-Рубрики

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Ultrabelarus

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 22.01.2006
Записей: 449
Комментариев: 1162
Написано: 2638


Апошнія вершы.

Четверг, 20 Апреля 2006 г. 20:29 + в цитатник
Магчыма, апошнія мае вершы...чытайце.

20. Рэквіем па мове.

Дваццаць сем, а можа, дваццаць восем
Год прайшло, а я ўсё не забыўся.
Памятаеш, помніш тую восень?
Толькі на дваіх ўначы гадзіны...
Ў цемры стрэл... Яны цябе забілі...
Для мяне адзінаю на сьвеце
Ты была. Ўжо не даруюць крылы
Ні законы, ні дэкрэты. Вецер,
Ён адзіны з мною размаўляе,
Ён таксама мову ў ноч гукае.
01.02.06.
21. На перакрыжаваньні.

Я стаяў на перакрыжаваньні
Між шляхамі волі і няволі.
І паўстала цяжкае пытаньне:
Па якой пашыбаваць дарозе?

Шлях направа абяцаў Свабоду,
Перамогу абяцаў ў змаганьні,
Ён прарочыў адраджэньне мовы...
Шлях налева абяцаў каханьне.

2 гады правёў я у сумненьнях
Ля ўказальнага слупа на скрыжаваньні.
Ды заўчора з сонечным праменьнем
Пашпацыраваў у край каханьня.
13.02.06.


22. З перабітым крылом.

А я, з перабітым крылом,
З перабітай душой...
Не вытрымаў цяжкасьцей.
Некалькі соцень
Раз сэрца праб'е -
І настане спакой.
Ты ж не забывай мяне й тую восень...
15.02.06.


23. Панцыр.

Я залезу ў бяздонны карцэр,
Я схаваюся ў цвёрды панцыр
І рукою я шлях намацваць
Буду вечнасць, спыніць каб хаду.
18.02.06.


24. Да пабачэньня!

Да пабачэньня, сябры мае,
Мілыя, родныя, дарагія.
Больш не пачуеце вы мяне,
Больш не даруюць ветру крылы...
Да пабачэньня, мая Беларусь,
Й мёртвы - нязломлены! - буду з табою.
З водарам стромкіх чырвоных руж
Вернуся я дваццаць восьмай вясною.
22.02.06.

25. Кветкі шчасця.

Кветкі шчасця праз асфальт прабіліся
І раструшчылі яго, ушчэнт.
А нядобры чалавек сарваў ды выкінуў.
І пайшоў ў кавярню піць абсэнт.

Цішыня цяпер навокал гулкая.
Толькі чую я ўначы асфальт,
Плача ён і ў цемру грукае.
У сьлязох ўся магістраль.
18.02.06.


26. На крылы кайданы.

Паміраць ніколі ня позна.
І тым болей, ніколі не рана.
Паміраць давядзецца кожнаму,
Й да мяне каму што за справа?

Паміраю я кожную ноч,
Толькі ў пекла вяртаюся ўраньні.
Бараюаніць па даху дождж,
Плача ён аб забітым каханьні.

Паміраць ніколі не рана.
Ды глядзі, каб не сталася позна!
Я адзену на крылы кайданы
І ў бясконцасць бяздонную скокну.
27.02.06.


27. Апошні адлік.

Апошні адлік.
Няма шляху назад.
Адлічваю я
З дзесяці да нуля.
Цягнік набліжаецца.
Тры, два, адзін.
Колы скрыгочуць.
Свісціць мне цягнік.
Заплюшчваю вочы.
Сябры, родны край,
Прабачце!.. Ўлятаю
У пекла. Не ў рай.
03.04.06.




28. Нелегал.

Хто дапаможа? Ці дапаможа?
Ўглядаюся ў неба. Адказу няма.
Хто пераможа? Ці пераможам?
Не гаварыце мне, Што ўсё дарма,

Я нелегал на гэтым сьвеце,
І ўжо даўно быць павінен на тым.
Вы мне скажыце, хто пераможа?
І я з палёгкаю зьнікну. Як дым.
14.04.06

29. Думкі.

Што патрэбна чалавеку,
Каб на свеце жыць шчасліва?
Аднаму - дык горы, рэкі,
Ну а мне - адно твар мілай.

І калі на схоне жыцця
Паміраць я буду ўрэшце,
Дык з сабой ўвазьму малітву,
Памяць пра цябе і песню.
12.04.06
В колонках играет: OMD - Souvenir

LI 5.09.15
Рубрики:  Poems
Love

Stolik   обратиться по имени Четверг, 20 Апреля 2006 г. 22:23 (ссылка)
чаму гэта апошнія???
Ответить С цитатой В цитатник
Ultrabelarus   обратиться по имени Re: Ответ в Ultrabelarus; Апошнія вершы. Пятница, 21 Апреля 2006 г. 20:09 (ссылка)
Ну таму, проста апошнія... Хаця, можа гэта проста веснавая дэпрэсія? Звычайна ў мяне толькі восенню, але вось яно як...
В колонках играет: Ennio Morricone - Chi Mai

LI 5.09.15
Ответить С цитатой В цитатник
Незразумелая   обратиться по имени Воскресенье, 23 Апреля 2006 г. 11:40 (ссылка)
Адразу ж пытанне , як у Stolik'а? Адказ зразумелы, але не здавайся, змагайся. Талент павінен жыць. Я веру ў цябе, ты павінен падараваць свае творы Беларусі. Бо зараз так мала сучаснікаў, што пішуць на роднай мове, ды так добра ( не хвалю, а гавару праўду). Жыві для нас, тваіх чытачоў.
Ответить С цитатой В цитатник
Ultrabelarus   обратиться по имени Re: Ответ в Ultrabelarus; Апошнія вершы. Воскресенье, 23 Апреля 2006 г. 20:39 (ссылка)
Дзякуй вялики!

LI 5.09.15
Ответить С цитатой В цитатник
Комментировать К дневнику Страницы: [1] [Новые]
 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку