-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в lihtarik

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 12.10.2003
Записей: 114
Комментариев: 125
Написано: 256


Люты....

Суббота, 07 Февраля 2004 г. 15:01 + в цитатник
Цитата сообщения lithvin Каплі зьвіняць за вакном...
Сонца грае з імі ў гульні вясны,
Кожны бачыць, чакае вясну,
Ручаіны зьвяняць пра пачатак адлігі,
Толькі ветрык пяе пра свае,
пра прасторы, пра нівы, пра горы Алтая, чырвонанга края,
края сонца й вечнага золата лесу,
Пра пустыні сьнягоў і холоднага лёду,
Адзін толькі сумны бадзяецца сьнег,
Ён не рады вясне,
Пасьмяяўся ўжо, плачыць удзень,
Просіць каб люты прыйшоў,
Прасіць прачнуцца мароза,
І сумны ляжыць,
Надакучыла сонца яму.
Ад злосці зчарнеў,
Ад гэтага дыму вар’яцкіх машын,
Зза гразі, што паусіль яго акружае,
Што сыплецца кожную раніцу на далоні яго,
Плакаць й паміраць...
Што яму засталося яшчэ?

Так было й так будзе,
Пакуль не сканаем, ці не надакучым зіме...
Пакуль будзе сонейка грэць і сьвяціць....

Ідзеш і лаесься ціха пра дождж,
Праклітнаеш вясну і снег, якога так шмат...
Не усьмехнешся, пнеш нейкую рэч пад сабой...
Не заўважыш усьмешкі, што побач на вуснах сябра твайго,
Ты асьлепнеш ад сонца такой чысьціні....
Ты - вар’ят, чалавек,
Ты жыць ня здолдеш больш, чым патрэбна,
Бо ты-не жывеш...
Дзе радасьць твая? Дзе шчасьця душы і сэрца твайго?
Дзе пакуты, якія сканалі ўжо?
Дзе сябры і твае сваякі?
Дзе казкі схаваў, якія расказвала маці ў ноч?
Дзе словы, якія казаў сваёму ты каханьню?
Дзе ты? Дзе ты сядзіш?
У трох сьценах?
Ці ў каменным лесе?
Дзе дзьверы? Дзе вокны?
Нябесы, нівы, лугі й палі?
Дзе мы? Дзе зьверы?
Не бачыш?
А вочы адкрый, паглядзі!....
І не кажы, што не бачыш....
Вар’яцей ад сябе, зрабі сам сябе....
І не кажы што не чуў,
Што шчасьця не бачыў...

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку