-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Stolik

 -Подписка по e-mail

 

 -Сообщества

Участник сообществ (Всего в списке: 1) Minsk

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 15.11.2003
Записей:
Комментариев:
Написано: 1235

Stolik Толіка





Можаш размаўляць са мной па беларуску! ;)

ЧШ

Пятница, 27 Апреля 2007 г. 01:26 + в цитатник
ЧШ пачаўся горай, чым усё, што было дагэтуль - пл. Я.Коласа як месца збору апынулася найгоршай кропкай з папярэдніх (пл. свабоды ды пл. перамогі) .
Патрапіць на яе я спрабаваў па вуліцы гікала (ад РТІ)
- і хоць праехаць на машыне усё ж атрымалася (зрабіў гэткае квадратнае кола па гікала - скарыны - сурганава - платонава і зноў гікала), але, выйшаўшы і паспрабаваўшы прайсьці пешкі, разьвярнуліся - нікога не пускалі. Прыйшлося ісьці вакол ртішна-заводскага раёну па гікала - платонава - броўкі і толькі там далучыліся да тых, хто прыйшоў на пл. я.коласа па прашпекту ад акадэміі навук. Гэта быў адзіны бок, прыйшоўшы зь якога, ня трэ было рабіць кіламетровых абыходаў гародамі, каб далучыцца да асноўнай масы. Усё ж шматпастовыя абмеркаваньні адкуль ісьці на пляц каліноўскага на ДзВ не былі нагэтулькі марнымі, як падавалася, пару спрэчак не замінулі б і пры падрыхтоўцы да ЧШ.

Прыход да акадэміі навук таксама ня надта дадаў настрою. Яго палепшыў мужык з валын[к]ай і тое, што гукаўзмацняльную апаратуру канфіскавалі, калі б пачалі нешта казаць - усе б разыйшліся, а так проста сказалі рушыць з апраўданьнем ("Мы ідзем не на бангалор - а на Чарнобыльскую капліцу!". І я, хоць і не зьбіраўся ісьці да бангалору, але сыходзіць было рана і вырашыў прайсьціся да вул. Коласа. Бо рамонт на Сурганава проста зьнішчыў ходнікі і стала зразумела, што ісьці будзем як у старыя (бачаныя мною толькі па ТБ%) гадзіны - па дарозе.
І вось тут настрой узьняўся, бо калёна апынулася на дзіва доўгай і хвілін на 15(?) перакрыла рух па прашпекце (з аўтобусаў нават пачаў выходзіць і далучаца электарат) і па сурганава. Пачатку і канцу калёну хутка ўжо не было бачна і нават можна было б паверыць хартыйнай лічбе ў 20 тысяч прыйшоўшых, мяркую калі й памножылі дык максімум на 2.
Да капліцы я ўсё ж дайшоў, але пайшоў далей па сваіх справах і толькі потым даведаўся, што акцыя без затрыманьняў - гэта не акцыя і не патрэбна ані опам, ані "дубінатарам", усё скончылася як звычайна: заклікам напрыканцы кудысьці рушыць (назад са сьцягамі) і дэманстратыўна жорсткім разгонам.
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае


Понравилось: 38 пользователям

Дзень вожыка

Понедельник, 05 Февраля 2007 г. 11:58 + в цитатник
Дзень сурка па беларуску: Ёжик-вождь - прэзідэнт нашай дзяржавы - у пятніцу вынырнуў са свайго ложка, каб паглядзець, у які бок дзьме палітычны вецер. СБ напісала, што калі кіраўнік дзяржавы ня ўбачыць свой цень, то ён гарантуе пасьпяховы Саюз зь вялікім суседам і нізкія кошты на энэрга рэсурсы. Калі сонца будзе сьвяціць з усходу і беларукі лідар убачыць цень Пуціна, замест свайго ўласнага, то ён увядзе Эўра і зробіць так, каб наш Панксатоўні выглядаў, як Германія.
...
Барадаты Jeżik правёў Дзень Сурка, як і большасьць іншых сьвятаў, за мяжой. Паколькі атрымаць шэнгенскую візу ці заходні грант ня проста, мы ня ведаем дакладна, што дакладна ён пабачыў у пятніцу. Ягоны верны прыхільнік, сівы Вожык К праінфармаваў Палітычную раду Аб’яднаных дэмакратычных сіл, што калі ягоны бос бачыў свой цень, то ён застанецца ў кааліцыі і ня будзе захопліваць БНФ. Але калі сонца сьвяціла з захаду і яго цень пракрычаў “За Свабоду”, то ён не забудзецца на свой пашпарт, перастане размаўляць па-французску і пачне дзейнічаць як сапраўдны лідар.



Аднак ня гледзячы на розных вожыкаў, калі 10000 чалавек прысягнуць тут http://www.pledgebank.com/DzienVoli2007 , я буду на плошчы.

Рэнтабельнасьць 12700 адсоткаў

Пятница, 19 Января 2007 г. 11:13 + в цитатник
Як атрымаць з 1-го ўкладзенага беларускага рубля 127Br прыбытку?

Проведенные в 2006 г. мероприятия показали высокую эффективность такого вообщем-то известного инструмента, как контрольная закупка: на 1 Br выделенных бюджетных средств приходится 127Br доначисленных налогов и примененых экономических санкций в виде администартивных штрафов и изъятых денежных средств, а также обращенных в доход государства товаров и материальных ценностей.

Из доклада Владимира Полуяна об деятельности МНС за 2006г. (Белгазета №2 за 15.01.2007 )

А я яшчэ сумняваўся, што выгодней: зброя- ці наркагандаль... кантрольная закупка - нашае ўсё!
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае

Менск у рэкляме Mazdа

Суббота, 21 Октября 2006 г. 21:58 + в цитатник
у каментах яшчэ пару, астатняе тут
 (567x500, 80Kb)
Рубрики:  Беларусь

Зрабі сваю мапу

Пятница, 13 Октября 2006 г. 23:45 + в цитатник



Процитировано 1 раз

Без заголовка

Вторник, 10 Октября 2006 г. 00:03 + в цитатник
Прыдбалі тыгра, Базылём назвалі, будзе нашую фіранку вартаваць пакуль працуем
 (700x525, 70Kb)
Рубрики:  асабістае

пра блогінг

Пятница, 06 Октября 2006 г. 01:06 + в цитатник
В Беларуси появился целый класс людей, узнающих новости не из газет и тем более не из телевидения, а из friend-ленты собственного интернетовского «Живого журнала» (livejournal, « ЖЖ»). Когда летом 2006г. практикантка, работающая в Национальной библиотеке, рассказала, в каком состоянии находится активно готовившееся к открытию новое здание, это было единичным случаем проникновения блог-новостей в городскую повседневность. За сентябрь таких фактов накопилось с десяток.

В этом контексте вещи, которые говорились об обеспечении информационной безопасности на встрече президента с силовиками СНГ, производят очень сильное впечатление:«Последние события полностью подтверждают тезис о том, что информация в современном мире - это стратегический фактор. Именно с ее помощью в постиндустриальном обществе осуществляется разрушение основ национальной безопасности государства». Становится понятно, что на укрепление информационной безопасности Беларуси будут брошены новые силы и средства, что прекрасно вкладывается в формулу «генералы всегда готовятся к прошедшей войне». Ибо новая информационная ситуация, последствия которой проявились на прошедшей неделе, не может быть изменена с помощью новых методов регулирования. Одной из ее особенностей является то, что бороться теперь уже не с кем. Разрушением информационных основ безопасности государства, рассказом о фактах вроде массовой драки в электричке, которые могут пошатнуть представление о национальной стабильности, занимается отныне не некая геополитическая сила, а каждый член общества.

цалкам тут
http://bybanner.com/index.php?show=3004
Рубрики:  Беларусь
палицичаскае



Процитировано 1 раз

ЗА ЎСЬМЕШКУ! ці Ўсьмешка без канца

Вторник, 19 Сентября 2006 г. 11:02 + в цитатник
ЗА ЎСЬМЕШКУ! ці Ўсьмешка без канца Калісьці, падчас Пляцу, спадар Дж. plaschinsky прапанаваў на minsk_by моб: адгэтуль і далей размаўляць па-беларуску, у сеціве й па-за сецівам. То была вельмі добрая ідэя! Гэнае надхніла мяне. Цягам сваех 33-ох год я не размаўляў па-беларуску, а тут пачаў вывучаць яе, пісаць ёй і, патроху, размаўляць па-за сецівам. Пэўна, я не адзіны такі... Пасьля Аперацыі "Усьмешка" прапаную падобны да яе не флэшмоб, але стыль жыцьця - "Усьмешка без канца". Калі б мы ні йшлі празь Пляц Каліноўскага й навакольле - заўсёды усьмехацца навакольлю й навакольным людзям. Усьмешка - Небу. Усьмешка - Пляцу. Усьмешка - прэзервацыі й саркафагу. Усьмешка - менчукам і ментукам. Усьмешка сваем спадарожнікам і самім сабе... Выходзячы зь Пляцу, не спыняць усьмешкі, а несьці яе далей - у цэнтар Менску ды ў спальныя раёны. :) Няхай абуджаны на Пляцу Сьвет нашыма ўсьмешкамі ільецца ў навакольле. Несьці ўсьмешку Свабоды - лягчэй за значок "За Свабоду!". "ЗА ЎСЬМЕШКУ!" Садраць усьмешку з вачоў ня проста. Мы пазнаем адзін аднаго па вольнай усьмешцы й нашаму слову. Калісьці міліцыянты атрымалі загад паляваць носьбітаў значкоў "За Свабоду!". Няхай цяпер хапаюць усіх, хто "рожай ня выйшаў" - носьбітаў усьмешкі. Няхай яны адчуваюць самі сабе імьбіцыламі, бо паслухмяна выконваюць імьбіцыльныя загады імьбіцыльнай улады. Ня трэба спасылацца на чыісьці загады. Яны добраахвотна сталі міліцыянтамі, бо ім было "впадлу" пахаць зямлю, гадаваць хлеб, будаваць дамы, класьці дарогі - цяжкая праца звычайнага мужыка была не па іхных плячох... Прапаную адгэтуль і далей без канца несьці Усьмешку Свабоды! адсюль by nicolaev

Погляд на, дзякуй лёсу, даволі далёкі "Бліжні Ўсход"

Вторник, 01 Августа 2006 г. 23:16 + в цитатник
На маю думку гэта некалькі войнаў, у кірунку зьмяншэньня стратаў:
1-2. "ізраіль/зша - мірныя арабы"
1-2. "хезбала- мірныя габрэі"
3. "ізраіль/зша - хезбала"
4. "хезбала - мірныя арабы".

Апошняя зь іх - самая ацтойная на маю думку. Інфа пра тое, як яны выкарыстоўваюць сваіх жа, у тым ліку дзетак((тут)) дае зразумець, за кошт чаго яны зараз выйграюць інфармацыйную вайну і як зьбіраюцца перамагчы габрэяў/амерыку.

Вось з-за гэтай апошняй вайны - я за жыдоў. Бо яны сваіх не кідаюць і тым болей не падстаўляюць...

Як там можна дасягнуць міру я ня бачу. У тое, што прыпыненьне 3-й вайны зь сьпісу цалкам спыніць першыя дзьве, веры мала (згодны з гэтым). Хочацца верыць, што перамога Ізраілю (у выглядзе дэмілітырызаванай 15-кілямэтровай зоны на поўдні Лівана) хоць неяк зьменшыць агульныя страты...
Рубрики:  палицичаскае

phones

Среда, 07 Июня 2006 г. 19:29 + в цитатник
мае працоўныя тэлефоны
ня ў сэнсе "я на іх размаўляю" - а "я для іх пішу прогу"

p.s. ну акрамя свайго, які там проста "за кампанію" %)
 (640x444, 99Kb)
Рубрики:  асабістае

29/04/2006

Среда, 31 Мая 2006 г. 11:58 + в цитатник
Marital status has changed: Married.
 (699x465, 118Kb)
Рубрики:  асабістае

плян на 26-е

Четверг, 20 Апреля 2006 г. 00:02 + в цитатник
Руководство Минского горисполкома предложило свой маршрут Чернобыльского шляха-2006: от Академии наук на улице Сурганова до площади Бангалор. Именно такой вариант вчера вечером обсуждали представители властей с заместителем председателя Партии БНФ Виктором Ивашкевичем, который подавал в горисполком заявку на проведения Чернобыльского шляха. Ивашкевич в своем заявлении просил городские власти дать разрешение на сбор тысячи человек на Октябрьской площади 26 апреля в 18 часов, а также шествие по проспекту Независимости (Скорины) до Академии наук, где планируется провести митинг.

гарадзкія ўлады ўзялі на сябе абавязацельствы паведамляць тым людзям, якія прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу, пра зьмены ў маршруце і не перашкаджаць ім рухацца па ходніках да Акадэміі навук.


зьбіраемся на Пляцы й прылеглых тэрыторыях, робім вялікія вочы, кідаемся да мянтоў з крыкамі: "дзе мітынг?????" - і спакойна ідзем па ходніках да Акадэміі...
калі а 18.00 зьбярэцца хаця б 1000 чалавек, якая адначасова пойдзе ў бок Акадэміі - будзе ўнушальна...

(с) http://community.livejournal.com/minsk_by/1388797.html
Рубрики:  палицичаскае


Поиск сообщений в Stolik
Страницы: [13] 12 11 ..
.. 1 Календарь