Натрапіў на клясныя вершы:
20.
У пакоі няма ні сьвятла ні паветру
Нас дваццаць мы ўсе кагойсьці чакалі
Ды раптоўна над намі адчыніліся вокны
Ты зьявіўся і ўсе псальмы засьпявалі
Я ўсё бачыў, як ты забіраў да сябе іх
У вабдымках надзейна даваў ратаваньня
Вечар кожны адзін з дваццаці не вяртаўся
Ўсе лічылі цябе ўвасабленьнем каханьня
Там я мроіў аб тым, каб быць разам з табою
Твае вочы мяне не жадалі заўважыць
Ты заўсёды глядзеў на таго, хто быў побач
Я малітвы чытаў, каб цябе не зняважыць
У апошнюю ноч я застаўся адзіны
Ты ўзяз ў рукі мяне і запальнічкай цвіркнуў
Тры хвіліны я жыў я лятаў і я дыхаў
Я наіўна лічыў што ніколі не знікну
Пачак скончыўся больш цыгарэтаў ня будзе
Надышоў час для іншых паверыць у мары
І хоць ззяюць усюды залішнія думкі
Хай забойцы ня знойдуць чаканай ахвяры
Ябры
Яны прыходзяць, каб толькі пад'есьці
Яны злуюцца, калі мала ёсць жратвы
Ўсё роўна, што ў цябе не ўсё ў парадку
Дармовы харч ім трэба а не ты
Ўсё што заўгодна згодны яны зжэрці
Ім напляваць, што ты разьбіты ўшчэнт
Я б нават пагадзіўся з такім станам,
Калі б не ізалентавы брэзэнт
Яны нябачна рушаць зпаміж намі
Які з'яўляецца, калі са мной яны
Усё ядуць п'юць каву відык круцяць
І чымся ўсё ж нзадаволены
Ня здолею трываці гэта болей
Адолець як засьпінны шэпт яброў
Хаця б я не жадаў жыцця ў пакеце
Дык прыйдзецца пабачыць іх ізноў.
В колонках играет:
Green Day - Shes A Rebel
LI 5.09.15