кніга) |
|
Я передаю прывiтанне усiм, хто мае сваю мову |
|
Салідарнасьць! |
Метки: белы легіён салідарнасьць |
Без заголовка |
|
Генадзь Бураўкін |
|
Без заголовка |
|
пошук |
|
отменили льготы( |
Метки: адменя льготау |
Дудка Беларуская ЧЫТАЦЬ УСІМ І ДА КАНЦА! |
Метки: дудка беларуская виктор любчанский |
Лидер белорусских предпринимателей Виктор Горбачев заявил, что его жену пытались убить |
8 января над лидером предпринимательского движения состоялся суд. Утром В.Горбачева с семьей задержали на вокзале Борисова (Минская область). Уже в поезде к нему и его 13-летнему сыну стал приставать неизвестный мужчина, пытаясь спровоцировать драку.
"Этот человек ждал, что с моей стороны будет какая-то реакция. Но я был предупрежден, что против меня 8—9 января планируются провокации, поэтому вел себя спокойно", — сказал В.Горбачев.
По его словам, незнакомец не скрывал, что был подослан, потому что сказал: "Я все равно с тобой подерусь. У меня задание". В.Горбачев сообщил, что, когда они шли вдоль электрички, этот человек пытался "сбросить жену Светлану под поезд, толкая ее". "Фактически было совершено покушение на убийство. И только то, что жена держала крепко мою руку, спасло ее от падения", — отметил В.Горбачев.
Как только к участникам инцидента направились сотрудники милиции, незнакомец сбежал. Вскоре начался суд над В.Горбачевым. Ему инкриминировали мелкое хулиганство по статье 17 Кодекса об административных правонарушениях. Однако председатель Борисовского районного суда Юрий Кобец, который должен был рассматривать дело лидера кампании "За свободное развитие предпринимательства", взял самоотвод. Это решение он мотивировал тем, что учился вместе с обвиняемым на юридическом факультете Белорусского государственного университета.
После небольшого перерыва суд возобновился, и его заседание возглавил заместитель председателя Борисовского районного суда Николай Конончук. На суде в качестве свидетеля в присутствии преподавателя был заслушан 13-летний сын предпринимателя. В итоге В.Горбачева оправдали. Однако, по его мнению, "преследования не прекратятся". "Могу однозначно сказать, что до Октябрьской площади 10 января я не доеду", — сказал В.Горбачев. На это число индивидуальные предприниматели запланировали митинг против указа № 760 от 29 декабря 2006 года, согласно которому с 1 января 2008 года ИП могут нанимать работников только из числа близких родственников.
|
В Венесуэле началась промышленная добыча «белорусской» нефти |
Планируется, что в этом году объем составит миллион тонн. В следующем его предполагается увеличить до 2 миллионов. В перспективе совместное предприятие может выйти на годовые объемы добычи в размере 5 миллионов тонн.
До конца января в Венесуэлу выедет группа белорусских специалистов, которые примут участие в решении вопросов о выборе новых нефтеносных активов, сообщает СТВ.
|
Лидеры предпринимательских движений готовятся к акции протеста 10 января |
Участие во встрече приняли представители кампании «За свободное развитие предпринимательства», лидеры региональных Советов предпринимателей.
По словам одного из участников встречи, Виктора Криваля, ни у кого нет сомнений, что акция примет более массовый характер, чем митинг 10 декабря, который также состоялся на Октябрьской площади.
«Я думаю, что власти сделали выводы из той акции и не повторят своих ошибок. Мы не исключаем, что 10 января Октябрьская площадь с утра будет оцеплена. Поэтому оргкомитет рассматривает в качестве альтернативных еще несколько мест сбора частников. Кроме того, мы создали параллельный оргкомитет на тот случай, если всех организаторов акции задержат накануне ее проведения», — рассказал В.Криваль.
Индивидуальные предприниматели требуют отмены указа президента № 760, один из пунктов которого запрещает им нанимать с 1 января более 3 работников. По мнению лидеров предпринимательского движения, таким образом чиновники расчищают поле для более крупного бизнеса.
|
Квартиры на вторичном рынке подешевеют к маю |
Напомним, в сентябре на вторичном рынке жилья в Минске впервые был преодолен уровень средней стоимости квартир в 2 тысячи долларов за квадратный метр. Средняя цена квартир в столице увеличилась на 17 долларов по сравнению с ценой в августе — до 2007 долларов за квадратный метр. В октябре-ноябре 2007 года рост цен на вторичном рынке жилья в Минске остановился.
Н.Простолупов отметил, что намечается тенденция снижения цен на вторичном рынке, поскольку «цены были неоправданно завышены». «Кроме этого, наблюдается значительное превышение предложений рынка над спросом, что, в свою очередь, должно повлечь снижение стоимости предложений. Но рынок недвижимости довольно инертен, поэтому это снижение будет постепенным и плавным и никаких обвалов цен не ожидается», — отметил Н.Простолупов.
«На первичном рынке в большинстве случаев цены контролируются государством, и рост цен будет идти в ногу с ростом цен на строительные материалы и механизмы, энергоносители, земельные участки», — сказал Н.Простолупов. При этом он скептически относится к планам городских властей ввести в строй в 2008 году 1 млн. 200 тыс. кв. м жилья. «Основным застройщиком жилья для очередников является МАПИД, а он сейчас вводит не более 500 тыс. кв. м в год. Если он значительно увеличит свои мощности, то план можно выполнить, остальные застройщики могут строить не более 100 тыс. кв. м в год», — считает эксперт.
|
"Камуналка" падаражэе мінімум на 20 даляраў |
Рост цэнаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) у 2008 годзе не перавысіць усталяванага кіраўніком дзяржавы паказчыку ў пяць даляраў, заявіў 19 снежня міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў. Ён паведаміў, што праект пастановы, які прадугледжвае адначасовае падвышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у межах гэтага паказчыку, знаходзіцца на разглядзе Савета міністраў, адзначаюць «Белорусские новости».
Па словах У.Белахвостава, такое стрымліванне росту цэнаў на тарыфы пагражае стратамі прадпрыемствам жыллёва-камунальнай сферы, таму ім будуць павялічаныя дзяржаўныя датацыі. Такім чынам, падкрэсліў міністр, асноўны цяжар пакрыцця нарастальных выдаткаў ад падвышэння цэнаў на энерганосьбіты дзяржава возьме на сябе. Пры гэтым ён адзначыў, што прадпрыемствам энергетыкі "таксама неабходна шукаць крыніцы фінансавання на рэалізацыю інвестыцыйных праграм".
Між іншым вядома, што ў спецыялістаў Міністэрства эканомікі былі іншыя цэнавыя разлікі. У прыватнасці, на семінары "Эканамічны кантэкст беларускай сацыяльнай палітыкі", які праходзіў у Менску 11 снежня, загадчык аддзелам Навукова-даследчага інстытута эканомікі Мінэканомікі Аляксандр Мацяс заяўляў, што ліміт росту тарыфаў ЖКГ у 2008 годзе прагназуецца на ўзроўні 20 даляраў для двухпакаёвай кватэры.
Паводле яго слоў, у апошнія гады "падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты было нераўнамерна размеркаванае: асноўны ўдар прыйшоўся па рэальным сектары, жыллёва-камунальнай гаспадаркі", таму ў наступным годзе сітуацыю неабходна выпраўляць.
"Пакуль мяркуецца кошт паслуг ЖКГ падвысіць на 20 даляраў, але як будзе насамрэч, залежыць ад таго, пра якую цану на газ на наступны год дамовяцца", – сказаў А.Мацяс. Акрамя таго, адзначыў ён, у горшы для Беларусі бок змяняюцца ўмовы пастаўкі нафты, а гэта значыць, што насельніцтву давядзецца плаціць усё больш.
Па словах спецыяліста, некаторыя крокі ў гэтым кірунку ўладамі ўжо зробленыя: ліквідаваныя сацыяльныя ільготы, падвышаецца кошт праезду ў транспарце. "Нагрузка на насельніцтва і далей будзе ўзрастаць", – рэзюмаваў А.Мацяс.
Эканаміст Інстытута прыватызацыі і мэнэджменту (ІПМ) Аляксандр Чубрык схільны больш давяраць словам прадстаўніка НДІ эканомікі, чым міністра ЖКГ.
"Магчыма, вядома, пасля візіту ў Менск Уладзіміра Пуціна і выдзялення Расеяй дзяржаўнага крэдыту ў міністра з'явіўся больш аптымістычны погляд на сітуацыю. Але гэта ўсяго толькі дэкларацыя. У рэальнасці, я думаю, рост цэнаў на паслугі ЖКГ перавысіць 5-даляравы паказчык. У гэтым плане я больш давяраю разлікам Мінэканомікі", – сказаў эксперт.
Паводле афіцыйных дадзеных, цяпер насельніцтва пакрывае 34% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Меркавалася, што цалкам пакрыць выдаткі прадпрыемстваў ЖКГ грамадзяне змогуць да 2015 года. Аднак урад змушаны ўлічваць і распараджэнне кіраўніка дзяржавы аб недапушчальнасці павелічэння тарыфаў ЖКГ больш як на 5 даляраў у год.
Прадстаўнікі ўрада не раз заяўлялі пра неабходнасць адмовы ад прынцыпу крыжаванага субсідавання ў жыллёва-камунальнай сферы, пры якім льготныя тарыфы для насельніцтва забяспечваюцца за кошт дадатковай тарыфнай "даніны" з прадпрыемстваў. Распрацаваная ў 2005 годзе Канцэпцыя энергетычнай бяспекі прадугледжвае, апроч сыходу ад практыкі крыжаванага субсідавання, ліквідацыю льготнага субсідавання асобных прамысловых прадпрыемстваў і пераход на рэальныя тарыфы для ўсіх катэгорый плацельшчыкаў.
У рэальнасці ж рэфармаванне галіны ЖКГ не вядзецца. "Перш чым адмовіцца ад практыкі крыжаванага субсідавання, неабходна забяспечыць прымальны ўзровень жыцця грамадзян, стварыць народную гаспадарку, якая нармальна функцыянуе, – адзначыў А.Чубрык. – Відавочна, што сабекошт паслуг ЖКГ будзе расці, і без эканамічных рэформ крыжаванае субсідаванне будзе захоўвацца, інакш спажыўцы проста не змогуць гэтыя паслугі аплачваць".
Пры адносна невысокіх цэнах на нафту і газ урад мог сабе дазволіць не займацца рэфармаваннем энергетычнага сектара, але падаражанне імпартаваных энергарэсурсаў прымушае пераглядаць эканамічную палітыку, у тым ліку ў жыллёва-камунальнай сферы. Таму, лічаць аналітыкі, істотнага росту тарыфаў на паслугі ЖКГ не пазбегнуць.
|
Навошта хапалі? |
Як мы ўжо паведамлялі, сёння ў Барысаве праходзіў суд над лідэрам кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктарам Гарбачовым, якога абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі. Першапачаткова справу павінен быў разглядаць старшыня Барысаўскага раённага суду Юры Кобец, але ён узяў самаадвод, спаслаўшыся на асабістае знаёмства з падсудным. Працэс вёў намеснік старшыні суду Мікалай Кананчук.
На судзе супраць Гарбачова сведчыў толькі Сяргей Мікуловіч, адзін з двух супрацоўнікаў міліцыі, якія ўдзельнічаюць у затрыманні. Па словах відавочцаў, сведка-міліцыянт не рабіў спроб ілжэсведчыць, а распавядаў, як усё адбывалася насамрэч. Другі супрацоўнік міліцыі, спаслаўшыся на хваробу сваяка, з'ехаў з горада, адмовіўшыся выступаць у судзе.
Віктар Гарбачоў быў затрыманы раніцай на вакзале, калі з сям'ёй вяртаўся з Крупак дамоў у Барысаў. Пры выхадзе з электрычкі невядомы мужчына стаў прыставаць да В.Гарбачова і яго непаўнагадовага сына, спрабуючы справакаваць бойку. Як толькі да іх сталі набліжацца супрацоўнікі міліцыі, незнаёмец збег.
У Барысаўскім РАУС без тлумачэння прычын у лідэра кампаніі ўзялі аналіз на наяўнасць алкаголю ў крыві. Супрацоўнікі міліцыі дапыталі В.Гарбачова і яго жонку Святлану.
Такім чынам, з пацярпелых В.Гарбачоў стаў абвінавачваным, што калегі прадпрымальніка наўпрост звязваюць з яго грамадскай дзейнасцю. Раней В.Гарбачоў казаў прэс-цэнтру Хартыі’97, што працаўнікі праваахоўных органаў яго папярэджвалі пра тое, што 8–9 студзеня ўлады пастараюцца ізаляваць арганізатараў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая павінна прайсці 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
|
Віктар Гарбачоў: «Гэта адкрытая правакацыя ўлад напярэдадні мітынгу» |
«Працаўнікі праваахоўных органаў мяне папярэджвалі, што 8-9 студзеня ўлады пастараюцца ізаляваць арганізатараў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая павінна прайсці 10 студзеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Таму, калі незнаёмы мужчына стаў да мяне прыставаць і паспрабаваў справакаваць бойку, я паводзіў сябе вельмі карэктна, хоць ён таксама лез да маёй жонкі і сына. Але як толькі да нас сталі набліжацца супрацоўнікі міліцыі, незнаёмец тут жа збег. Міліцыянты ж з гэтага толькі пасмяяліся, маўляў, вось як хутка бегае, і затрымалі нас», – распавёў па тэлефоне падрабязнасці свайго затрымання на вакзале г. Барысава Віктар Гарбачоў, ужо знаходзячыся ў мясцовым аддзяленні міліцыі.
Без тлумачэння прычын у Віктара Гарбачова ўзялі аналіз на наяўнасць алкаголю ў крыві. Па стане на 11.00 супрацоўнікі міліцыі правялі допыт яго жонкі Святланы і дапытвалі самога В.Гарбачова. Нягледзячы на тое, што сям'я Гарбачовых з'яўляецца пацярпелым бокам, іх утрымліваюць у аддзяленні міліцыі разам з непаўналетнім сынам і нічога не тлумачаць.
Разам з тым, па словах Гарбачова, а 11 гадзіне ў Менску павінна было адбыцца пасяджэнне лідэраў прадпрымальнікаў і дырэктараў гандлёвых цэнтраў і рынкаў горада, дзе бакі мелі намер абмеркаваць у тым ліку ход страйку прадпрымальнікаў і мітынг пратэсту, які мае быць.
Як мы ўжо паведамлялі, Віктар Гарбачоў разам з сям'ёй быў затрыманы прыблізна ў 9.30 на вакзале г. Барысава, калі незнаёмы мужчына паспрабаваў задумаць з ім бойку, але пры набліжэнні супрацоўнікаў міліцыі ўцёк.
Нагадаем, у Беларусі з 1 студзеня праходзіць страйк прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2008 года і які забараняе індывідуальным прадпрымальнікам браць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя блізкіх сваякоў.
Прадпрымальнікі патрабуюць ад улад увядзення мараторыя на дзеянне ўказу да прыняцця закона аб малым і сярэднім бізнэсе, улады ж адмовіліся ісці прадпрымальнікам на саступкі. У гэтым звязку прадпрымальнікі маюць намер правесці мітынг пратэсту 10 студзеня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
|
В Гомеле прекратили работу 90% маршрутных такси |
С 1 января в Гомеле не работают 90% маршрутных такси.
Как сообщил БелаПАН начальник отдела транспорта, коммуникаций и экологии Гомельского горисполкома Вячеслав Петров, он связывает эту проблему с переоформлением владельцев такси — индивидуальных предпринимателей в юридические лица. "Наши люди всегда ждут до последнего. Вот и предприниматели надеялись, что к указу президента № 760 в последний момент появятся какие-то поблажки, но этого не случилось. Поэтому часть "маршрутчиков" сейчас находятся на стадии переоформления документов, еще часть — непонятно на какой стадии. Но к февралю ситуация должна прийти в норму", — считает В.Петров.
Начальник отдела транспорта также сообщил, что 23 января планируется провести конкурс на места освободившихся маршрутов. Он не исключает, что в ближайшее время некоторые маршруты невысокой рентабельности вообще перестанут существовать. "После конкурса владельцы такси с менее выгодных маршрутов переберутся на более выгодные, места освободятся. А свежего притока желающих я не вижу", — прокомментировал В.Петров.
Тем временем владелец одного из маршрутных такси, не пожелавший представиться, сообщил БелаПАН, что с нового года сам работает за рулем. "Становиться юридическим лицом мне невыгодно. Придется работать за копейки и иметь кучу проблем. Пока вожу людей сам, но уже подыскиваю себе другое занятие", — сказал он.
|
Прадпрымальнікі страйкуюць і збіраюцца на мітынг |
4 студзеня ў страйку ўзялі ўдзел каля 70 працэнтаў беларускіх прадпрымальнікаў. З прычыны таго, што дзеянне ўказу №760 не прыпыненае, застаецца ў сіле прынятае прадпрымальнікамі рашэнне аб правядзенні мітынгу пратэсту 10 студзеня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менска. Пра гэта заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў.
«Сёння мы з упэўненасцю можам заявіць, што як мінімум 70% з больш як 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў у цэлым па краіне прыпынілі сваю працу. Па рэгіёнах, вядома, лічбы розныя. У Рэчыцы, Баранавічах, Салігорску, Берасце закрытыя амаль усе прыватныя гандлёвыя месцы. У Слуцку і Барысаве – не менш як 70% людзей не выйшлі на працу. У Менску лічба вагаецца ў межах ад 30 да 80 працэнтаў. Аўтарынак у Малінаўцы, рынкі ў Ждановічах і Уруччы амаль пустыя», – паведаміў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху краіны.
Па словах Віктара Гарбачова, апошнія заявы ўлад у адрас прыватнага бізнэсу толькі аб'ядноўваюць людзей і прымушаюць дзейнічаць больш актыўна. «Улада сваімі выказваннямі і дзеяннямі толькі падштурхоўвае нас да больш актыўнага пратэста і прымушае аб'ядноўвацца. А калі, па словах спадара Тура (намеснік міністра эканомікі – заўв. Хартыі), наш страйк для ўлад не страшны, то чаму пра гэта так шмат гавораць на афіцыйным узроўні? Калі мы так мала плацім падаткаў, то чаму сёння «падаткавікі» бегаюць па рынках і дзе просяць, а дзе патрабуюць выйсці на працу?» – ставіць пытанні перад уладамі адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху краіны.
Пры гэтым Віктар Гарбачоў зазначыў, што цяперашні пратэст прадпрымальнікаў – самы магутны і самы кансалідаваны за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі, што і палохае, паводле яго слоў, уладу, і прымушае яе, прынамсі, ствараць бачнасць пошуку кампрамісу.
«Літаральна ўчора было заяўленае пра законе аб малым і сярэднім бізнэсе, які рыхтуецца. Да ўдзелу ў яго падрыхтоўцы афіцыйна запрошаныя незалежныя прадпрымальніцкія структуры. Але нават калі гэта будзе прымальны для нас закон, ён з'явіцца не заўтра. Таму на плошчу прадпрымальнікаў пхае сама ўлада, не пакінуўшы большасці з іх іншага выбару», – падкрэсліў Віктар Гарбачоў.
Ён таксама паведаміў, што прадпрымальнікі краіны аб'ядноўваюць намаганні ў барацьбе за свае правы. Практычна ўсе прадпрымальніцкія структуры, наяўныя ў Беларусі, як агульнанацыянальнага, так і рэгіянальнага ўзроўню, прыйшлі да пагаднення аб сумеснай дзейнасці ў адстойванні сваіх інтарэсаў.
|
КДБ цікавіцца замежнымі паездкамі студэнтаў |
Супрацоўнікі КДБ цікавяцца замежнымі паездкамі беларускіх студэнтаў. Яны тэлефануюць актывістам моладзевага дэмакратычнага руху і прапануюць ім сустрэчы ў службовых кабінэтах ці на вуліцы. Летась супрацоўнікі КДБ дапыталі дзясяткі сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, каб тыя далі паказаньні супраць актывістаў арганізацыі і распавялі пра яе дзейнасьць.
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры Тацяна Цішкевіч апавяла “Свабодзе”, што ёй патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і прапанаваў сустрэчу:
“Мне патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і толькі пасьля маёй просьбы прадставіўся як Вадзім Піскуноў. Ён казаў, што яму неабходна паразмаўляць са мной наконт замежных паездак. Нават прапанаваў сустрэцца дзе-небудзь у горадзе, калі ў мяне мала часу. Цягам году я была ў Польшчы, Літве і ва Ўкраіне. Я разумею, што супрацоўнікаў КДБ цікавіць гэтая тэма, бо асноўныя ўдзельнікі такіх мерапрыемстваў — моладзь”.
Летась у траўні Тацяну Цішкевіч зьбілі спэцназаўцы падчас разгону моладзевай акцыі супраць скасаваньня льготаў. 16 жніўня яе зноў зьбілі, калі разганялі акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў. Тацяна трапіла ў шпіталь са страсеньнем мазгоў, шматлікімі пабоямі і запаленьнем нырак. Дзяўчына вучыцца на другім курсе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры на трэнэра коннага спорту.
Летась Тацяна была ва Ўкраіне, Літве і Польшчы. Яна апавяла, што ад яе сяброўкі іншы супрацоўнік КДБ таксама намагаўся выведаць інфармацыю.
“Днямі кадэбэшнік тэлефанаваў маёй сяброўцы і прапаноўваў ёй сустрэчу. Ён прадставіўся Андрэем. Прозьвішча ён не казаў, а прапаноўваў прыйсьці ў КДБ са службовага ўваходу, дзе ён яе сустрэне, ці ў кабінэт № 17 на трэцім паверсе”.
Актывістка моладзі партыі БНФ Наста Александровіч паведаміла “Свабодзе”, што супрацоўнікі КДБ перш за ўсё імкнуцца завязаць кантакты з “навічкамі”, якія нядаўна сталі сябрамі незарэгістраваных моладзевых арганізацый.
“Для актывістаў беларускай апазыцыі ладзяцца разнастайныя навучальныя сэмінары. Спэцслужбы таксама пра гэта ведаюць. Зразумела, што іх цікавяць тэмы сэмінараў і іх удзельнікі. Супрацоўнікі КДБ, напэўна, шукаюць лёгкія крыніцы інфармацыі. Склалася такая практыка ў іх: шукаць новых людзей і ладзіць зь імі размовы. Такія размовы могуць быць як у навучальных установах, так і, як гэта было з актывістамі моладзі БНФ, у аэрапорце. Пыталіся пра тэму сэмінару і пра тое, чым яны займаліся за мяжой”.
Сёлета ў дзяржаўных унівэрсытэтах захоўваецца практыка, паводле якой студэнт мусіць браць у дэканаце дазвол на замежную паездку. Калі школьнік зьбярэцца за мяжу, аналягічную даведку яму павінен выдаць дырэктар школы. Апроч таго, непаўналетняга без даведкі ад бацькоў, засьведчанай натарыюсам, за мяжу не прапусьцяць.
|
Магілёў: прадпрымальнікі зноў выйдуць пратэставаць |
Сёньня, як і ўчора, магілёўскія прадпрымальнікі выйшлі на плошчу Леніна пратэставаць супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760. Ён забараняе індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмную працу асобаў, якія не зьяўляюцца іх сваякамі. Сёньня прадпрымальнікі ўхвалілі патрабаваньні да ўраду і прэзыдэнта, а таксама пастанавілі 10 студзеня зноў прыйсьці на плошчу.
Каля паўтары сотні прадпрымальнікаў прастаялі на плошчы Леніна блізу дзьвюх гадзінаў. Яны чакалі агучваньня вынікаў працы рабочай групы, якая ўчора мелася cкласьці патрабаваньні да ўраду Беларусі і прэзыдэнта.
Перад дванаццатай гадзінай прадстаўніца рабочай групы, старшыня адной з гарадзкіх радаў прадпрымальнікаў Ларыса Высоціна паведаміла, што патрабаваньні сфармуляваныя і ўжо дасланыя ў Менск. У гэтым яе запэўніў першы намесьнік старшыні гарвыканкаму:
“Ліцянкоў Алег Аляксандравіч сказаў, што ліст адправілі ў Менск. Таму ня трэба тут зьбірацца і стаяць, дачакаемся адказу зь Менску. Улады пайшлі нам насустрач і даслалі наш ліст ураду. Там першым пунктам стаіць патрабаваньне ўвесьці мараторый на Ўказ № 760, і потым — каб нарэшце выйшаў указ пра прадпрымальніцтва ў Беларусі. Гэта самае галоўнае”, — зазначыла Ларыса Высоціна.
|
Рэйтынг Лукашэнкі падае |
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў дадзеныя новага сацыялягічнага апытаньня. Зь яго вынікае, што цягам мінулага году рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі значна зьнізіўся.
Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі паніжаўся цягам усяго мінулага году. І ўпершыню апусьціўся ніжэй за 40 працэнтаў. Калі б выбары прэзыдэнта адбыліся заўтра, то за Лукашэнку прагаласавалі б 39,9%. У студзені мінулага году гэта лічба складала 50,9%.
Паводле сацыёлягаў, цяперашняе падзеньне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі адбылося не ўпершыню. Пасьля другіх прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году ён упаў на мяжы 2002 і 2003 гадоў да самай нізкай адзнакі — 27%.
Параўнальна з апытаньнем, праведзеным у лістападзе 2006 году, колькасьць прыхільнікаў цяперашняй улады скарацілася на 10 з паловай пунктаў і склала 37,3%. Тым часам колькасьць праціўнікаў рэжыму падрасла на 3 з паловай пункты і склала 22%.
|
У Нясвіжы ў шапіках "Саюздруку" спынены продаж недзяржаўнай газеты |
На працягу больш за 5 гадоў гэтае супрацоўніцтва было плённым, і каля 300 асобнікаў газеты разыходзілася праз нясвіжскія шапікі “Саюздруку” літаральна за некалькі дзён. Але на 2008 год начальніца ўпраўлення падпісаць пагадненне адмовілася, спаслаўшыся на ўказанне аднекуль “зверху”.
Вось якія падрабязнасці гэтай сітуацыі даведаўся наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:
“Прычым ніякіх прэтэнзій да выдаўца газеты, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Intex-press-рэгіён”, у “Саюздруку” няма. Перамовы з мясцовым нясвіжскім кіраўніцтвам таксама не далі станоўчых вынікаў. Цяпер “Нясвіжскі час” замест шапікаў будуць рэалізоўваць самі супрацоўнікі выдання”.
|
Анатоль Лябедзька патрапіў у “чорны спіс”, яму забаронены выезд за мяжу |
Падставай для такога рашэння ў адносінах Лябедзькі стала крымінальная справа, распачатая супраць яго яшчэ ў 2004 годзе па факце выступу ў праграме РТР. Аднак раней на яе не звярталі ўвагі: палітык мяняў пашпарты, дзесяткі разоў выязджаў за мяжу.
А вось пасля нядаўняй паездкі з ЗША ў складзе дэлегацыі лідэраў апазіцыі ў Лябедзькі пачаліся праблемы, і ён патрапіў у “чорны спіс”. Вось як ён каментуе сітуацыю ў інтэрв’ю Еўрарадыё:
“Ствараецца прэцэдэнт, што зараз гэты спіс можа быць проста безразмерным. Распачалі крымінальную справу, праходзіць па ёй чалавек як падазроны, і можна яго ўносіць у "чорны спіс" і забараняць выязджаць за межы Беларусі”.
Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, відавочна парушаецца Канстытуцыя Беларусі, якая гарантуе грамадзянам свабоднае перамяшчэнне. Палітык мяркуе, што Захад можа адэкватна адрэагаваць на гэтае новаўвядзенне беларускіх уладаў:
“Калі да гэтага быў цэлы набор нейкіх прэтэнзіяў да Беларусі, то ў ім не было пункта, што беларускія ўлады чыняць перашкоды для таго, каб людзі мелі права на свабоду перамяшчэння. Зараз гэта можа быць дапаўненнем да спісу палітвязняў, сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі, рэпрэсіямі”.
|
К концу года на срочные депозиты будут начислять не более 10% годовых |
|