-Метки

belarus donald zolan ewa bartosik postcard Лукашенко алесь беляцкий алесь бяляцкi анимация астрология беларуская мова беларуская музыка беларусь беларусь сегодня белорусские тюрьмы беспредел бясплатны сайт з беларускай музыкай вайна вершы виктор бабарико война выборы гадание геноцид говорят политики гороскоп гродненская тюрьма № 1 день рождения дети дмитрий дашкевич женщина живопись жизнь зима конструктор писем кошки лукашизм лукашистская власть любовь мікола дзядок марка минск музыка нататкі міколы дзядка николай дедок новый год осень падарожжа па бясконцай вайне палітвязень палітвязні палітзняволены палітзняволеныя песня письма полизаключенные политзаключенные политзаключенные в беларуси политзаключенный политика полк каліноўскага притча психология птн пнх путин пытки расея россия солидарность стихи террор тест турма тюрьма узник совести украiна украіна украина укрпошта фашизм флеш фотография художества цветы цитата цитаты шизо экономика юмор

 -Рубрики

 -Фотоальбом

Фотоальбом закрыт всем, кроме списка избранных и списка друзей. Зарегистрироваться!

 -Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Annettika

 -Подписка по e-mail

 

 -Интересы

 -Сообщества

Читатель сообществ (Всего в списке: 3) Темы_и_схемы_для_Вас Красивые_Мелочи Мир_клипарта

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 06.01.2010
Записей:
Комментариев:
Написано: 18079

Записи с меткой вершы

(и еще 37 записям на сайте сопоставлена такая метка)

Другие метки пользователя ↓

belarus donald zolan postcard Лукашенко алесь беляцкий алесь бяляцкi анимация астрология беларуская мова беларуская музыка беларусь беларусь сегодня белорусские тюрьмы беспредел бясплатны сайт з беларускай музыкай вайна вершы виктор бабарико война выборы гадание геноцид говорят политики гороскоп гродненская тюрьма № 1 день рождения дети дмитрий дашкевич женщина живопись жизнь зима конструктор писем кошки левон вольский лукашизм лукашистская власть любовь лявон вольскі мікола дзядок марка минск музыка нататкі міколы дзядка николай дедок новый год осень палітвязень палітвязні палітзняволены палітзняволеныя песня письма полизаключенные политзаключенные политзаключенные в беларуси политзаключенный политика полк каліноўскага притча психология птн пнх путин пытки расея россия солидарность стихи террор тест турма тюрьма узник совести украiна украіна украина укрпошта фашизм флеш флеш-анимация фотография художества цветы цитата цитаты шизо экономика

Знакі

Дневник

Вторник, 04 Апреля 2023 г. 12:12 + в цитатник





Ганна Шаркунова напісала песню на словы Максіма Знака. Яна адгукнулася на просьбу, якую палітвязень выказаў у лісце на волю два гады таму.

"У тую ж хвіліну песня загучала ў маёй галаве, — тлумачыць Шаркунова. — Усе гэтыя месяцы я насіла мелодыю ўнутры, спявала яе... і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню".
Рубрики:  говорят политики, политика, Беларусь сегодня
знаменитые люди Беларуси

Метки:  

...кожны бусел бел-чырвона-белы

Дневник

Вторник, 29 Декабря 2020 г. 00:13 + в цитатник
photo_2020-12-12_19-13-54 (700x700, 93Kb)
Рубрики:  стихи о жизни
говорят политики, политика, Беларусь сегодня

Метки:  

МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...

Дневник

Суббота, 17 Марта 2012 г. 00:33 + в цитатник
МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...

прыгарадны цягнік,
кірунак - у невядомасьць,
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры,

у вагонах так дзьме, так дзьме,
што, здаецца, туга скуголіць
і скразьняк такі,
што зьдзімае
пасівелыя валасы,

а навокал чыесьці рукі
цягнуць нас
за палітоны:
дзе былі вы
у той дзень?
ці былі вы?
ці не былі?
і гучаць паўсюль ў паўтоны
надарваныя галасы
і шырокі
зямлісты цень
апярэджвае нашу дарогу,

я ж маўчу,
сьцяўшы зубы,
да рыпу
і выродлівая мярэжы
паўстаюць уваччу
ад крыку,
што ўнутры
мне так рэжа, так рэжа,
нібы я заглынуў нажы,
галасы ж не змаўкаюць:
скажы!!!

я выскокваю,
бегам - па сьнезе,
так халодна,
так скразьнякова,
што займае сілу і мову...
я бягу,
без абутку
чамусьці,
я бягу,
прыбягу калі?

як далёка мой дом, як далёка,
як ляцець да яго нялёгка,
страшны сон мой,
мой сон трывожны.
Маці кажа: да Бога малі...
кожны тут апынуцца мог,
кожны,
адлятаючы
ад
зямлі.

"Ну, пакуль.
Пераймацца ня трэба.
У мяне ўсё выдатна, мама.
Мама,
cына забрала неба.
І кАты.
Ну, пакуль.

І яшчэ. Я забыў запытацца:
колькі дзён гэтым годам у лютым?
Не магу ніяк дачакацца,
калі ўсё ж цябе абдыму
я..."

Валярына Кустава

16-17 сакавіка 2012


вершы ўзяты з блога [info]valjaryna

здымак з блога [info]kurjerskij

лісты Влада Кавалёва дадому можна пачытаць на euroradio.fm
Рубрики:  стихи

Метки:  

Народны паэт Ніл Гілевіч святкуе 80-годдзе

Дневник

Пятница, 30 Сентября 2011 г. 20:31 + в цитатник
220px-NilHilevicz (200x305, 26Kb)
Народны паэт Ніл Гілевіч З0 верасня святкуе 80-годдзе.

Прафэсар Белдзяржунівэрсытэту, аўтар больш як васьмідзесяці кніг паэзіі, публіцыстыкі, літаратуразнаўчых прац і перакладаў, стваральнік Рэспубліканскага таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

На жаль, афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі абышлі гэтую дату, на дзяржаўным тэлебачанні і радыё няма адмысловых праграмаў. Але ж чаго чакаць ад афіцыйных прадстаўнікоў, калі беларушчына ў Беларусі ў заняпадзе. Ды і сам Ніл Гілевіч у негалоснай забароне. (Падчас перадвыбарчай кампаніі 2006 году ён ўваходзіў у выбарчы штаб Аляксандра Казуліна. У гэтым самым годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданні ягонай кнігі «Выбранае».)

У літаратуры Ніл Гілевіч 65 гадоў — першыя яго вершы з’явіліся ў друку аж ў 1946-м. Творчасць яго добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. І ўсё ж феномен Ніла Гілевіча — не ў «цэхавай» прыхільнасці да адной толькі сферы паэтычнага, шмат сіл давялося аддаць прозе — у жыцці і дзейнасці. Ён быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989-1997). Паэзію актыўна і плённа спалучае з перакладчыцкай творчасцю, навуковай і публіцыстычнай дзейнасцю.



У яго ёсць радкі, якія застаюцца актуальнымі і па сёняшні дзень.

Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус...

Адгукнуўся паэт і на маўклівыя акцыі пратэсту ў Беларусі, дакладна схапіўшы іх настрой:

I. Во хітруга!
Не б’е ў барабан.
Не пяе,
Не крычыць.
А стаіць і маўчыць. Як нямы!
Вось у нас і напруга.
Каб ён проста маўчаў —
Дык жа не!
Ён пра нешта маўчыць!
А пра што?
А пра што ён маўчыць?
Прызнавайся, хітруга!
II. О народ беларускі!
Ты так красамоўна маўчыш,
Што маўчанне тваё
Ім страшней
За бунтоўныя крыкі.
Не, не доўга ўжо несці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — не раб.
Ты — вялікі.
Ва ўсім.
І ў маўчанні вялікі.




сайт Ніла Гілевіча
Рубрики:  говорят политики, политика, Беларусь сегодня
знаменитые люди Беларуси

Метки:  

"Парыжанiн"

Дневник

Четверг, 18 Августа 2011 г. 22:25 + в цитатник



"Парыжанiн". Верш Валярыны Куставай,, музыка і выкананне Таццяны Салаўёвай.



Валярына Кустава выклала ў сваім блогу вось гэты кранальны відэакліп. Некалькі разоў праслухала-праглядзела і зноў захацелася вярнуцца ў Парыж...

PARISIEN*

Парыж. Ліставей.
Французскі дурман.
Месье Леставэль
зайшоў у шантан.
Ён сеў дзе заўжды.
І слухаў шансон.
У цішы хады –
ня сьмерць і ня сон! —
Парыж падышоў! —
сівы, як юнак,
і голы, як шок, —
наўпрост,
проста так.
І рукі паклаў
на плечы яго:
Парыж дазваляў
усім — усяго.
З усьмешкай шапнуў, —
бы ўводзячы ў зман, —
за нэрвы ўшчыкнуў:
“Скажы, Антуан,
ці любіш сваё?..”
“Вядома: Гіём...”
“Маўчы, Леставэль!..”

Парыж. Ліставей.
__________

* Парыжанін (фр.)



узята з блога [info]valjaryna
Рубрики:  стихи
музыканты

Метки:  

Народ беларускі і ў маўчанні вялікі!

Дневник

Пятница, 08 Июля 2011 г. 22:50 + в цитатник



Нил Гилевич (700x367, 112Kb)
Рубрики:  стихи
моя музыка
открытки и картинки с надписью
говорят политики, политика, Беларусь сегодня

Метки:  

Чайка з лётам арліным - вершы Л. Геніюш / Чайка с полетом орлиным - стихи Л. Гениюш

Дневник

Воскресенье, 16 Января 2011 г. 16:44 + в цитатник
 (600x312, 61Kb)

Стихи Ларисы Гениюш не только прекрасные. Они сочетают в себе извечную боль народа и боль человека, который с достоинством прошел через все адские испытания жизни, чего в наше время даже не удавалось многим святым.
Максим Танк


Можна сэрца жывое пакласць на агонь
Ці мячом разрубаць напалову,
І таптаць, і тыраніць ў няволі яго,
І не вырваць патрэбнага слова!
Можна піць з яго кроў, хто не знае пра жаль,
Ды паганіць яго без прычыны.
Усё ж яго не зламаць, як шляхотную сталь,
Калі гэта ёсць сэрца жанчыны.
Йду адна. Прада мной рассцілаецца ноч,
Вецер думы кіпучыя студзіць.
Здзек чужацкі, як добра адточаны нож,
Вострыём упіваецца ў грудзі,
То пячэ, як агонь, то марозіць, як лёд,
Непакоіць і мучыць, і раніць.
Здзек варожы кругом, як наежаны дрот,
Што апутаў маё існаванне.
Усё ж не зломлены дух і не склонены стан,
Не дастаць ім да гордага сэрца.
Прыйдзе сонца, абман ападзе, як туман,
Але праўда – яна застанецца!
Я не гнуся ў палоне, не знаю, што страх,
Не палохайце словам, ні чынам.
Не ўздрыгне яно нат ў найстрашнейшых руках –
Беларускае сэрца жанчыны!
Можно сердце живое положить на огонь
Иль мечом разрубить надвое,
И топтать, и тиранить в неволи его,
И не вырвать нужного слова!
Можно пить из него кровь, кто не знает про жалость,
Да поганить его без причины.
Все ж его не сломать, как шляхетную сталь,
Когда это - сердце женщины.
Иду одна. Передо мной расстилается ночь,
Ветер думы кипучие студит.
Глумление чужое, как хорошо отточенный нож,
Острием впивается в груди,
То печет, как огонь, то морозит, как лед,
Беспокоит и мучит, и ранит.
Издевательство вражеское кругом, как проволока,
Что опутала мое существование.
Все ж не сломлен дух и не склонен стан,
Не достать им до гордого сердца.
Придет солнце, обман опадет, как туман,
Но правда – она останется!
Я не гнусь в плену, не знаю, что страх,
Не пугайте словом, ни чином.
Не вздрогнет оно даже в найстрашнейших руках –
Белорусское сердце женщины!
1950-1956

дальше
Рубрики:  стихи

Метки:  

 Страницы: [1]