Нерэгулярныя мігранты з Блізкага Усходу працягваюць прыбываць у Германію праз Беларусь і Расію, піша нямецкае выданне Bild. Журналісты спасылаюцца на закрытую справаздачу нямецкай паліцыі за чэрвень 2023 года, прысвечаную сітуацыі з нерэгулярнай міграцыяй.
З дакумента вынікае, што за першыя пяць месяцаў 2023 года паліцэйскія выявілі больш за 24 тыс. выпадкаў незаконнага прыбыцця ў краіну. Пасля затрымання людзі падавалі прашэнне аб прытулку. Пры гэтым 1824 мігранты сказалі, што прыехалі ў ЕС праз Беларусь.
"Мяне даставілі самалётам са Стамбула ў Маскву. Адтуль праз Беларусь у Польшчу і далей у Германію", — цытуе BILD затрыманага 37-гадовага сірыйца. Паводле слоў мужчыны, паездка абышлася яму прыкладна ў 6 тыс. даляраў.
euroradio.fm/migranty-placyac-6-tys-dolarau-za-toe-kab-trapic-u-germaniyu-praz-belarus