-Поиск по дневнику

Поиск сообщений в СЛЭП

 -Подписка по e-mail

 

 -Интересы

басовiшча музыка

 -Постоянные читатели

 -Статистика

Статистика LiveInternet.ru: показано количество хитов и посетителей
Создан: 05.08.2006
Записей: 32
Комментариев: 11
Написано: 36

Выбрана рубрика 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды”.


Другие рубрики в этом дневнике: Б А Г І(1), 9 верасня, фэст "НАШ ГОРАД"(1), 21-27,07,2006 ў Польшчы(28)

25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды”

Дневник

Четверг, 31 Августа 2006 г. 00:44 + в цитатник

25 жніўня на плошчы Бангалор адбыўся канцэрт пад назвай “Песні Свабоды”. У канцэрце бралі ўдзел BAND-A, PLAN, ПАРТЫЗАНСКАЯ ШКОЛА, КРАМА, ПАМІДО/OFF, НЕЙРА-ДЗЮБЕЛЬ, TAV.MAUZER і Н.Р.М.

Трохі спазьніўшыся, я прыйшоў у парк імя “Дружбы народаў” падчас выступу ПАРТЫЗАНСКАЙ ШКОЛЫ. Адразу разануў па вушах няадрэгуляваны гук, што псавала выступ хлапцоў.

Потым выйшла на сцэну КРАМА, ды нейкім цудоўным чынам, на працягу першай кампазіцыі гук зрабіўся даволе легкатраўным. Вось толькі акустыкі Варашкевіча амаль ня было чуваць. Ізноўку гурт паказаў прафесійны выступ, ізноўку няма да чаго дачапіцца. Выканалі старыя добра вядомыя, дый пару новых гітоў, якія дарэчы гучалі й на Басовішчы.

 (700x525, 40Kb)

 (700x525, 44Kb)

 (700x525, 47Kb)

Апошнім часам аб КРАМЕ складалася меркаваньне, як аб гурту мінулага часу, аб тым, што дзядзькі ўжо вычарпалі сябе, аб тым, што ўжо ня будзе больш новых моцных гітоў, але, усё зусім інакш! Тыя песьні што былі выкананы на Басовішчы, дый тут на Бангалор, пераконваюць ў адваротным! Таму мае рацыю чакаць новы альбом, дый вялікі юбілейны канцэрт, КРАМЕ ў гэтым годзе 15.

Наступным на сцэне з’явіўся В.Вячорка з гарачай прамовай, больш на фэсьце нікога з палітычных дзеячаў заўважана ня было.

 (700x525, 37Kb)

Выступ ПАМІДОР/OFF адразу адзначыўся нейкім нявыразным грукатам замест музыкі. Пэўна гэта заўважыў і сам Памідораў, таму як пачаў выразна махаць рукамі на гукааператара каб той выправіў становішча. Шукаючы сярод гледачоў “цікавыя кадры”, на сцэну павылазілі нейкія журналісты, дый сталі ў поўны рост адзін да аднаго ў радок такім чынам, што музыкаў зусім стала нябачна. На гэтым я і пакінуў свае месца ля сцэны, пайшоўшы паглядзець што робіцца па-за межамі танцпляца. Дарэчы, тая ж гісторыя з журналістамі паўтарылася й пад час выступу Н.Р.М. Нават вядучы канцэрт Памідораў вымушаны быў папрасіць тых журналістаў ня перашкаджаць гледачам.

 (700x525, 52Kb)

Шпацыруючы сярод натоўпу, я заўважыў КРОК, TERMIN-X, КУКЛЫ, INDIGA, HAIR PEACE SALON ды іншых нашых знакамітасьцяў, ня прыгадаю імены усіх каго бачыў там. 

Тым часам са сцэны абвясьцілі пачатак выступу НЕЙРА-ДЗЮБЕЛЯ. Тут жа з усіх бакоў, з крыкамі да сцэны панесьліся панкі, нібыта хваляй накрыўшы ўсіх хто стаяў там дагэтуль. На маю асабістую думку Н.-Д. толькі скампраметаваў усю падзею. У першую чаргу якасьцю музычнага матэрыялу, ды ня ў апошнюю – яго падачай. Да таго ж на флаерах іх назвы увогуле ня было.

Наступнымі былі ТAV. MAUZER. Тут другая хваля аматараў цяжару з усіх бакоў абкружыла танцпляц. Вольных месцаў там ужо ня было.

 (700x525, 40Kb)

Гэта быў самы моцны, энергетычна накіраваны выступ. У меру пафасна, у меру пазёрскі дый бязмерна захапляльна. З гукам так сама ўсё было нармалёва. Былі нейкія непаразумелыя лажы пад час выкананьня “Бруднай Вады”, але гэта тэхнічныя дробязі. Глядзець канцэрты Т. М. значна цікавей чым слухаць іх ў запісу, бо ёсьць на што паглядзець.

 (700x525, 22Kb)

Хлопцы робяць шоў, умеюць рабіць развітальныя канцоўкі выступу, дый бачна, што самім ім падабаецца быць на сцэне. Т.М. – гэта “канцэртны гурт”. Сам па сабе музычны матэрыял ня вылучаецца нічым асабістым, гэта якасны цяжкі фармат, ня пазбегнуўшы там-сям “штампаў”. Але на сцэне хлопцы зачароўваюць. Гэта той выпадак, калі колькасьць прысутнічаючых на сцэне пераходзіць ў якасьць відовішчнасьці. Вось што цікава, ці здолеюць зрабіць МАЎЗЕРЫ такую самую насычанаю паўнавартасную сольную праграму? Ці выдадуць такі самы энергетычны, дый эмацыйны пасыл працягласьцю гадзіну, ці паўтары? Бо сярод іх прыхільнікаў патрабаваньне ў гэтым ўжо ёсьць. Чутна было што народ успрымае іх на ўсе 100%.

 (698x350, 26Kb)

Такім чынам Т. М. пакінуў публіку на ўздыме, падрыхтаваўшы добрую глебу для наступных. Наступнымі былі Н.Р.М. З усіх куткоў парку ізноўку пабеглі да сцэны – пайшла трэцяя хваля.

Пра Н.Р.М. распавядаць доўга няма патрэбы. Іх выступу відавочна чакалі ўсе. Выступ Н.Р.М. быў самы працяглы. Сапраўдныя хэд-лайнеры. Жывыя лягенды, што з іх узяць. Быццам бы жартуючы, Вольскі выдаваў свае ўсенародна любімыя гіты. З яго песьнямі ўжо зашмат чаго зьвязана ў кожнага з прысутнічаўшых. Кожная з іх гучала ці то як агульнанацыянальны гіт, ці то як нацыянальная ідэя, ці то як напамін ня паслабляцца, ці то як успамін пра пэўныя падзеі. Таму адразу падхопліваліся слухачамі.

Падчас выступу Н.Р.М. гарадскія ўлады прымусілі прыбраць б.-ч.-б. сьцягі, пагражаючы спыніць імпрэзу. Трохі памарудзіўшы, народ вырашыў, што Вольскі й сам па сабе нацыянальны сімвал, дый сьцягі мала па малу прыбраліся, толькі адзін яшчэ даволе доўгі час лунаў над галовамі.

Такім чынам на канцэрце быў прадстаўлены пэўны срэз гуртоў розных пакаленьняў, якія зараз увасабляюць сабой нацыянальнасьвядомую, беларускамоўную рок музыку.

 

 (700x446, 22Kb)
Рубрики:  25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды”


 Страницы: [1]