33-гадовага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка перавялі ў следчую турму №4 у Магілёве. Пра гэта піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Як паведамлялася раней, 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3.
Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.
Падчас апошняга слова Дзядок выступіў з моцнай прамовай: «Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!».
💌 Падтрымаць Міколу: 💌
Турма №4. 212011, горад Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
Тюрьма №4. 212011, Могилев, ул. Крупской, 99А, Дедку Николаю Александровичу |
|