вецер!
Ляці без мяне, не сумуй!
Я ж застаюся з адзінай на свеце,
Дзеля якой шчэ жыву.
***
Ён кахаў...
Ён да болю, ад чыстага сэрца кахаў!
Ён чакаў...
Ён упарта адказных пачуццяў чакаў!
Сустракаў...
Новы Дзень ён з жаданнем адным сустракаў!
Паміраў...
Ён жыў дзеля цябе, а цяпер паміраў...

І яшчэ колькі чатырохрадкоўяў.

Не веру! Не хачу! Не буду!
Назаўсёды застануся Беларусам!
Свабоду й незалежнасць я здабуду!
Я быў! Я зараз ёсць! Я застануся!
***
У душы радыяктыўны снег
Сыплецца на Антлантыду
А я прыдумаў сабе свой свет
Падарыў яго табе і згінуў
***
А можа, я і вар'ят,
Але ж ці гэта дрэнна?
Вар'ята мы ўсе наўрад
Лёгка адрознім ад генія
***
Ваўкалакі ў пустэчы ядуць чалавечыя косткі.
Я ўглядаюся ў іх. Я мацаю іхнія зубы.
Вы мяне не з'ясьцё - хударлявы, нясмачны я, злосны.
я такі ж, як і вы, ну ці хутка ім буду.
***
Талісман на шчасце.
Рэквіем для зораў.
Не прынята красці
У людзей іх гора...
Рубрики:  BNR
Poems
Love


 Страницы: 2 [1]