Imagine Dragons выпусцілі кліп з кадрамі вайны ва Ўкраіне.
У кліпе на песню Crushed расказваецца гісторыя 14-гадовага Сашы з вёскі, якая пяць месяцаў была пад акупацыяй РФ. У субтытрах пазначана, што дом Сашы часткова разбураны, а суседзі - загінулі. На відэа паказаны пераўтвораныя ў руіны ў выніку расійскага ўварвання дамы і школа.
"Мы застаемся разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі. Мы любім і падтрымліваем усіх вас", - гаворыцца ў канцы кліпа.
Амерыканскі гурт актыўна збірае грошы ў падтрымку Украіны і дэманструе ўкраінскі сцяг на канцэртах. Музыкі таксама наведалі Украіну, у тым ліку Бахмут.