Случайны выбор дневника Раскрыть/свернуть полный список возможностей


Найдено 32 сообщений
Cообщения с меткой

наша ніва - Самое интересное в блогах

Следующие 30  »
Wild-Mowgli

Альтэрнатыўны беларускі пашпарт захавае класічны правапіс, аднак ад Шагала адмовіліся

Воскресенье, 15 Октября 2023 г. 11:15 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Пасля прэзентацыі Аб'яднаным пераходным кабінетам новага пашпарта ў беларусаў узнікла шмат пытанняў не толькі юрыдычнага плана, але і да яго афармлення. Даведаліся ў кіраўніка Геральдычнай рады, ці былі пачутыя гэтыя заўвагі. І якая карціна і чаму заменіць Шагала.

7399830_youtube_thumbnail25m9krw (700x466, 226Kb)



Кіраўнік Геральдычнай рады, які пажадаў захоўваць ананімнасць, расказаў, што ўсе паднятыя раней грамадскасцю пытанні датычна выгляду пашпарта разглядаліся імі, але не ўсе з іх вырашаны на карысць тых, хто пытаўся. Паводле слоў кіраўніка рады, сёння ў яе склад уваходзіць каля 40 спецыялістаў: нумізматаў, геральдыстаў, філолагаў ды іншых — якія адказваюць за распрацоўку новай беларускай сімволікі, узнагароднай сістэмы, а цяпер яшчэ і дзяржаўных дакументаў, да якіх належыць і пашпарт.



— Пасля прэзентацыі праекта нацыянальнага пашпарта з боку беларусаў было шмат крытыкі за выкарыстанне класічнага правапісу, т.зв. тарашкевіцы, які на сёння выкарыстоўваецца абсалютнай меншасцю беларусаў. Ці былі пачутыя гэтыя заўвагі?



— Было шмат нарадаў розных, у нас шмат экспертаў розных, у тым ліку філолагаў, якія адназначна лічаць, што вызваленнем Беларусі ад расійскай гібрыднай дыктатуры будзе развязана і пытанне правапісу шляхам адмаўлення ад гэтага штучнага палітычна навязанага правапісу. Калі тлумачыць шырэй, у 1933 годзе аўтары рэформы не хавалі мэты збліжэння нашай мовы з рускай. І гэтае збліжэнне прывяло да масавай страты многіх характэрных рысаў беларускага вымаўлення, граматыкі, правапісу, да непаслядоўнасці і разнабою. Таму мы лічым, што менавіта тарашкевіца, варыянт правапісу Браніслава Тарашкевіча, які быў прыняты ўсімі часткамі тады падзеленай нашай Бацькаўшчыны, з’яўляецца папросту адзіным. І ён прызнаецца Радай БНР.



На жаль, беларускі правапіс звязаны не толькі з навукай, але і з палітыкай — мы гэта разумеем. Але наркамаўка для нас непрымальная.



Што тычыцца выкарыстання наркамаўкі Аб’яднаным пераходным кабінетам, то сёння большасць беларусаў вымушана выкарыстоўвае чырвона-зялёны сцяг, але ж гэта не значыць, што ён з’яўляецца нацыянальным. У 1995 годзе сказалі: давайце галасаваць за зялёна-чырвоны сцяг, за бээсэсэраўскі герб, які быў распрацаваны ледзь не за ноч, — і людзі прагаласавалі.



Але мы арганізацыя, якая не арыентуецца на некага. Мы творчая, навукова-даследчая арганізацыя, якая нешта робіць. Мы не кажам, што гэта павінна застацца назаўсёды — будзе праведзена рэформа.



Трэба зразумець, што правапіс Тарашкевіча, або, як яго называюць, «класічны» правапіс, ніколі не знікаў. Ён фактычна быў забаронены ў БССР, так, гэта праўда. Але як толькі пачалася палітычная «адліга» 1980-х гадоў, ён зноў вярнуўся ў шырокі ўжытак у Беларусі. Гэта і перыёдыка, і выданні, і выкладанне — гэта якраз спрыяла кансалідацыі беларускамоўных дзячаў, інстытуцый і ў эміграцыі, і на Бацькаўшчыне.



Увогуле пытанне беларускага правапісу, вяртанне да «класічнай» нормы абмяркоўвалася з удзелам Акадэміі навук у 1990-1994 гадах. Але, калі прыйшоў Лукашэнка, абмеркаванні былі адменены. Тым не менш тыя ж самыя навукоўцы, той жа самы акадэмік Аляксандр Лукашанец, яны прызнаюць тарашкевіцу паўнавартаснай формай існавання беларускай мовы.



Я таксама вучыўся на наркамаўцы, я разумею ваша жаданне не падзяляць, але я прывёў прыклад з нашымі нацыянальнымі сімваламі. Мова, герб, сцяг, гімн — гэта нашы нацыянальныя сімвалы».

7399830_photo_20231006160150lgxog_jpeg1 (700x385, 96Kb)



Гістарычныя беларускія гербы на старонках пашпарта 

Гімн Беларускае Народнае Рэспублікі
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

НН: Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі

Суббота, 15 Октября 2023 г. 01:05 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку Украіны, яшчэ адзін баец атрымаў раненні. Гэта адбылося ў ноч з 6 на 7 кастрычніка, піша «Люстэрка».



Вядома, што добраахвотнікі загінулі, выконваючы задачу на бахмуцкім кірунку. Раней беларусы ваявалі ў батальёне «Волат» палка Каліноўскага. Сваякам байцоў паведамілі пра іх гібель.



Як вядома «Нашай Ніве», загінулыя байцы нядаўна выйшлі з палка Каліноўскага і далучыліся да іншай вайсковай структуры. Ваяры загінулі, калі снарад разарваўся каля машыны, у якой яны ехалі.



3 кастрычніка стала вядома аб страце яшчэ некалькіх добраахвотнікаў на ўсходзе Украіны, якія ваявалі ў складзе «Тэрора», — у батальёне не ўдакладнялі колькасці загінулых.



Паводле апошніх звестак, абараняючы Украіну, загінулі не менш за 22 беларусы.

nashaniva.com/328166



 

Метки:   Комментарии (1)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю

Суббота, 30 Сентября 2023 г. 16:40 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Пра гэта сведчыць афіцыйнае расследаванне ўлад Каліфорніі, якое вылілася ў буйны пазоў супраць Google за таемнае сачэнне за людзьмі.



Выданне The Guardian звярнула ўвагу на расследаванне генеральнай пракуратуры амерыканскага штата Каліфорнія, якое накіравана супраць тэхналагічнага гіганта Google. Зыходзячы з яго, Google працягвае адсочваць месцазнаходжанне тых карыстальнікаў, якія адмянілі гэтую функцыю на сваіх прыладах.




«Наша расследаванне паказала, што Google наўмысна ігнаруе адмову карыстальнікаў ад функцыі адсочвання месцазнаходжання і працягвае сачыць за людзьмі таемна дзеля камерцыйнай выгады. Гэта непрымальна, мы прыцягнем Google да адказнасці», — заявіў генеральны пракурор Каліфорніі Роб Бонта, перадае The Guardian.




Чыноўнік таксама адзначыў, што праблема тычыцца і таргетаванай рэкламы, арыентаванай на знаходжанне карыстальніка. Яе таксама нельга адключыць, нягледзячы на ​​намінальную магчымасць ад яе адмовіцца.



Сама карпарацыя сваёй віны ў таемным сачэнні не прызнае, але пры гэтым вырашыла замяць скандал і заплаціць вялікую суму грошай для скасавання абвінавачанняў разам з выкананнем са свайго боку дадатковых умоў.




«Google заплаціць 93 мільёны даляраў для ўрэгулявання абвінавачанняў у свой адрас, а таксама зробіць свой працэс адсочвання карыстальнікаў больш празрыстым, папярэджваючы іх загадзя аб фактах выкарыстання іх геаданых для стварэння рэкламы для асобных людзей», — піша The Guardian.




Раней НН прыводзіла простую інструкцыю, як у картах Google можна цалкам схаваць ваш дом, калі вы не хочаце, каб яго бачылі іншыя людзі.

nashaniva.com/326802



 

Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» скрыншот статыстыкі адносна даўжыні пенісаў

Пятница, 29 Сентября 2023 г. 13:45 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Суд Ленінскага раёна Брэста 22 верасня прызнаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-чат з назвай «Что ты несешь?», як вынікае з абноўленага рэспубліканскага спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў». І не толькі сам чат, а і асобны пост у ім, датычны сярэдняй даўжыні пенісаў у прадстаўнікоў розных народаў.

7399830_20230928190840gu25m_jpg (700x393, 107Kb)

Скрыншот паста тэлеграм-канала «Что ты несешь?» ад 3 жніўня 2023 года



У спісе пазначана, што «экстрэмісцкім» прызнаны «тэлеграм-чат з назвай «Что ты несешь?», які мае ідэнтыфікатар
«[url]t.me/bredus/34470[/url]». Па гэтым адрасе і размяшчаецца гэты пост.



Як бачна, ён змяшчае скрыншот ранішняй перадачы тэлеканала «Расія-1».

7399830_postprodlinupenisovsudc1keq_jpg (700x280, 75Kb)

Скрыншот з «рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»



Дарэчы, як паведамляе euroradio.fm: Сярэдняя даўжыня пеніса ўкраінскіх мужчын складае 13,97 см, у сярэднестатыстычнага жыхара Беларусі даўжыня пеніса — 14,63 см.



nashaniva.com

Метки:   Комментарии (1)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

НН: Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня

Среда, 17 Мая 2023 г. 21:35 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Як стала вядома «Нашай Ніве», аўстрыйскі «Райфайзэн» разаслаў беларускім банкам паведамленне аб тым, што са жніўня спыняе з імі карэспандэнцкія адносіны. Гэта азначае, што закрываецца адзін з апошніх каналаў руху грошай на Захад і з Захаду.




Суразмоўцы ў банкаўскіх колах паведамілі «Нашай Ніве», што ў панядзелак, 15 мая, аўстрыйскі Райфайзэн Банк паінфармаваў кіраўніцтва беларускіх банкаў аб тым, што з 31.07 спыняе супрацоўніцтва з усімі банкамі ў беларускай юрысдыкцыі. 




У выніку санкцый за ўнутраныя рэпрэсіі і ўдзел рэжыму ў вайне беларускі фінансавы сектар быў моцна абмежаваны ў сваёй магчымасці падтрымліваць зносіны з навакольным светам. «Райфайзэн» заставаўся апошнім банкам, які карэспандаваў беларускім банкам пры накіраванні плацяжоў у Еўропу, а таксама прыёме плацяжоў адтуль. 



«Праз «Райфайзэн» працавалі амаль усе. Гэта вельмі ўскладняе і без таго няпростае фінансавае жыццё беларускім кампаніям, якія прымаюць аплату ў далярах/еўра або плацяць у іх за тавары ці паслугі, — кажа супрацоўнік аднаго з банкаў. — Калі тлумачыць рух грошай асацыятыўна, то раней мы лёталі ў Вільню прамым рэйсам, потым пачалі лётаць у Вільню праз Вену, а зараз мы даляцім да Вільні толькі з некалькімі перасадкамі праз Астану ці Ерэван. А калі канчатковая мэта «палёту» якая-небудзь Албанія, то палёт можа ўвогуле стаць бясконцым.



Фактычна бізнэс мае пару месяцаў, каб прыдумаць новую схему разлікаў з партнёрамі. Хтосьці ўжо раней вывеў сваю замежнаэканамічную дзейнасць у іншую юрысдыкцыю, але няма ніякіх гарантый, што нас у выніку не «папросяць» і з умоўнага Казахстана, таму што амерыканцы і еўрапейцы ўзмацняюць ціск на тых, хто дапамагае абыходзіць санкцыі». 




Адначасова з гэтым, як паведамляюць беларускія бізнэсмены, беларускі Прыёрбанк пачаў дасылаць кліентам лісты з просьбай не пазначаць карэспандуючы банк у даных плацяжоў — іначай яны не будуць дастаўленыя. 




«Перакладаючы зноў на асацыятыўную мову, можна сказаць, што калі б Прыёрбанк быў сэрвісам па продажы авіяквіткоў, то цяпер ён інфармуе, што вы можаце толькі пазначыць, куды вам трэба, а вось авіякампанію, а таксама ваш маршрут будзем выбіраць мы, і вы ўплыву на гэта не маеце», — дадае да гэтага наш суразмоўца-банкір. 



Імаверна, адмова ад карэспандуючых адносін з беларускімі банкамі — гэта наступствы ціску ЗША на еўрапейскія фінансавыя інстытуты, якія працягвалі працаваць з расіянамі і беларусамі насуперак агульнай палітыцы санкцый. 




Раней суразмоўцы «Нашай Нівы» паведамлялі, што кампетэнтныя структуры ЗША запыталі ў аўстрыйскага «Райфайзэна» ўсю дакументацыю аб праведзеных беларускай і расійскай «дочкамі» аперацыях. Пры адмове выдаць дакументацыю або пры выяўленні фактаў забароненых плацяжоў аўстрыйскаму банку пагражалі санкцыямі — забаронай на працу з далярам. 




Аб правядзенні праверкі ў кантэксце вайны (але без згадкі Беларусі) паведамлялася афіцыйна. 



Праз нейкі час пасля гэтага стала вядома, што Прыёрбанк і расійская дачка «Райфайзэна» прадаюцца. Імаверны купец — структуры «Раснафты», расійскага дзяржаўнага нафтагазавага гіганта. Яшчэ раней праз ціск амерыканцаў быў закрыты філіял расійскага МТС Банка ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. 



Пасля спынення магчымасці працаваць у валюце праз аўстрыйскі «Райфайзэн» у беларускага бізнэсу застанецца яшчэ менш варыянтаў.



Каналы для аплаты ў еўра і злотых застаюцца ў Альфа-банку і БНБ-Банку, лазейка з далярамі застаецца ў Парытэтбанку. Любое звужэнне магчымасцяў робіць плацяжы больш працяглымі і дарагімі. 

 



nashaniva.com/316843


Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

Среда, 05 Апреля 2023 г. 15:40 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Ларыса Геніюш стала прыкладам, як можна выжыць ва ўмовах бесчалавечнага рэжыму і не зламацца. Гэтая беларуска так і не прыняла савецкага грамадзянства. Вернасць ідэалам зрабіла яе маральным магнітам свайго часу. Адкуль узялася такая сіла ў звычайнай дзяўчыны з фальварка Жлобаўцы, што каля Ваўкавыска, піша «Наша гісторыя». (Артыкул быў упершыню апублікаваны ў 2020 годзе.)



 


 


Ларыса Геніюш і вядомая яшчэ з нашаніўскага перыяду пачатку ХХ стагоддзя беларуская дзяячка Паўліна Мядзёлка, што хінецца да яе. Мядзёлка стварала легенды пра каханне Янкі Купалы да яе, але многія лічаць, што яе роля ў 1930-я была злавесная: яна была даносчыцай у коле беларускай інтэлігенцыі. Не давярала ёй, трэба сказаць, і Геніюш, пра што пісала ў сваіх лістах. І гэтае фота не мусіць уводзіць у зман: урэшце адносіны паміж гэтымі дзвюма жанчынамі былі па ініцыятыве Геніюш разарваныя.



Ларыса Геніюш і вядомая яшчэ з нашаніўскага перыяду пачатку ХХ стагоддзя беларуская дзяячка Паўліна Мядзёлка, што хінецца да яе. Мядзёлка стварала легенды пра каханне Янкі Купалы да яе, але многія лічаць, што яе роля ў 1930-я была злавесная: яна была даносчыцай у коле беларускай інтэлігенцыі. Не давярала ёй, трэба сказаць, і Геніюш, пра што пісала ў сваіх лістах. І гэтае фота не мусіць уводзіць у зман: урэшце адносіны паміж гэтымі дзвюма жанчынамі былі па ініцыятыве Геніюш разарваныя.



Для пакалення Ларысы Геніюш Беларусь была краінай страчаных айчынаў. Cады іх маладосці згарэлі ў вайну, палі іх бацькоў забралі ў калгасы. Хутары і фальваркі проста зніклі.

Чытаць далей
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Рада Еўропы ўпершыню ў гісторыі пачынае супрацоўніцтва з урадам у выгнанні

Среда, 29 Марта 2023 г. 09:25 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Рада Еўропы прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне: замарозіла ўсе кантакты з афіцыйным Мінскам і ўстанавіла супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі, прызнаўшы іх прадстаўнікамі краіны і народа.



Святлана Ціханоўская/7399830_tsikhanouskaya21lykg1 (700x466, 135Kb)

Святлана Ціханоўская



Пад эгідай кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтве з Беларуссю нядаўна адбылася першая сустрэча, на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў беларускіх незалежных медыя ў выгнанні і патрэбы незалежнай журналістыкі.



Чаму Рада Еўропы змяніла беларускага партнёра? Што набудуць дэмакратычныя сілы і што ад гэтага страціць рэжым Лукашэнкі? - «Наша Ніва» пагутарыла з Аляксандрам Шлыкам, спецыяльным дарадцам Святланы Ціханоўскай па выбарах і яе прадстаўніком у кантактнай групе Рады Еўропы.

Чаго чакаць?
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

«Я усіх шкоднікаў Аляксандра Рыгоравіча забіла б», - праз два с паловай гады журналісты пазванілі даносчыкам

Вторник, 28 Марта 2023 г. 12:32 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Што цяпер думаюць «неабыякавыя грамадзяне», што званілі ў міліцыю ў 2020 годзе? Некаторыя з іх даносілі на сваіх жонак і дзяцей. На канале «Настоящее Время. Док» выйшаў дакументальны фільм «Усё цудоўна. Я сплю». Яго аўтары звязаліся з людзьмі, якія ў 2020 годзе звярталіся ў міліцыю са скаргамі на пратэстоўцаў, і паразмаўлялі з імі аб мінулых падзеях і цяперашнім становішчы ў Беларусі і свеце.





Найбольш адметныя размовы
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім: «Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху»

Пятница, 10 Марта 2023 г. 16:26 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)У інтэрв’ю «Ліга.net» пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў дыверсію ў Мачулішчах і страх беларускіх улад перад беларускімі добраахвотнікамі.



Ігар Кізім/7399830_48393746_1962157190747593_6500958405845319680_n7fu071 (700x700, 276Kb)

Ігар Кізім



 




Амбасадар Украіны гаворыць, што пакуль дэталі падзей у Мачулішчах невядомыя, трэба пачакаць некалькі дзён. Меркаваць пра падзею па прапагандысцкім фільме не варта. «Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху», — кажа ён.




«Гэта ўсё падаецца як дасягненне спецслужбаў. Яны павінны нешта рабіць, даказваць сваю карыснасць. Усё пабудавана на тым, што спецслужбы сёння маюць асноўны голас у беларускай палітыцы», — сказаў ён.



Кізім кажа, што дзіўная справа атрымоўваецца: расійскі самалёт быў пашкоджаны пры нападзе з тэрыторыі Беларусі. У Чыкагскай канвенцыі ваенныя паветраныя судны маюць прынцып экстэрытарыяльнасці — фактычна гэты самалёт зʼяўляецца тэрыторыяй Расіі, і з тэрыторыі Беларусі адбыўся напад на тэрыторыю Расіі. Калі карыстацца логікай беларускага кіраўніцтва, якое вінаваціць у дыверсіі ўкраінцаў, то ў тых ёсць на гэта права — гэта ўдар па Расіі.




На пытанне, ці ёсць насамрэч партызанскі рух у Беларусі, Кізім адказаў: «Апазіцыя і нейкія партызаны ёсць. Гэта праўда. Калі Лукашэнка даў даручэнне шукаць і караць усіх, то яны насамрэч ёсць».




Ён гаворыць, што беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, палохаюць беларускія ўлады.



«На 100% палохаюць. Лукашэнка неаднаразова казаў, што ўсё пра іх вядома, іх зловяць і пасадзяць. Што да падтрымкі ў грамадстве, то сказаць складана. Ва ўмовах тэрору супраць насельніцтва людзям цяжка выказаць сваё меркаванне. Але ў зносінах са звычайнымі грамадзянамі Беларусі я адчуваю падтрымку Украіны. Яна негалосная», — гаворыць ён.

nashaniva.com/



 



 

Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Ці затрымалі тых беларусаў, хто вывеў з ладу самалёт у Мачулішчах? Нікога не паказалі

Пятница, 10 Марта 2023 г. 13:15 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Калхознік Лукашэнка на нарадзе 7 сакавіка ўзнагародзіў сілавікоў за тое, што яны раскрылі атаку на самалёт у Мачулішчах. Але, мяркуючы па фільме БТ, які выйшаў у эфір 9 сакавіка, магчыма, затрыманы толькі адзін грамадзянін Украіны Мікалай Швец, ролю якога яшчэ трэба высветліць. Беларусаў жа, датычных да нейтралізацыі самалёта, у фільме назвалі, але не паказалі.

Мікалай Швец. Скрыншоты з tvr.by/7399830_fotoramio1tg1de1 (700x466, 162Kb)

Мікалай Швец. Магчыма, гэта адзіны, каго сілавікам удалося затрымаць. Скрыншоты з tvr.by



 




7 сакавіка Аляксандр Лукашэнка пасля дзевяці дзён адмаўлення прызнаў, што мегакаштоўны самалёт, з якога ажыццяўлялася навядзенне расійскіх ракет і дронаў на цэлі ва Украіне, сапраўды быў выведзены з ладу.




Раней былі апублікаваны відэа, як падпольшчыкі прызямлілі дроны на фюзеляж самалёта.




Мяркуючы па словах Аляксандра Лукашэнкі і тых кавалках інфармацыі, якія перадало дзяржаўнае тэлебачанне, гэта была разгалінаваная аперацыя са складаным планам, у рэалізацыі якога былі задзейнічаныя шматлікія беларусы, як мужчыны, так і жанчыны. 




Хоць Аляксандр Лукашэнка дакляраваў затрыманне ажно 20 чалавек, дзяржаўныя СМІ паказалі кадры затрымання толькі грамадзяніна Украіны Мікалая Швяца. Ні допытаў, ні кадраў затрымання, ні нейкіх іншых доказаў затрымання іншых названых лукашэнкаўцамі нібыта датычных да гэтага людзей не прыводзіцца.



Відэа БТ створана з каментароў чэкістаў і допыту Мікалая Швяца, знятага з некалькіх ракурсаў. Нельга сказаць напэўна, ці быў хто затрыманы разам з Мікалаем Швяцом.



«Наша Ніва», грунтуючыся на інфармацыі дзяржаўных СМІ, паведамляла пра затрыманне Алега Сычова і яго жонкі Настассі Пілько. Праваабаронцы і журналісты таксама былі пэўныя, што яны затрыманыя, абапіраючыся на паведамленні жыхароў вёскі Чарцяж і маўчанне іх сваякоў, але пасля фільма БТ стала ясна, што пакуль няма доказаў і таго, што гэтая сям'я затрымана.




Дзяржаўнае тэлебачанне спачатку называла іх імёны ў адным шэрагу з затрыманым Швяцом, але ў рэпартажы 9 сакавіка іх ужо ахрысцілі «беглымі». Так лукашысты называюць тых, каго ім не ўдаецца схапіць.




Не паказалі ў фільме і іншых людзей, якія ўзгадваліся як датычныя да супраціўлення — гэта Віталь Якуцік, Міхаіл Дзёмін, Лапацін, Ала Яцута. Мяркуючы па фільме БТ, усе яны або хаваюцца, або выехалі за мяжу.




Затое паведамляецца пра затрыманне шматлікіх выпадковых людзей. Гэта і выдавец-ветэран Зміцер Колас, у якога друкаром працаваў Алег Сычоў, і сястра Алы Яцута, якая проста прыняла яе дома (паведамляецца, што супраць жанчыны завялі крымінальную справу). Гэта нагадвае ўзяцце закладнікаў нацыстамі ў адказ на дыверсіі падполля ў час Другой сусветнай.




Магчыма, акрамя Швяца, ролю якога яшчэ трэба высветліць, не затрымалі нікога, акрамя выпадковых людзей. Сапраўды, прыходзілі паведамленні пра дзясяткі, а можа быць і сотні рандомных затрыманняў людзей, якія жывуць вакол Мачулішчаў, стралкоў, страйкбалістаў, рэканструктараў.




Калі так, то «дваццаць затрыманых», агучаных Лукашэнкам, як і квяцістыя аповеды пра «занадта малы» дрон і суперсучасныя тэхналогіі, і нават узнагароджанне сілавікоў — гэта блеф, каб стварыць уражанне, што сітуацыя добра кантралюецца.

 




 



nashaniva.com



 


Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Хто ў акружэнні Лукашэнкі выступаў за ўступленне ў вайну, а хто быў супраць — крыніцы

Четверг, 09 Марта 2023 г. 10:19 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)У лютым 2022 года расійскія войскі перайшлі ўкраінскую мяжу амаль па ўсім яе перыметры, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Не толькі расійскія, але і заходнія спецслужбы меркавалі, што Украіна не выстаіць, а Кіеў, які знаходзіцца за 90 км ад беларускай мяжы, будзе захоплены расійскімі войскамі ў першыя дні канфлікту. Крыніцы «Нашай Нівы» ў беларускім істэблішменце дазволілі апублічыць некаторыя дэталі таго, што адбывалася ў Мінску год таму. 

7399830_belarusgenerals6opyj1 (700x467, 168Kb)



Старшыня Памежнага камітэта Анатоль Лапо, міністры абароны Віктар Хрэнін і ўнутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка — злева направа на цырымоніі ў Аляксандра Лукашэнкі 7 сакавіка. Скрыншот відэа




Рашэнні ў Беларусі прымае асабіста Аляксандр Лукашэнка, але пэўны ўплыў на яго рашэнні мае тое, якія дакументы, ацэнкі і прапановы да яго даходзяць.




Кола людзей, якія маюць «доступ да цела» і фарміруюць матэрыялы, што атрымлівае дыктатар, або асабіста размаўляюць з ім, не вялікае. У яго ўваходзяць кіраўнікі спецслужбаў, адміністрацыі Лукашэнкі, а таксама старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, сваякі кіраўніка дзяржавы і вузкае кола памочнікаў і людзей, якім ён давярае. Адносна пытання такой важнасці, як вайна, гэтае кола было яшчэ меншым.

Пазіцыі «ястрабаў» і супраційнікаў уступлення Беларусі ў вайну
Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Вынесены ганебны прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

Пятница, 03 Марта 2023 г. 12:30 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Суддзя Марына Запаснік вынесла сёння жорсткія прысуды праваабаронцам «Вясны» за іх праваабарончую дзейнасць. Паведамляе Наша Ніва.



7399830_2cn0ya1 (700x466, 108Kb)




  • Старшыні «Вясны» і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі.


  • Намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі.


  • Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі.


  • Праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.



Праваабаронцаў абвінавацілі паводле ч. 4 арт. 228 (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года.



Па справе ўсяго 283 тамы матэрыялаў па 300 старонак — гэта рэкорд па палітычнай справе, па якой праходзіць каля 100 сведак, было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне.



Летась праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны. Ён не змог трапіць на цырымонію — прамову Бяляцкага на ўручэнні «Нобеля» зачытала яго жонка.

nashaniva.com/311492



 



 


Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество
Wild-Mowgli

Выйшаў раман «І ўзыходзіць сонца» Эрнеста Хемінгуэя

Среда, 02 Марта 2023 г. 01:01 (ссылка)


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Раман «І ўзыходзіць сонца» Эрнеста Хемінгуэя ў перакладзе Юркі Гаўрука ад выдавецтва «Кнігаўка» ўжо ў продажы. Неўзабаве з’явіцца і электронная версія. Кніга выйшла ў мяккай вокладцы і такім жа фармаце, у якім выдавецтва «Янушкевіч» выдавала кнігу Джорджа Оруэла «1984». Цана — 29,90 злотых, замовіць можна тут.



7399830_januskevicbooks_1676891248596881m7o701 (700x700, 188Kb)

nashaniva.com/310817


Метки:   Комментарии (0)КомментироватьВ цитатник или сообщество

Следующие 30  »

<наша ніва - Самое интересное в блогах

Страницы: [1] 2 3 ..
.. 10

LiveInternet.Ru Ссылки: на главную|почта|знакомства|одноклассники|фото|открытки|тесты|чат
О проекте: помощь|контакты|разместить рекламу|версия для pda