Пасля таго як суд у Мінску вынес знішчальны прысуд беларускаму праваабаронцу і Нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, які атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі, эксперты ААН заклікалі міжнародную супольнасць нястомна дабівацца праўды і справядлівасці для ўсіх ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Адпаведная заява была апублікавана на сайце ААН.
«GENEVA (3 March 2023) – UN experts* today urged the international community to relentlessly pursue truth and justice for all victims of human rights violations in Belarus, after a court in Minsk delivered a devastating verdict, sentencing Belarusian human rights defender and Nobel laureate Ales Bialiatski to 10 years in prison.
“Today’s outcome is the result of targeted use of criminal persecution and instrumentalisation of the justice system by Belarusian authorities to quash all scrutiny and dissent to its repressive policies,” the UN experts said.»
“Сённяшняе рашэнне — гэта вынік мэтанакіраванага крымінальнага пераследу і інструменталізацыі сістэмы правасуддзя беларускімі ўладамі для падаўлення любога крытычнага аналізу і нязгоды з іх рэпрэсіўнай палітыкай.
Гэтае рашэнне з'яўляецца горкім напамінам аб тым, што ў Беларусі няма незалежнай судовай сістэмы, аднак пошук адказнасці і справядлівасці не павінен спыняцца”, — заявілі эксперты ААН.
ohchr.org/en/press-releases/2023/03/belarus-verdict-against-nobel-laureate-ales-bialiatski-effort-quash-scrutiny