Новая сацыяльная рэклама папулярызуе беларускую мову з дапамогай ягадаў |
Білборд на Нямізе. Фота Сяргея Гудзіліна. Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі «Смак беларускай мовы» з’явіўся ў Менску на вуліцы Багдановіча. Фотаздымак ягады на белым фоне суправаджаецца подпісам «кавун» і перакладам на рускую мову. Пры дапамозе гэтай рэкламы мяркуецца папулярызаваць беларускую мову, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць. Кіраўніцтва прадпрыемства «Белзнешрэклама», якое і стварыла рэкламу (ад ідэі да размяшчэння на вуліцы) тлумачыць свой выбар так: «Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды унікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў». Такім чынам, на мінскіх вуліцах хутка з’явяцца тлумачэнні, што такое: «кавун», «ажыны», «шыпшына», «агрэст», «журавіны» і «суніцы», піша "Наша Ніва". |
Рубрики: | говорят политики, политика, Беларусь сегодня Минск |
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |
Комментировать | « Пред. запись — К дневнику — След. запись » | Страницы: [1] [Новые] |