Значыцца, усе мае знаёмыя ці не ішлі, ці хварэлі сёння, а таму пайшоў адзін.
Недзе ў 13:40 прыехаў на Кастрычніцкую. Мянтоў не было. Народу - прыкладна 1000 чалавек, але хутка пад'язджалі і ў 14:00 было ўжо тысячы 2-3. Пад'ехаў мацюгальнік, але яго глушылі свістам - арыгіналы набылі свісткоў і свісцелі ва ўсю.
Калі мы рушылі па праспекце, нас было каля 4 тысяч + да нас далучаліся на ўсім шляху невялікімі купкамі, на падыходзе да Акадэміі прыблізна ацэньваю натоўп у 5000 чалавек. Мянтоў усё яшчэ мінімум.
На Акадэміі нас чакалі прыблізна столькі ж. Нехта крыкнуў "Ідзем на бібліятэку", большасці гэтая ідэя спадабалася і ў выніку 2-3 тысячы пайшлі на Бангалор, а 7-8 - далей па праспекце. Дарэчы, на Акадэміі, злучыўшыся, мы выйшлі на праезжую частку! Я ішоў ля гіганцкага сцяга Еўрасаюза, а за намі ехалі аўтазакі. Было крыху боязна, што зараз пачнуць хапун, але яны не вылазілі.
І тут між Чалюскінцамі і Маскоўскай, насупраць дзіцячай чыгункі калона раптам развярнулася. Фіг ведае, чаму. Мы пакрочылі назад, калона звярнула на Сурганава - відаць, на Бангалор. Але я, як і абяцаў, на Бангалор не пайшоў, а, сустрэўшы Вітуху, Віту і двух Вэшак пайшоў з імі ў Чалюскінцаў. Такі вось вынік.
Падагульняючы, ЕМ быў болей пазітыўны, чым папярэднія акцыі. Мы нарэшце ішлі не як дазволена (Акадэмія-Бангалор), а як хацелі (Кастрычніцкая - і амаль да Алмаза)
В колонках играет:
System Of A Down - Highway Song
LI 5.09.15