Стала вядома, што нядаўна адміністрацыя гродзенскай турмы № 1 змясціла палітвязня Мікалая Дзядка ў штрафны ізалятар на 7 сутак. Мінулыя 7 сутак ШІЗА Мікола адбыў у студзені. Прычыны — невядомыя.
Міколу затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збiли і катавалі. Яго асудзілі да пяці гадоў зняволення. 28 чэрвеня палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Увесь час у знявленні на яго аказваецца ціск — толькі летам ён 44 дні бесперапынна ўтрымліваўся ў ШІЗА па надуманых прычынах.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу / 230023, Гродно, ул. Кирова, 1. Тюрьма № 1. Дедку Николаю Александровичу |
|
|