-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Stolik

 -Подписка по e-mail

 

 -Сообщества

Участник сообществ (Всего в списке: 1) Minsk

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 15.11.2003
Записей:
Комментариев:
Написано: 1235

Выбрана рубрика Беларусь.


Другие рубрики в этом дневнике: спасылкі&сеціва(3), палицичаскае(18), лукашызмы(4), лецішча(4), вандроўкі(6), асабістае(10)

ЧШ

Дневник

Четверг, 26 Апреля 2007 г. 01:26 + в цитатник
ЧШ пачаўся горай, чым усё, што было дагэтуль - пл. Я.Коласа як месца збору апынулася найгоршай кропкай з папярэдніх (пл. свабоды ды пл. перамогі) .
Патрапіць на яе я спрабаваў па вуліцы гікала (ад РТІ)
- і хоць праехаць на машыне усё ж атрымалася (зрабіў гэткае квадратнае кола па гікала - скарыны - сурганава - платонава і зноў гікала), але, выйшаўшы і паспрабаваўшы прайсьці пешкі, разьвярнуліся - нікога не пускалі. Прыйшлося ісьці вакол ртішна-заводскага раёну па гікала - платонава - броўкі і толькі там далучыліся да тых, хто прыйшоў на пл. я.коласа па прашпекту ад акадэміі навук. Гэта быў адзіны бок, прыйшоўшы зь якога, ня трэ было рабіць кіламетровых абыходаў гародамі, каб далучыцца да асноўнай масы. Усё ж шматпастовыя абмеркаваньні адкуль ісьці на пляц каліноўскага на ДзВ не былі нагэтулькі марнымі, як падавалася, пару спрэчак не замінулі б і пры падрыхтоўцы да ЧШ.

Прыход да акадэміі навук таксама ня надта дадаў настрою. Яго палепшыў мужык з валын[к]ай і тое, што гукаўзмацняльную апаратуру канфіскавалі, калі б пачалі нешта казаць - усе б разыйшліся, а так проста сказалі рушыць з апраўданьнем ("Мы ідзем не на бангалор - а на Чарнобыльскую капліцу!". І я, хоць і не зьбіраўся ісьці да бангалору, але сыходзіць было рана і вырашыў прайсьціся да вул. Коласа. Бо рамонт на Сурганава проста зьнішчыў ходнікі і стала зразумела, што ісьці будзем як у старыя (бачаныя мною толькі па ТБ%) гадзіны - па дарозе.
І вось тут настрой узьняўся, бо калёна апынулася на дзіва доўгай і хвілін на 15(?) перакрыла рух па прашпекце (з аўтобусаў нават пачаў выходзіць і далучаца электарат) і па сурганава. Пачатку і канцу калёну хутка ўжо не было бачна і нават можна было б паверыць хартыйнай лічбе ў 20 тысяч прыйшоўшых, мяркую калі й памножылі дык максімум на 2.
Да капліцы я ўсё ж дайшоў, але пайшоў далей па сваіх справах і толькі потым даведаўся, што акцыя без затрыманьняў - гэта не акцыя і не патрэбна ані опам, ані "дубінатарам", усё скончылася як звычайна: заклікам напрыканцы кудысьці рушыць (назад са сьцягамі) і дэманстратыўна жорсткім разгонам.
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Рэнтабельнасьць 12700 адсоткаў

Дневник

Пятница, 19 Января 2007 г. 11:13 + в цитатник
Як атрымаць з 1-го ўкладзенага беларускага рубля 127Br прыбытку?

Проведенные в 2006 г. мероприятия показали высокую эффективность такого вообщем-то известного инструмента, как контрольная закупка: на 1 Br выделенных бюджетных средств приходится 127Br доначисленных налогов и примененых экономических санкций в виде администартивных штрафов и изъятых денежных средств, а также обращенных в доход государства товаров и материальных ценностей.

Из доклада Владимира Полуяна об деятельности МНС за 2006г. (Белгазета №2 за 15.01.2007 )

А я яшчэ сумняваўся, што выгодней: зброя- ці наркагандаль... кантрольная закупка - нашае ўсё!
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Менск у рэкляме Mazdа

Дневник

Суббота, 21 Октября 2006 г. 21:58 + в цитатник
у каментах яшчэ пару, астатняе тут
 (567x500, 80Kb)
Рубрики:  Беларусь

пра блогінг

Дневник

Четверг, 05 Октября 2006 г. 01:06 + в цитатник
В Беларуси появился целый класс людей, узнающих новости не из газет и тем более не из телевидения, а из friend-ленты собственного интернетовского «Живого журнала» (livejournal, « ЖЖ»). Когда летом 2006г. практикантка, работающая в Национальной библиотеке, рассказала, в каком состоянии находится активно готовившееся к открытию новое здание, это было единичным случаем проникновения блог-новостей в городскую повседневность. За сентябрь таких фактов накопилось с десяток.

В этом контексте вещи, которые говорились об обеспечении информационной безопасности на встрече президента с силовиками СНГ, производят очень сильное впечатление:«Последние события полностью подтверждают тезис о том, что информация в современном мире - это стратегический фактор. Именно с ее помощью в постиндустриальном обществе осуществляется разрушение основ национальной безопасности государства». Становится понятно, что на укрепление информационной безопасности Беларуси будут брошены новые силы и средства, что прекрасно вкладывается в формулу «генералы всегда готовятся к прошедшей войне». Ибо новая информационная ситуация, последствия которой проявились на прошедшей неделе, не может быть изменена с помощью новых методов регулирования. Одной из ее особенностей является то, что бороться теперь уже не с кем. Разрушением информационных основ безопасности государства, рассказом о фактах вроде массовой драки в электричке, которые могут пошатнуть представление о национальной стабильности, занимается отныне не некая геополитическая сила, а каждый член общества.

цалкам тут
http://bybanner.com/index.php?show=3004
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Што рабіць.

Дневник

Понедельник, 03 Апреля 2006 г. 00:45 + в цитатник
В колонках играет - Siver - Колер маёй рэвалюцыі - белы

Паспрабую даць адказ на пытаньне "мы прайгралі, але вельмі непрыемна з гэтым пагаджацца, што ж рабіць?"

Спачатку пра тое, што рабіць ня трэба:
1. Спадзявацца на тое, што лука сам памрэ - дрэнна, асацыяльна, не па хрысьціянску й малаперспектыўна. Да таго, на маю думку, гэта не прывядзе да паляпшэньня, бо ўладу хутчэй за ўсё захопіць нейкі шэйман-віцялукашэнка, таму трэба перамагчы сваімі сіламі, так, каб кожны наступны прэзідэнт ведаў, што, калі людзі пажадаюць, то яго таксама нічога не выратуе.
2. Дзеяньні павінны быць негвалтоўнымі, у наш час гэта цалкам магчыма.

Чапаць віртуальную прастору я ня буду - тут у белпрапаганды з іх метадамі працы, разлічанымі на немагчымасьць даць адказ, проста няма шанцаў, бо адказ можа даць кожны. Аднак інэт ахоплівае можа якіх 10 адсоткаў беларусаў, таму асноўныя дзеяньні трэба пераводзіць у real life. Трэба пачынаць інфармацыйную вайну. Бо тое, што БТ брэша, ведаюць амаль усе, акрамя цалкам клінічных лукашысцкіх выпадкаў. А вось атрымліваць праўду людзі адвыклі й лянуюцца.

Самае галоўнае - "Друкаваць, разкідваць і зноўку друкаваць". Не ўлёткі з заклікам прыйсьці кудысьці (хоць і гэта патрэбна, але, калі людзі будуць ведаць праўду, іх і клікаць ня трэба будзе), а проста ліст А4 з надрукаванай з абодвух бакоў інфармацыяй пра апошнія значныя падзеі, якая кпіць й абвяргае усю тую хлусьню, якая кожны дзень ліецца ў галовы нашых суседзяў. Зараз зьявілася вельмі шмат такіх ўжо падрыхтаваных матэр'ялаў, трэба проста надрукаваць якія 50 асобнікаў і кінуць на шляху да/з дому. Вось вельмі файны прыклад інфармацыйнай улёткі пра падзеі 25 сакавіка, з проста супэрскім сьцёбам з афіцыйнага погляду на зьбіцьцё амапаўцаў з "обезболивающими дубинками и безмятежными щитами" адмарозкамі з выбуховымі шарыками й крывавымі гвазьдзікамі.

Так, не ўва ўсіх ёсьць друкаркі, але кожны ведае сябра ў каго яны ёсьць, можна й адксерыць, а можна й паскрэбсьці па кішэнях і набыць адзін прынтар на некалькі чалавек - і раз на тыдзень выбіваць глебу з пад ног улады, якая максымальна карыстаецца сваёй манаполіяй на СМІ.
Афіцыйны наклад - 299 асобнікаў - для такога не патрэбна ніякіх ліцэнзіяў і дазволаў.

2. Астатняе ня так важна, але даволі бясьпечна і можа моцна паўплываць - белыя, бел-чырвона-белыя, джынсавыя стужкі, значкі, удзел у флэшмобах й гэтак далей.
З.ы. Яшчэ пару ўлётак
http://3.lishni.org/files/SB/1.pdf
http://3.lishni.org/files/SB/2.pdf
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

пакуль не забыў

Дневник

Понедельник, 27 Марта 2006 г. 13:28 + в цитатник
1. Не другой Нямізе!
Пачалося ўсё з даўкі каля Цэнтральнага (быў ля апошняй літары "й"). Можа й прарваліся б на плошчу(а сэнс?), але адразу, пакуль толькі худзенькае ачапленьне з боку плошчы было, не ціснулі. Пачалі ж толькі тады, калі натоўп чорных без шлемаў прыбёг, а там яшчэ й сотня ў шлемах падскочыла. Тады ўжо адзінае жаданьне было - выйсьці не "запакаваным". Хоць маральна ўжо падрыхтаваўся - бо надта нязручнае месца і ў нейкі момант падалося, што з усіх бакоў адрэзалі... але выбраліся.
Шкада было жанчын і дзяўчат, якія патрапілі ў самы вір... адна дык упала й падалося ўсё - затапталі, добра, што абышлося... Хаця й сам тады ледзь не паваліўся... рукі потым добра калацілісь, прыгадвая парады мітынгоўцам ад .
2. Вясёлы Рыгорыч.
Пакуль ішлі да парку я.купалы цалкам супакоіўся. Ды й шматкіламетровы ланцуг Людзей ня мог не ўзьняць настрой. Прамовы, сьцягі ды сотні добразычлівых людзей (ну й купкі кэдэбэшнікаў з правакатарамі) нагадвалі вечары на пляцы Каліноўскага (ці лепей Стары рынак/Новае месца ?).

3. Акрэсьцінскі шлях.
Цалкам запрашэньня ня чуў, але думка безумоўна слушная была. Вось толькі ня трэба было казаць "мы ідзем іх вызваляць". гэта павінна было быць сымбалічным шэсьцем, якое зьвярнула бы большую увагу да лёсаў сотняў людзей, што зараз там.
Шанцаў та ўзяць штурмам хоць якую турму ў бяззбройных людзей усё роўна - "нуль", але ўлада спужалася бішкекскага сэнару...
Ды й выправіць усё можна было - збочыць, як толькі пабачылі гэтую перакрытую пастку пад мостам, на вул. К.Цэткін (направа на крузе ля музкамедыі) і неяк там абыйсьці (магчыма па Р.Люксембург) - ці вярнуцца сабе да Стэлы і нямігі, калі б і там таксама перакрылі. Няхай бы пабегалі за намі. Для гэтага трэба было б, каб нехта наперад йшоў ці ехаў ды даваў інфу своечасова... гэткая мабільная інфармацыйная група. Ці мабілы з інэтам і ўсім горадам "асьведаміціляў"...

Быў момант, калі падалося - нас шмат, куды яны дзенуцца - прапусьцяць:

але калі ззаду на людзей паехала ментоўская машына ды сагнала большасьць на ходнікі надзеі зьніклі.

Можна было б паспрабаваць усім (хаця ўсім месца напэўна не хапіла б) залезьці на ўзгорак, калі яны на нас пайшлі - такі сабе цар гары атрымаўся б, нават з шанцамі перамагчы іх - такіх нязграбных - быў бы . Я так і зрабіў - таму шэрагі прайшлі пад і нада мной.


...падыходзіў да мужчыны, які афіцыйна пакуль жывы, але які, са словаў знаёмага доктару, усё ж памёр (хоць і вельмі хочацца, каб гэта было дэзай). Нават пасьля выбухаў неяк ня верылася, што гэта ўсё насамрэч - казалася гэта ўсё сухарэнкаўскія пацукі й выбухоўкі... але ж дручок-дэмакратызатар не сфальсыфікуеш...
Калі ж пад мастом сфармавалі другі шэраг "чорных з жоўтым надпісам" і яны пайшлі дабіваць тых, хто як і я патрапіў паміж шэрагамі (кадры зьбіцьця мужчыны, які бараніў сваю жонку як раз тады засьнялі), стала страшна. Бо бачыў, як зялёныя скідвалі і кацілася з гары яшчэ першая партыя гледачоў... але выбраўся.

Карацей сілай іх ня возьмеш. Трэба колькасьцю, а важней розумам і арганізаванасьцю, з апошнім як раз найвялікшыя праблемы - дзе ж знойдзеш больш аргізаваную групу людзей, чым армія...

Але ўсё ж такі мы пераможам, бо іначай быць проста ня можа - усе набываем друкаркі ды пачынаем інфармацыйную вайну. вось ужо тут ім іхняя арганізаванасьць не дапаможнік.
з.ы. хто падкажа, куды відэа выкласьці на халяву?

Upd: Маё відэа падзеяў:
http://rapidshare.de/files/16532385/060325.avi.html
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Людзi перад разгонам

Дневник

Суббота, 25 Марта 2006 г. 18:47 + в цитатник
У каментах сам разгон.
ludzi1.JPG (700x525, 93Kb)
Рубрики:  Беларусь

Балёнікі

Дневник

Четверг, 16 Марта 2006 г. 19:05 + в цитатник
Понравилась идея, идя на площадь - возьмите с собой воздушные шарики !!! (Идеально, если они будут синие, нет - сойдут любые другие)

Всегда - воздушные нарики были признаком мира и приближающейся Весны!!!

И пускай власть после этого говорит, что мы пришли туда чтобы захватывать власть, что мы террористы!!!

Разам Пераможам
Рубрики:  Беларусь

18 сакавіка ў 17:00 на плошчы Бангалор

Дневник

Среда, 15 Марта 2006 г. 23:18 + в цитатник
"Сёння Мінгарвыканкам даў афіцыйны дазвол на правядзенне вялікага канцэрту беларускіх музыкаў супольна з сустрэчай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі.

Канцэрт пройдзе 18 сакавіка ў 17:00 на плошчы Бангалор. На імпрэзе выступіць адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. Ужо далі згоду на ўдзел у канцэрце гурты, як N.R.M, Нейро Дзюбель, а таксама некаторыя тыя, што далучыліся да кампаніі “Музыкі за Свабоду”.

3 сакавіка грамадскай ініцыятывай “За свабоду” была пададзеная заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне вялікага канцэрту беларускіх музыкаў супольна з сустрэчай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі."

Супэрская навіна. Адзінае пужае - магчымасьць правакацый там, але нічога прарвемся. А мабілізацыйны ўплыў ад канцэрта будзе ого-які!!

Міля да перамогі, крочым разам!
Рубрики:  Беларусь

19-га буду дзейнічаць згодна з наступным планам:

Дневник

Понедельник, 13 Марта 2006 г. 01:02 + в цитатник
1. Те, кто собирается приехать в Минск 19-го - думаю, что поезда будут чуть ли не просвечиваться. Поэтому либо приезжайте 17-18, либо выбирайте альтернативный транспорт.

2. Милиция и прочие армейцы (если увидите пару танков 19-го - не пугайтесь - это охрана демАкрАтичЭских выбАраУ ) будут выдвигаться тоже за день - два до выборов. Скорость движения в колонне помните ? То-то. Не расчитывайте на пару-тройку нарядов на перронах - скорее на кордон и тотальну проверку документов.

3. ОЧЕНЬ прошу всех - чем меньше предметов будет у вас с собой - тем лучше. Никаких там палочек-камешков и т.п. - мы придём не драться и не провоцировать. Мы идём показать власти, сколько нас - тех, кто за КАНДИДАТА "ПРОТИВ".

4. Учтите - даже ваше прикосновение рукой к стражу порядка - это есть НЕПОВИНОВЕНИЕ и 15 суток автоматом. Поэтому - никакого сопротивления, никаких оскорблений и т.п. Тем более обидно, если кто-то засядет из-за глупой выходки.

5. Не дай Бог быть кому-то "под шофе" - даже пива себе не позволяйте! Будет до слёз обидно попасть в разряд "пьяных отморозков".

6. И в заключение - снова о мирном характере наших действий. Если кому-то всё ещё хочется прийти, чтобы запустить камень/снежок/бутылку - лучше сидите дома. Из-за одного горячего будут судить обо всех. Хоть многие и не любят сравнивать с Майданом - но всё-таки оцените, насколько мирно проходили там митинги.

адсюль
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

яшчэ вынікі абходу спальнага раёну

Дневник

Суббота, 11 Марта 2006 г. 00:58 + в цитатник
25/43/23 (папярэднія ) + 52/38/44 (за апошнія два дні) = 77/81/67

прыхільнікі / не вызначылісь ці не адказалі, аднак матэрыял узялі пачытаць / лукашысты
Рубрики:  Беларусь

А калі яны прыйшлі з мной, казаць ужо не было каму

Дневник

Четверг, 09 Марта 2006 г. 23:33 + в цитатник
История касается Мартина Нимолера, самого молодого капитана первого ранга кайзеровской Германии. Во время Первой мировой войны он командовал подводной лодкой. После поражения Германии он ушел в религию. Шли годы. Нимолер поднимался всё выше и выше по иерархической лестнице и наконец стал главным пастором Гамбурга. Его взлёт совпал с прихдом к власти НСДАП во главе с Гитлером. Вскоре Нимольер был арестован и отправлен в концлагерь Бухенвальд. Он выжил и написал книгу о пережитом. В этой книге он, в частности, написал: “Когда нацисты пришли за коммунистами, я молчал, потому что я не коммунист. Когда они пришли за евреями я молчал, потому что я не еврей. Когда они пришли за членами профсоюза, я молчал потому что я не член профсоюза. Когда они пришли за католиками я молчал, потому что я не католик. А когда они пришли за мной, некому было говорить.”
via anysyst
Рубрики:  Беларусь

25/43/23

Дневник

Среда, 08 Марта 2006 г. 17:09 + в цитатник
Паколькі друкаваць вынікі апытаньняў з заўтрашняга дню нельга (Паводле вынікаў апытаньня, за Аляксандра Лукашэнку ў лютым гатовыя былі галасаваць 58,6% выбарцаў, за Аляксандра Мілінкевіча — 16,5%, за Аляксандра Казуліна — 6,4%, а за Сяргея Гайдукевіча — 4,5%) , прыводжу вынікі аднаго вечара агітацыі за Мі.
Абыйдзена 6 пад'ездаў па 9*4 кватэры = 216 кватэр у спальным раёне

Больш за палову не было дома/не адчынілі. Меркаваньні астатніх 91 кватэр падзяліліся наступным чынам:

25 - прыхільнікі
43 - не вызначылісь/ не адказалі, аднак матэрыял узялі пачытаць
23 - лукашыстаў

Яшчэ завіталі ў інтэрнат, дзе не патрапілі на аніводнага лукашыста - усе бралі матэрыял і слухалі (хаця ў вачах некаторых і чыталась "ну ладна хопіць, валі ўжо"%). Гэтак напэўна на сьвядомасьць ўзьдзейнічае адсутнасьць уласных кватэр.

Безумоўна выбарка слабая, у кватэрах жыве розная колькасьць людзей. Аднак 75% падртымкі - стоадсоткавы МІТ.
Рубрики:  Беларусь

гэта наш шанец

Дневник

Среда, 08 Марта 2006 г. 16:53 + в цитатник
Победу можно обеспечить только массовостью протестной акции. Когда на улице море народа с джинсовыми флагами в руках, героем становится любой обыватель, желающий ощутить причастность к истории. И митинг ожидания результатов выборов на центральной площади как раз может стать тем кристалликом, на котором нарастет монолитная глыба в перенасыщенном страстью обществе. Нужно лишь каждому набраться решимости бросить [ненадолго] свой дом, учебу, работу, чтобы быть там, где решается судьба твоей родины . Сказать себе: возможно, это последний шанс. Пора, это МОЙ час. Сейчас или никогда. Здесь, как и на выборах, исход может решить единственный, возможно, именно мой голос. И я не прощу себе, если из-за моей трусости мы проиграем.

http://3dway.org/articles/2/4/2048
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Агонія

Дневник

Вторник, 07 Марта 2006 г. 02:40 + в цитатник
В последнее время рушатся основные опоры режима - неинформированность, апатия, разобщенность.
Сейчас Беларусь черезвычайно политизирована. Подобное было в последний раз во время памятного референдума 1996 года, новости передаются из уст в уста, появляется вера в собственные силы. Особенно это стало заметно после 2 марта. Был потрясающий контраст между совковостью "Всебелорусского собрания" и транслируемыми почти одновременно телеобращениями оппозиционеров. И разница была явно не в пользу Лукашенко. И еще - именно после 2 марта власть впервые утратила иннициативу. Оппозиция играет на опережение, а власти остается лишь неловко рефлексировать.
Остается преодолеть еще одну, главную опору - страх. Нужна еще пара крупных митингов, нужно кричать в каждое ухо слоган вроде знаменитого "Разом нас богато, нас не подолати", о том, что режим обречен и осталось только нанести последний удар. И тогда в Минске соберется и 50000 и 100000 человек.
(с) http://agafon-bel.livejournal.com/50068.html

А яшчэ вось тут http://www.nmnby.org/ru/news/monologs/article383/
добры артыкул ёсьць. Раю прагледзець.
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Без заголовка

Дневник

Пятница, 03 Марта 2006 г. 12:59 + в цитатник
Хай варожыць гадзюшнік варожы...

З самай ранціы праца была паралізавана. Палова офіса фтыкалі ў навіновыя стужкі й дзяліліся спасылкамі на апошнія навіны.

Ранішнія падзеі шмат каго напужалі. Пара знаёмых дык дакладна сасцалі, хоць ціпа й зьбіралісь. Хаця зразумела я й сам няўтульна сабе адчуваў (хоць і выклаў загадзя ўсе незарэгістраваныя друкаваныя матэрыялы). Аднак на плошчы ўсё прайшло. гэб'ё з камерамі трохі напружвала - але й выхад просты - падыходзіш да мудака й засланяеш сьпінай.
Добра, што знайшлі выхад з пл. свабоды - пераход па правілах дарожнага руху да палацу спорту, шкада, што перакрылі далейшы ход. Трэба яшчэ й нейкія запасныя варыянты прапрацоўваць - напрыклад, з маста прамаўляць.
Яшчэ мяркую трэба іншагароднім, якія зьбіраюцца ў менск 19 плюнуць на галасаваньне й прыехаць раней, бо сумневу ў тым, што перакроюць дарогі - няма.

добра, што ўсё скончылась учора спакойна, без розных сьнежкаў і працы "дэмакратызатарамі".
Увогуле пазытыўныя ўражаньні і ад збора і ад абвастрэньня псыхоза лукі - наробіць яшчэ памылак - абуджаецца надзея, што разам 19-га мы

... усё роўна мы пераможам
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Першы крок...

Дневник

Четверг, 06 Октября 2005 г. 01:27 + в цитатник
Абралі нарэшце адзінага (хочацца спадзевацца) кандыдата на ролю "забойцы дракона". Ім стаў Алесь Мілінкевіч - доктар фізічных навук, валодае трымя замежнымі мовамі, інцілягент у 7-м пакаленьні. Былы выкладчык ГарГУ, былы намеснік мэра, кіраўнік шэрагу недзяржаўных грамадзянскіх аб'яднаньняў (НГА). Болей тут - http://naviny.by/ru/content/rubriki...ema/06-10-05-1/ ды тут http://news.tut.by/politics/58665.html І толькі паспрабуйце зараз спытаць "А за каго ж акрамя лукі галасаваць?" %)
Рубрики:  Беларусь

бываюць моманты

Дневник

Вторник, 04 Октября 2005 г. 23:15 + в цитатник
калі я згодзен з лукашэнкам (гл. фота)
votes.jpg (180x370, 16Kb)
Рубрики:  Беларусь

налепка "euro BY"

Дневник

Воскресенье, 07 Августа 2005 г. 19:17 + в цитатник
Вельмі шмат бачу налепак на машынах з літарамі BY побач з зорачкамі Эўразьвязу на блакітным фоне (значна больш, чым BY на чырвона зялёным фоне%). Кожны раз жадаю атрымаць такую. Дзе ўзяць?

З.Ы. Нехта распавядаў, што такія абавязваюць наляпіць, калі перасякаеш мяжу з Эўразьвязам (Польшчай). Ці слушна гэта?
Рубрики:  Беларусь

Прагрэс

Дневник

Воскресенье, 07 Августа 2005 г. 19:17 + в цитатник
Апошнім часам пачалі з'яўляцца прыемныя сацыяльныя агіткі на бігбордах Менску. Ранейшыя "Мент, які заўсёды побач" ці "Маладыя пераможцы конкурсу імя Адміністрацыі Празідзента" нічога акрамя прыкрасьці ў мяне не выклікалі.

Зараз жа файныя малюнкі Мірскага замку з суперскім небам над нім ці чырвона-зялёная ружа з лапідарным "Квітней (амаль Жыве%) Беларусь" нават настрой трохі ўздымаюць.

Знайшлі нарэшце недзе добрага крэатыўшчыка.
Рубрики:  Беларусь


 Страницы: [2] 1