Четверг, 24 Января 2013 г. 00:51
+ в цитатник
Сегодня у моей мамочки День рождения. Я благодарна родному человеку за то, что она подарила мне жизнь, что она была и остается лучшей мамой на свете.
Ад лёсу жудасных вятроў,
Калі свабодна ні дыхнуць,
Мяне надзейна захінуць
Твае далоні.
А калі кінуся я ў бой
З няпраўдай, лёсу непагодай,
Мяне чакае, як заўсёды,
Твая падтрымка.
Калі хвароба нечакана
Пачне прыдумваць свае здзекі,
Найлепшыя мне будуць лекі —
Твае слязінкі.
Настрой мой — як упарты конь,
У тыдні пятніц — цэлых сем!
Мяне ўтрымае ад праблем
Тваё цярпенне.
Калі ж цябе пачнуць марозіць
Людская зайздрасць і няўвага,
Ці закране знарок няўдала
Крыўды куля —
Мой клопат і мая пяшчота
Сагрэюць душу, нібы сонца,
Бо я люблю цябе бясконца,
Мая матуля.
Святлана ЛОКТЫШ.
Надрукавана на Нацыянальным паэтычным партале Вершы.ru
ФОТА аўтара.
Метки:
поэзия
мама
Процитировано 1 раз
Понравилось: 7 пользователям
-
7
Запись понравилась
-
1
Процитировали
-
0
Сохранили
-