-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в Екатерина_Гниденко

 -Подписка по e-mail

 

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 18.12.2009
Записей: 2489
Комментариев: 5395
Написано: 13115


Сон на кургане

Пятница, 21 Марта 2014 г. 12:45 + в цитатник
«Сон на кургане» — драматычная паэма Янкі Купалы, завершаная 8 жніўня 1910 года ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукавана ў літаратурным альманаху «Маладая Беларусь» (серыя 1, сшытак 1) у 1912 годзе.

Гісторыка-філасофская рамантычная паэма. Своеасаблівы працяг паэмы «Адвечная песня», але шырэй за яе зместам і са значна больш складанымі сімвалічна-алегарычнымі карцінамі, сюжэтна-кампазіцыйнай структурай.[1] Разам з драматычнай паэмай «Адвечная песня» паэма «Сон на кургане» распачала самабытную мадэрнісцкую плынь у беларускай літаратуры.[2]

Змест твора складаецца з некалькіх асноўных тэматычных лініяў: роздум паэта пра лёс беларускага вызваленчага руху, пра шляхі народнай барацьбы; узаемаадносіны рэвалюцыйнага правадыра і народнай масы; імкненне рэакцыйных сіл настроіць народ супраць яго лепшых сыноў, рэвалюцыйных кіраўнікоў.[1] На ўзроўні хрысціянскіх архетыпаў паэма — твор аб трагедыі страчанага і нязнойдзенага Раю. На ўзроўні нацыянальным яна сімвалізуе пошук беларусамі страчанай Бацькаўшчыны, трагічны разлад паміж духоўна абуджанай элітай і большасцю народа, які страчвае нацыянальныя ідэалы ў імперскім рабстве. Паэма мае цікавыя сюжэтныя і кампазіцыйныя паралелі з «Боскай камедыяй» Дантэ.[2]

У паэме аўтар выкарыстоўвае некаторыя мастацкія прыёмы і формы, выпрацаваныя паэтамі-сімвалістамі. Паэма шчодра насычаная дэманічнымі, міфічнымі героямі (русалкамі, відмамі, зданямі), запазычанымі аўтарам з казак, народных алегорый, багатых не толькі канкрэтна-адчувальнымі, але і ўмоўна-фантастычнымі вобразамі, якія нясуць шматзначную абагульняльную думку. Праз фантастыку і ўмоўнасць аўтар дае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці інтэрпрэтацыю існага грамадскага ладу як чагосьці неверагоднага, злавесна падманнага.[1]

Цэнтральны герой паэмы — Сам — рамантычна настроены праўдашукальнік, заступнік народу. На працягу паэмы адбываецца яго пераўтварэнне з летуценніка, надламанай і расчараванай асобы, якая змагаецца толькі ў сне, у лірніка-вяшчуна, які прагне з'яднаць раскіданае, запаліць сэрцы слухачоў імкненнем да самаахвярнасці ў барацьбе за народную праўду, за высокія ідэалы сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення. Антыпод Сама — Чорны — нібы Мефістофель новага часу, увасабляе сілы закляцця, ахоўвае векавечны скарб, пад якім разумеецца свабода, не дапускаючы нават думкі, што чалавек можа стаць яго ўладальнікам.[1] Апакаліптычныя матывы ў паэме пачынаюцца сутычкамі героя з антаганістам Чорным — увасабленнем Д’ябла, сусветнага зла ў вобразе сатаны, а ў маналогах — у характэрным для Купалы вобразе чырвонай расы.[2]

Структурна твор складаецца з чатырох абразоў. У першых двух абразах — «У пушчы» і «На замчышчы» — паэт, нібы стаўшы «па той бок жыцця», назірае за намаганнямі чалавека знайсці шчасце на зямлі. Праз выкарыстанне фантастычных вобразаў аўтар наводзіць на думку, што чалавеку няма шчасця ні ў асабістым, ні ў грамадскім жыцці, ні ў каханні і ні ў працы.[1] У матывах аб богапакінутасці, смерці прадчуваецца апакаліптычная катастрофа краіны. У сімвалічным сне герой шукае скарб — ключы да райскай гармоніі: ён у сне пабываў у пекле, дзе золата пераліваецца агнём і кроўю, душы нябожчыкаў пакутуюць ад успамінаў пра зямныя нягоды, а відмы-касцятрупы паўтараюць толькі адзін матыў: «Цемра тут закон і права!». Пошукі Самам (алюзія на лёс самога паэта) скарбаў на зруйнаваным замчышчы — гэта сімвалічны матыў агульналюдскі (пошукі страчанага Раю) і нацыянальны (шуканне страчаных скарбаў Бацькаўшчыны, яе былога «залатога веку»).[2]

«А калі ж к нам рыцар важны
Прыплыве Дунаем з княжнай?
Нас падыме, заахвоціць,
К лепшай славе і рабоце?»
Я. Купала

З паэмы «Сон на кургане»


Трэці абраз «Пажарышча» мае скразную сюжэтную лінію: гарыць не проста вёска, а вёска, якая справіла заручыны і чакае вяселля; на пажарышча прыходзіць уся вясельная дружына. Сам бяжыць ратаваць ахопленую пажарам вёску, але яго абвінавачваюць у падпале і арыштоўваюць як злачынца. Аўтар выступае супраць патрыярхальна—сялянскай маралі, якая трымаецца на несупраціве прымусу і пасіўнасці. Трагедыйнае гучанне паэмы вызначаецца несупадзеннем рамантычнага памкнення героя да еднасці з народам і відавочнымі прыкметамі адсутнасці такой еднасці, супярэчлівым разладам мары з жыццём.[1] Карціна пажару — гэта разгорнутая метафара канца свету. Ва ўсялякім выпадку — Апакаліпсіс на лакальным узроўні.[2]

У чацвёртым абразе «У шынкоўні» вобраз лютай зімы, што заганяе людзей у шынок пагрэцца, перарастае ў канкрэтны вобраз пярэдадня новага выбуху народнай нянавісці.[1] Апакаліптычныя відмы і карціны ў новых варыянтах паўтараюцца і ў заключным акце драмы, але тут дамінуе заклік да сацыяльнага і духоўнага абнаўлення ў песнях Сама, які прыняў на сябе вобраз евангельскага Лазара Беднага і адначасова беларускага вандроўнага лірніка. Іранічныя песні Сама даводзяць, што выратаванне Бацькаўшчыны не прыйдзе само па сабе, без нашых намаганняў.[2]

Википедия

Серия сообщений "Беларусь(история\ремесла\традиции\праздники)":
Часть 1 - Белорусская соломка - "неумиручая спадчына"
Часть 2 - Ляпис Трубецкой - "Принцесса"
...
Часть 38 - В Беларуси названы топ-10 научных достижений 2013 года
Часть 39 - Чародейство в Северо-Западном крае (XVII-XVIII вв.)
Часть 40 - Сон на кургане
Часть 41 - Мои фото коллажи
Часть 42 - Почему в Бeларуси не знaют белорусских авторов?
...
Часть 48 - ОЧЕНЬ КРАСИВОЕ ФОТО, ПО-МОЕМУ!
Часть 49 - Беларуский Город Солнца (мертвых)
Часть 50 - белорусский фильм ужасов "Масакра"

Рубрики:  литература
Метки:  

 

Добавить комментарий:
Текст комментария: смайлики

Проверка орфографии: (найти ошибки)

Прикрепить картинку:

 Переводить URL в ссылку
 Подписаться на комментарии
 Подписать картинку