Цитата сообщения Gwad
Без заголовка
Вы жывеце ў Менску, калі:
- Вы запамяталі розніцу паміж словамі “Ленін”, “Незалежнасьць” і “Скарына”.
- Праходзячы праз Кастрычніцкую плошчу Вас не пакідае адчуваньне, што вы робіце нешта забароненае.
- Вы выхваляецеся, што аж 10 хвілін прастаялі ў “пробке”.
- Вы лічыце, што заробак у 250$ гэта добра.
- Калі для Вас існуе дзьве Маскоўскіх.
- Вы ведаеце, каб выглядаць лепш і стыльна - трэба апранацца ў сэканд-хэнде.
- Вы так і ня можаце сабе ўцяміць, ці вы жывеце ў правінцыйным балоце, ці ў прадзьвінутым мегаполісе.
- Вы ўжо не задаецеся пытаньнем, чаму людзі вакол вас размаўляюць ці на расейскай мове з беларускім акцэнтам, ці на беларускай з расейскім.
- Пераходзячы вуліцу вы да апошняга чакаеце зялёнага сьвятла, нават калі побач увогуле няма машын.
- Вы крывецеся, калі госьці сталіцы захапляюцца будынкамі вакзала і бібліятэкі.
r-a-t–k-i-n-g.livejournal.com