"Люблю гуляць па нашай Савецкай.. старой ды ціхай, асабліва ў вячэрнні час...
Ідеш па ёй і адчуваеш, што тут яшчэ не усё часам сцёрта, яшчэ адчуваеш мінулае.
Стары дом, "дом з прывідамі" як называла яго мая сяброўка ў дзяцінстве... Дом піянераў.. І яшчэ нейкі стары, нават крыху разбураны дом...
Далей непрыкметны сквер... Людзі там ходзяць напэўна толькі каб скараціць сабе дарогу. Але тым і лепш, што там нікога няма... На увесь сквер толькі два ліхтары, цемна і луна над галовою,бачна праз галінкі дрэваваў. Цішыня і пустэч, хоць гэта амаль што цэнтар гораду, ў навушніках грае "Флёр - Нікогда" і таму навогул узнікае нейкае чароўнае пачуцце. Але нажаль там няма скамеячак, каб можна было прысесці...Доўга б напэўна магла б там прасядзець. Але тым не меньш трэба ісці далей. Выходжу са скверу і іменна у гэты момант адчуваецца наколькі ж там апанавала цішыня, ў параунанні з горадам. Наш горад канешне маленькі і даволі ціхі, але тым не меньш адчуваеш яго перашоптванне. Да, так. Не гамонку, а шэпт. Наш горад не ўмее крычаць, стагнаць, плакаць. Раней магчыма мог, яго не абыйшлі падзеі мінулага, але зараз, можна пачуць толькі шэпт. Манатонны і абыякавы да ўсяго, акрамя дурной людской гамонкі."
Алена паклала аловак ў бок і ўзняла галаву, рука крыху балела, але запіс вельмі прасіўся на бумагу, таму яна не магла спыніцца. Алена паглядзела ў акно, ў якім нічога не было відаць. акрамя як некалькіх ліхтароў ды цемры. Да, яна правільна падмеціла ў запісы. Гэта быў маленькі горад. Нічым, нажаль, непрыкметны, як і мноства іншых падобных яму.
Дзейсці побач мявукнула Аленіна кошка.
- Не сумуй, Мурка, пабачым мы яшчэ "свет". - вельмі пяшчотна ды мякка сказала дзяўчына. Яна ўсей душой ірвалася скончыць хутчэй школу, ды з'ехаць з гэтага гораду, хоць і разумела - будзе куды больш складана.-Пабачым. І рай, і ад.
Аленя узнялася, трэба было ісці спаць. але думкі дзяўчыны не пакідалі галаву. Думкі пра яе горад.
Кожны з жыхароў ведаў ды разумеў, што ён сапраўды толькі шэпча.Часам бывае падкіне навіну другую, але як заўсёды. Ні воскліцаў, ні жалю. Толькі шэпт.
Алена заварыла сабе гарбаты і жадала пісаць далей, але з суседняга пакою пачула голас маці і усё ж такі пайшла спаць.
Ноч выдалася неспакойная. Алене сніліся то нейкія ружовыя пялёсткі нейкіх незразумелых кветак, то брудныя сцены ды павуціна, але тым не меньш раніца надыйшла. Найдышла і не, не клікала, а прымушала ісці за сабою. Раніцы было е цікава тое, што ты жадаеш спаць далей, тое, што у цябе баліць галава і тым больш тое, што ты не зрабіла матэматыку.
Калі Алена увайшла ў клас, за спіною адразу ж пачууся гэты нянавісны шэпт. Яна нядауна перайшла ў гэту школу, у гэты клас. Тут усе меркавалі адзін аб другім як заусёды па адзенні. Адзіным чалавекам у класе, які зразумеу Алену, быу Васіль. Ён вучыўся тут з самага першага класу і з усімі меў дорыя зносіны. Але ён не быў ні падлізай, ні "крутым". Ён заўсды быў толькі сабою, гэтак жа як і Алена. Яна адруза прымеціла яго сярод новых аднакласнікаў. гэтак жа як і ён яе. Часам яны нават адзілі разам гуляць, альбо у бібліятеку. Алена лічыла яго сябрам, гэтак жа як і ён яе.
Зразумела, што з усяго класу з Аленай павітаўся толькі Васіль. Яна прысела каля яго і адразу ж пачула не звычайнае "Як твае справы?".
- Ну, Аленачка, як заўсёды дзейсці там, - ён усміхнуся, паматаўшы рукамі над галавою, - аб чым учора думала?
У адказ Алена дала Васілю лісцік, з чрашняй пісанінай. Але празвінеў званок і Алена акунулася ў вір ведаў, якія плылі міма і не запячатваліся у галаве, хоць Алена і рабіла ўсё магчымае. Перапынак, другі, трэці. Васіль маўчаў. Алена ведала, што ён, як заусёды, яе зразумеў. Яшчэ пры знаёмстве ён сказаў ёй, што у гэтым класе будзе цяжка, бо яна нікому не патрэбна тут. Але ён слухаў кожнае Аленіна слова і разумеў. Ён не дзівіўся нічому. А мог. Ён першы загаманіў, патрымаў, зразумеў. Астатнія былі і не патрэбны.
Але маўклівы Васіль раптам адарваў яе ад думак
-Айда сёня да возера. Даўна там не былі. Там прыгожа зараз.
- Восень ўсё ўпрыгожвае. ле пойдзем. А зараз, калі ласка, маўчі далей. Час гісторыі!
Васіль ўсміхнуся у адказ ітак сама заглянуў у падручнік, і не адрываючы погляду сказау:
- Прыгожа ты пішаш, Алена. Ў цябе напэўна талент. Прынось сёння вершаў. Нават вялікі горад не крычыць ніколі. Вялікі горад можа толькі крышачку узмацніць голас, ў крайнім выпадку. Ён так сама шэпчы, по людзі не затыкаюцца ніколі.
Алена прыйшла да возера раней за Васіля. Яна села на лісце і пачала думаць аб тым, як падобен адзін да аднаго кожны дзень.І яна як заўсёды. Адгарадзілася ад свету навушнікамі і рада, а больш і не трэба нічога? Дык няужо ж гэта жыццё? Яна не жадала моцных зменаў, не. Яна не жадал пакуль яшчэ мяняць свет. бо разумела - не ў яё гэта моцах. Але яна магла мяняць сябе. А іншых? Не вось гэта ужо для неіснуючых супермэнаў. Ды і навошта тыя іншыя здаліся ёй? Але як мяняць свет...
- О, Алена. Ты як заўсёды вялікая арыгіналка! Ведаў, што прыдзеш раней, сам тут ужо паў гадзіны бадзяюся. Ледзь цябе знайшоў.
-Хлусіш. Заусёды тут сяджу.
-Ну хто ж яшчэ хлусіць. - усміхнуўся Васіль, - лепей давай-ка раскажы мне што-небудзь цікавае. Ды новае. Хоць праўда твой "шэпт" мне спадабаўся.
-Гэта не твор, а звычайны запіс думак! - засмяялася ўжо Алена, - Заўсёды ты выдумываеш.
- Ну добра, я больш не жартую. Чаму была сёння сумная на занятках? Зноў сніліся кветкі?
- Не ў кветках справа.
- А у чым? Няўжо у тым, што толькі шэпт і чуеш за спіною? Ох, паедзез ты зглузду г гэтым шэптам. Пакуль не прыйшла я сябе навогул адзінокім адчуваў у гэтым класе. Бо усе яны нейкія іншыя.
- Альбо ты іншы.
-Магчыма і так. Пойдзем далей? Ужо смяркаецца...
- Чаго гэта ты заспяшаўся? Не чула, што цемры баішся!
- Пойдзем на другі бераг. Мы туды разам не хадзілі. Табе там спадабаецца.
-Ну добра, вядзі павадыр.
Алена узнялася з зямлі і аглядзелася навокал.
- Да, прырода і ёсць прыгадосць. Не прыгожая яна толькі там, дзе яе змарнавалі людзі.
-Усё ёсць прыгажосць. Пакуль людзі не пачынаюць лезці з ідэямі!
Наступная ноч праёшла як заўсёды хутка. Прамільгнула - Алена і не зауважыла. Але ёй пашанцавала - яна зруйнавала правілы раніцы. Пасля прагулкі прастудзілася і засталася дома.
"Пакінула сёння Васіля. Сярод людзей. Да. Іншай назвы не выдумаеш. Людзі і хопіць. Не трэба дабауляць што яны жорсткія.. Альбо дурные. Не! Усе мы аднолькавыя. Усе. Усе імкнемся да свету. а творым толькі цемру ды роспач. Бо ніхто не імкнецца да свету агульнага. кожны імкнецца толькі да свайго. А тыя, хто руйнавау гэтыя погляды і рабіу усё на блага усім? А нічога.. Памерлі маладымі, а гісторыю зараз ніхто вучыць не жадае. Памерлі маладымі. Разумова, што ніхто не жадае паутарыць іх лёс. Кожны жадае жыць. Ажно па галавах ідзе..Што я тут сабе распісваю...Усе, гэта ведаюць, толькі ніхто не кажа ўслых..."